1. Прут, брусок на трапах, пры дзвярах вагона і пад., за якія трымаюцца рукамі пры спуску, пад’ёме; парэнчы. Наташа схавалася ў пад’ездзе чужога дома і прытулілася да поручняў на лесвіцы.Гарбук.
2. Апора для рук у крэсле, калясцы і пад. [Андрыяну Цітавічу] нязвычна было ў сваім кабінеце сядзець з боку стала, не на сваім вышліфаваным крэсле з поручнямі.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́ба,
1.прысл. Міла, з любоўю. Бохан хлеба ляжаў на канцы доўгага, няшчыльна збітага з дошчак стала, падпёртага скрыжаванымі ножкамі, па-хатняму люба накрыты, замест настольніка, ручніком.Брыль.
2.безас.узнач.вык., звычайназінф. Прыемна, падабаецца; па сэрцу. Люба слухаць. Люба жыць. □ Гарыць работа, і хусцінка, Нібы матыль які жывы, З яе спаўзае галавы, І люба глянуць на Жарынку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыміты́ў, ‑тыву, м.
1. Неразвітая, простая з’ява ў параўнанні з наступнымі, пазнейшымі з’явамі гэтага ж роду. // Пра што‑н. спрошчанае, невысокае па тэхніцы выканання. Пасля трох частак усім стала ясна, што гэта фільм у духу «старога Джона Форда»: не добры, але і не прымітыў.«Маладосць».
2. Твор мастацтва, які належыць да ранніх стадый развіцця культуры, з параўнальна невысокай тэхнікай выканання.
[Ад лац. primitivus — першапачатковы, першабытны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Ударыць чым‑н. вострым. Саўка схапіў са стала нож з вострым канцом і пырнуў войта пад бок.Колас.Дзям’ян яшчэ раз пырнуў штыком.. [фашыста] ў грудзі і, забраўшы ўсю зброю, выйшаў на ганак.Кавалёў.— Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Адчуць страх перад кім‑, чым‑н. Света ўсяго баіцца ў лесе, не толькі мурашак і жаб. Баіцца нават птушак, дзікіх качак учора спужалася — крычала на ўсю Сырніцу.Пташнікаў.[Антось:] — Летняя ноч кароткая, а цягнуць камень праз лес цяжка .. А тут стала займацца на золак, у Сверанаве заспяваў певень, дык нячысцік спужаўся, кінуў камень ды ходу наўцёкі...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уладкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад уладкаваць.
2.узнач.прым.Разм. Прыведзены ў належны парадак; упарадкаваны; наладжаны. [Лясніцкі:] — Адразу [пасля прамовы] ўсё стала ясным і зразумелым. Што рабіць, чаго чакаць... І пайшло ў нас уладкаванае жыццё.Шамякін.
3.узнач.прым. Даведзены да канца. У першы вечар, калі бавар .. пайшоў са свірна, задаволены ўладкаванай справай, Эрна тут жа прынесла вячэру.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́ра,
1.Прысл.да шэры (у 1, 3 знач.).
2.узнач.вык. Пра хмурную пагоду. На дварэ было шэра і кісла, у вокны пёрся буйны і дажджысты вецер.Лобан.// Пра прыцемкі. У хаце шэра без агню і ціха.Брыль.// Пра адсутнасць утульнасці памяшкання, пакоя і пад. У хаце Нупрэя Сазанчука з’явіліся абразы і зніклі найбольш каштоўныя гаспадарчыя рэчы, стала няўтульна, шэра.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрабі́ццасов.
1. сде́латься, стать;
ён ~бі́ўся выда́тным вучо́ным — он сде́лался (стал) выдаю́щимся учёным;