АЎЧЫ́ННІКАЎ Эльмар Віктаравіч (н. 29.7.1929, г. Тамбоў, Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі буд. вытв-сці. Канд. тэхн. н. (1968), праф. (1988). Засл. будаўнік Беларусі (1979). Скончыў БПІ (1953). З 1953 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1974—86 дэкан буд. ф-та). Адзін са стваральнікаў і аўтараў цыкла дапаможнікаў для ВНУ па тэхналогіі буд. вытв-сці.

Тв.:

Технология строительного производства. М., 1984 (у сааўт.);

Технология, механизация и автоматизация строительства. М. 1990 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)