ХО́МІЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 24.1.1951, в. Кунаховічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1997), праф. (1998). Скончыў БДУ (1973) і працаваў у ім з 1976. З 2001 заг. кафедры, нам. дырэктара Ін-та перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ. Навук. працы па праблемах крымін. і крымін.-выканаўчага права.
Тв.:
Уголовная ответственность за угон транспортных средств. Мн., 1982;
Правовая концепция реализации (исполнения) мер уголовной ответственности в Республике Беларусь. Мн., 1996;
Теоретические проблемы уголовной ответственности. Мн., 1997;
Формы реализации уголовной ответственности. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РАВА Святлана Аляксееўна (н. 5.1.1943, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія),
расійскі і бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рн. (1992), праф. (1995). Скончыла Томскі ун-т (1965). З 1968 у Ін-це біялогіі і біяфізікі Томскага ун-та (з 1992 нам. дырэктара), з 1996 у Бел.Нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па праблемах індывід. устойлівасці арганізма да ўздзеяння фактараў навакольнага асяроддзя і павышэння рэзістэнтнасці праз рэгуляцыю асн. жыццёвых функцый.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция процессов срочной адаптации организма. Томск, 1993 (разам з М.А.Мядзведзевым);
Natural and nuclear anomalies and life protection. Vilnius, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Яўген Аляксеевіч (1.9.1890, г. Плаўск Тульскай вобл., Расія — 19.9.1953),
расійскі вучоны ў галіне машыназнаўства і аўтамаб. тэхнікі. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1916), дзе працаваў у 1918—28 і з 1936 (заг. кафедры). З 1921 дырэктар Навук. аўтаматорнага ін-та, з 1930 нам. дырэктара, заг. сектара Навук. аўтатрактарнага ін-та. З 1939 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. У 1939—42 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па праблемах устойлівасці аўтамабіля, трываласці і зносаўстойлівасці яго дэталей. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГІ́Р Міхаіл Мікалаевіч (н. 24.5.1948, в. Усава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1970), спецфакультэт пры Маскоўскім фін. ін-це (1982). У 1973—80 кіраўнік Клецкага аддз. Дзяржбанка СССР, потым Маскоўскага аддзялення Дзяржбанка СССРг. Мінска. У 1982—86 на парт. рабоце. З 1986 кіраўнік Мінскай гар. канторы Дзяржбанка СССР. З 1988 1-ы нам. старшыні праўлення Бел.рэсп. «Аграпрамбанка», з 1991 старшыня праўлення акцыянернага камерцыйнага «Белаграпрамбанка». З ліп. 1994 да ліст. 1996 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. У 1998—99 кіраўнік прадстаўніцтва Еўрап. канцэрна «CEA» у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ФМАН Леанід Ісакавіч (н. 5.7.1937, г. Гарадок Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграноміі. Д-рс.-г.н. (1996). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1961). З 1969 на Мінскай абласной с.-г. доследнай станцыі (з 1997 нам. дырэктара). Навук. працы па стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур, вытв-сці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю.
Тв.:
Біялагічныя асаблівасці фарміравання ўраджаю аднагадовых бабовых // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1987. № 1;
Однолетние кормовые культуры в составе смесей. Мн., 1997;
Сравнительная эффективность разных приемов интенсивного использования пашни // Междунар. агр. журн. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУНЯКО́Ў Леанід Іванавіч (н. 24.11.1936, в. Круглаўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. канструктар і арганізатар вытв-сці сродкаў выліч. тэхнікі. Засл. работнік прам-сці Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1958). З 1959 на Мінскім ВАвыліч. тэхнікі (з 1971 нам.гал. інжынера). З 1978 гал. інжынер навуч. цэнтра «Алгарытм». У 1981—96 нач. аддзялення, вядучы канструктар Мінскага НДІЭВМ. Навук. працы ў галіне вытв-сці і выкарыстання выліч. тэхнікі. Удзельнічаў ва ўкараненні ў серыйную вытв-сцьЭВМ шырокага выкарыстання тыпу «Мінск» і Адзінай сістэмы, выліч. сродкаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РАШ Іван Апанасавіч (5.12.1897, в. Ужынец Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. —26.2.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Барысаўскага р-на ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Гомельскую саўпартшколу (1927). З 1918 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1922 на гасп., сав. і прафс. рабоце. Са студз. 1940 нам.заг. аддзела Мінскага абкома КП(б)Б, 1-ы сакратар Барысаўскага райкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 узначаліў Барысаўскі падп. гарком-райком КП(б)Б, адзін са стваральнікаў Барысаўскага патрыятычнага падполля. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЭ́НКА Валерый Уладзіміравіч (н. 10.12.1945, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1994). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войск ППА краіны (1968), Ваен. камандную акадэмію ППА імя Жукава (1978) і курсы пры гэтай акадэміі (1988), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1992). З 1968 на камандных і штабных пасадах у войсках ППА (у 1970—71 у Дэмакр. Рэспубліцы В’етнам). З 1978 камандзір зенітнага ракетнага палка, нач. зенітных ракетных войск корпуса ППА, у 1992—93 1-ы нам. камандуючага асобнай арміі ППА. У 1993—2001 камандуючы войскамі ППАУзбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЬКО́ЎСКІ Вячаслаў Іванавіч (н. 13.10.1959, г. Лейпцыг, Германія),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2003), праф. (2003). Скончыў БДУ (1981). З 1981 у Бел.эканам. ун-це, з 1992 у БДУ (у 1993—98 нам. дэкана гіст. ф-та). Даследуе гістарыяграфію і гісторыю Беларусі, Расіі і б.СССР. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. Мн., 1993 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ Генадзь Васілевіч (н. 2.1.1949, г. Магілёў),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БПІ (1971), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1988). З 1971 у Магілёўскім будтрэсце № 12: майстар, нач. участка, гал. інжынер буд. ўпраўлення. З 1977 на парт. і гасп. рабоце ў Магілёўскай вобл.: інструктар, заг. аддзела буд-ва абкома партыі, гал. інжынер аблміжкалгасбуда, старшыня праўлення аблсельбуда. У 1994—97 міністр архітэктуры і буд-ва Рэспублікі Беларусь. З 1997 нам., в.а. прэм’ер-міністра, з кастр. 2001 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. З ліп. 2003 Старшыня савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.