Мале́ньця ’маленства’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. ⁺malęcie, якое ад malęki ’маленькі’, як маленства з польск. maleństwo < maleńki (Варш. сл., 2, 857).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наке́рзаць ’зрабіць абы-як’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ке́рзаць ’плесці няўмела’, згодна з Лаўчутэ (Балтызмы, 67), з літ. kerzinti, kerzėnti ’марудна рухацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лешкі ’каленкі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. калена. Параўн. укр. навколінки і навколішкі. Бел. колешкі і ўкр. колішкі можна разглядаць як сумесную інавацыю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́ўка ’святаяннік звычайны, Hypericum perforatum L.’ (Кіс., Мат. Гом.). Параўн. крывавецъ а таксама такія сінонімы, як кравапуск і рудамётка. Да кроу (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажня́ ’посуд на мёд’ (Гарэц.) — бел. рэгіяналізм, утвораны ад ла́зіць 3 (гл.) і суф. ‑ьня (са значэннем прадмета дзеяння, як і сяўня́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́гляўка ’мурашка’ (Янк. I). Як і жа́гліўка (гл.), відаць, да жыга́ць ’калоць; кусаць’ (гл.) праз прыметнік на ‑ляв‑ (*жаглявая мурашка ’куслівая мурашка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвінуць ’згарнуць (аб некалькіх прадметах)’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ і польск. zwinąć Агарнуць, зматаць’, ‑с, як у савіць Авіць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастарава́ць ’пагаварыць’ (маст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, да пастар 1 (гл.), які прапаведваючы, (шмат) гаворыць. Утварэнне, як, напрыклад, укр. постаростувати ’быць старастаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сцел ’пастух’ (паўн.-усх., КЭС). Да пасці (гл.). Суфікс ‑еЛу як у рус. петел ’певень’ Пра ‑ц‑ (якое З ‑Т‑) гл. пастыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачу́так ’адчуванне, настрой’ (Сцяшк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑ак (аб ім Сцяцко, Афікс. наз., 23 і 82), як абу́так, збы́так ’збытае’. Беларускае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)