разбі́ць, разаб’ю́, разаб’е́ш, разаб’е́; разаб’ём, разаб’яце́, разаб’ю́ць; разбі́ў, -бі́ла; разбі́; разбі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. Пашкодзіць ударам, параніць.

Р. галаву.

3. перан. Загубіць, разбурыць.

Р. мары і надзеі.

Р. чужое шчасце.

4. каго-што. Раздзяліць на часткі, на групы; размеркаваць.

Р. лес на ўчасткі.

Р. атрад на групы.

5. каго-што. Перамагчы, нанесці паражэнне.

Р. ворага.

6. перан. Даказаць памылковасць, беспадстаўнасць, неабгрунтаванасць каго-, чаго-н.

Р. праціўнікаў новай ідэі.

7. Паставіць, раскінуць (палатку і пад.).

Р. лагер.

8. Распланаваўшы, пасадзіць што-н.

Р. парк.

9. што. Растрэсці, разварушыць, раскінуць.

Р. сена.

Р. гной на полі.

|| незак. разбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбіва́нне, -я, н. і разбі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 4, 7—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ляжджа́й1, лежджа́й, магчыма, ’асот, палявы, Sonchus arvensis L. або плюшч звычайны, Hedera helix L.’ (Федар. Дад.), ’асака’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’балотная трава, асака’ (Сцяшк.; маст., свісл., Арашонкава, БЛ, 3), ’рачная трава, Typha angustifolia’ (навагр., БСС–72), ляжджа́йчыксена з асакі, Carex L.’ (гродз., Мат. АС). Літуанізм. Параўн. літ. lazdá ’лугавая трава’, lizdáitė ’балотная расліна’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 119–120). Гл. таксама лягджай.

Ляжджа́й2 ’мера ачэсанага льну, роўная 10 жменям’ (шчуч., Бел. хр. дыял.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рад ’нашчадкі’ (Сержп. Грам.). Ад нарадзі́ць ’радзіць, даць жыццё’; магчыма, архаізм, у якім захавалася першаснае значэнне ’ўсе народжаныя, нашчадкі, род’, параўн. народ (гл.).

Нара́д1 ’падрыхтаваныя да ткацтва кросны’ (мсцісл., Жыв. сл., Лебед., Мат. Гом.), ’увесь набор ткацкіх прылад’ (дзярж., З нар. сл.). Ад нарадзі́ць ’падрыхтаваць кросны да ткацтва’, да рад (гл.).

Нара́д2 ’воз без драбін для вывазкі сена’ (Сержп. Земл.), нара́дка ’воз, у якім возяць гной’ (Жд. 2). Ад нарадзі́ць ’прыстроіць, падрыхтаваць’, гл. рад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́чэ, нару́ччэ ’бярэмя (дроў), ахапак (сена)’ (брэсц., Нар. лекс.), польск. naręcze ’абярэмак, ахапак’, чэш. náruci ’абдымкі; ахапак, абярэмак’, славен. narôče, naróčje ’абдымкі, прыпол; абярэмак, ахапак’, серб.-харв. наручjе ’абдымкі’, на̏ручаj ’ахапак, бярэмя’, балг. на́ръч ’ахапак’, дыял. на́ръче ’тс’. Прасл. *narǫčьje, да рука (гл.); Бязлай у славен. пагосце бачыць зліццё двух розных слоў: *na‑rǫčьje (< jǫka) і *na‑ročьje, да апошняга ст.-чэш. náročie, nároky, náročky ’scrotum’, ст.-польск. naroki ’вантробы, унутранасці’ (Бязлай, 2, 214; Esej і, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аці́ра ’мякіна’ (Рам.), ’буйнейшыя адходы пры ачыстцы збожжа’ (Мат. Гродз.), ’дробнае пацёртае сена’ (Юрч.), аціры ’дробная саломка, якая застаецца пасля абмалоту збажыны’ (парыц., Янк. Мат., Янк. II, БРС), рус. смал. атиря ’мякіна’, параўн. польск. ocierki ’часцінкі пры абранні’, славац. oteriny, чэш. otěřiny ’пацяруха’, otěrky ’збожжа з абабітага снапа’. Ад аціраць, церці, якое магло мець значэнне ’аббіваць, малаціць’, параўн. аціраць ’малаціць проса’ (Юрч.), чэш. otírati ’аббіваць’, otěrek ’абабіты, абмалочаны сноп’, гл. Фасмер, 1, 358; Махэк₂, 659. Параўн. вотрыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базары́нка, базары́нак ’падарунак, куплены на базары’ (Нас.), базары́нкі ’тс’ (Гарэц.). Укр. базари́нка, басаври́нок, басари́нок, басари́нка, басари́мок ’хабар, падарунак’, басару́ноксена або трава, якую даюць карове ў час даення’. Рус. дыял. баса́ри́нка ’праца для гаспадара за арэнду зямлі’. Запазычанне з польск. basarunek ’кампенсацыя’ (< с.-в.-ням. bezzerunge ’паляпшэнне, выпраўленне’; параўн. ням. Besserung). Карловіч, Wyr. obce, 37; Корбут, PF, 4, 402, 496; Брукнер, 17; Фасмер, 1, 130. Формы з ‑з‑ другасныя (па народнаэтымалагічнаму асэнсаванню ў сувязі з база́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́стрык ’доўгі шост з крукам для падавання снапоў’ (Шат.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі по- ад *мгьк‑/*słrek‑/*strok‑, параўн. спірык ’прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня’, стрыкаць ’пстрыкаць’ (ТС). укр. стракаты ’калоць, джаліць’, рус. дыял. апраксіяй ’вастрыё, джала’, стрекать. стрекну́ть ’калоць, пырскаць’, польск. strzykać ’пра боль, што коле’, чэш. strikati ’тс’, ст.-слав. стріькало ’джала’, ’востры кій, якім падганяюць валоў’, стріьклтм ’джаліць’, ’укалоць (у тым ліку пра ўкус насякомых)’. Даслоўна ’тое. чым колюць, наколваюць’, ’шост, якім наколваюць сена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падчапі́ць сов.

