памасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што і без дап.

Масіраваць ​1 некаторы час. Чарэнда расшпіліў каўнер кіцеля і.. памасіраваў пальцамі на шыі скуру. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.

Плакаць некаторы час. Паплакала Аксіння, пасварылася на сваю дачушку, а потым змірылася. Асіпенка. [Любе] далі паплакаць, выліць слязьмі цяжкое гора. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пстрыкаць некаторы час; пстрыкнуць некалькі разоў. [Лейтэнант] прытуліў да сябе Ігнатку, усміхаючыся, папстрыкаў злёгку пальцам па яго кірпатым носіку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак.

Сачыць некаторы час. Вырашылі пасачыць за дарогай. Было цікава ведаць, ці дужа тут вялікі рух. Неўзабаве пачулі гул машын. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Прасвідраваць усё, многае. Патачыў, на .. дзірачкі пасвідраваў шашаль старую каламажку. Баранавых.

2. і без дап. Свідраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Скандаліць некаторы час. П’яны мінут дзесяць паскандаліў і ўціхамірыўся. // Пасварыцца з кім‑н. або між сабой. Паскандаліць з суседзямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Скрыпець некаторы час. [Гарнец:] У шэсцьдзесят сем год ды з маім здароўем не пра жаніцьбу ўжо думаць... [Зыль:] Нічога, паскрыпіш яшчэ. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. і без дап. Соваць некаторы час.

2. Пакласці што‑н. куды‑н. абы-як. Пасоваць рэчы ў чамаданы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патле́ць, ‑ее; зак.

1. Сатлець — пра ўсё, многае. А верх .. [дуба] такі самы, як і быў, але знізу дробнае голле патлела. Чорны.

2. Тлець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. патросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

Трэсціся некаторы час. Патрэсціся ад холаду. Патрэсціся на калдобістай дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)