1. в разн. знач. подцепи́ть;

п. ваго́н да цягніка́ — подцепи́ть ваго́н к по́езду;

п. бервяно́ бусако́м — подцепи́ть бревно́ багро́м;

п. шчупака́ — подцепи́ть щу́ку;

п. жаніха́ — подцепи́ть жениха́;

2. (задев, поднять вверх) подде́ть;

п. ві́ламі се́на — подде́ть ви́лами се́но

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавалі́ць I сов., в разн. знач. перевали́ть;

п. се́на з во́за на воз — перевали́ть се́но с во́за на воз;

туры́сты ~лі́лі хрыбе́т — тури́сты перевали́ли хребе́т;

яму́і́ла за со́ракбезл. ему́ перевали́ло за со́рок

перавалі́ць II сов. (шерсть и т.п.) переваля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́бці і грабці́, грабу, грабеш, грабе; грабём, грабяце; пр. гроб, грэбла і грабла, грэбля і грабло; незак., каго-што.

1. Збіраць, зграбаць у кучу граблямі, віламі і пад. (звычайна пра сена). Вяскоўцы на беразе косамі звоняць, Сена сухое дзяўчаты грабуць. А. Александровіч.

2. Працаваць рукамі або вёсламі, плывучы, едучы ў лодцы. Пакуль шынель не намок, Чыжык яшчэ трымаўся на паверхні. Потым яго пацягнула на дно. Левая рука чамусьці зусім анямела, і ён гроб толькі правай рукой. Няхай. Цішэй грабіце, — закамандаваў Лёнька, — каб човен не пабіць. Савіцкі.

3. Капаць, разграбаць. Стаенны прыгажун захроп,.. павёў вушамі і пачаў грэбці нагою зямлю. Кулакоўскі. Спыніўся я на міг — Няма ні палісадніка, ні хаты, І экскаватар, грузны і рукаты, Грабе пясок каля бяроз маіх. Бураўкін.

4. перан. З прагнасцю браць, захопліваць сабе. Нікому добрага Клім не зрабіў за век, Адно — гроб пад сябе, шукаў адной выгоды. Валасевіч. [Скіба:] Жывёлу забіраюць, хлеб... Што на вока трапіць, то і грабуць. Крапіва. // Хапаць, браць каго‑н. куды‑н. Паліцыянты, бадай, кожную ноч грабуць людзей ды ў астрог запраторваюць. Сабаленка.

•••

Грэбці грошы лапатай — мець вялікія даходы, атрымліваць многа грошай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)