адмена або змякчэнне крымін. пакарання. З’яўляецца адным з асн. канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы амаль ва ўсіх краінах свету. Уяўляе сабой акт індывід. міласэрнасці да асобы, асуджанай судом за ўчыненне якога-н. (звычайна цяжкага) злачынства. Прымяненне П. можа быць матывавана па-рознаму (чыстасардэчнае раскаянне, проста з меркавання гуманнасці і інш.). Найчасцей у выніку П. найб. суровыя меры пакарання (напр., смяротная кара) замяняюцца на больш мяккія. З асобы, якая адбыла пакаранне, актам П. можа быць знята судзімасць. У Рэспубліцы Беларусь права П. належыць Прэзідэнту дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́ЧНАЕ БУДАЎНІ́ЦТВА,
метад арганізацыі будаўнічай вытворчасці, пры якім тэхналагічны працэс падзяляецца на састаўныя часткі, што выконваюцца брыгадамі (звеннямі) пастаяннага складу. Пры П.б. аб’екты разбіваюцца на секцыі, пралёты, паверхі, часткі памяшканняў і збудаванняў; комплекс буд. мантажных работ расчляняецца на цыклы. Кожная брыгада спецыялізуецца на выкананні пэўнага цыкла работ і аснашчаецца адпаведнымі машынамі, механізмамі, прыстасаваннямі. Скончыўшы работу на адным участку брыгада пераходзіць на наступны, а на яе месцы інш. брыгада выконвае работы па сваёй спецыялізацыі. Такі метад дае найб. поўнае сумяшчэнне работ у часе, высокія і ўстойлівыя тэмпы буд-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСТА́ЎКА, прэфікс (лац. praefixum прымацаваны спераду),
адзін з відаў афікса, службовая марфема, якая размяшчаецца перад коранем. Служыць для ўтварэння новых лексем («біць — адбіць, забіць, перабіць», «лес — узлесак, «Палессе», «народны — міжнародны, прынародна») або надання слову пэўнага грамат. значэння: відавога («казаць — сказаць»), ступені параўнання («лепшы — найлепшы») і інш. Дзеяслоўныя П. маюць яшчэ назву прэвербаў (ад лац. prae уперадзе і verbum слова). П. могуць спалучацца ў адным слове («папавыносіць», «напавынаходзіць»). У старых утварэннях і запазычаных словах П. могуць вылучацца толькі гістарычна [воблака—(в)об-влако].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
курганны могільнік крывічоў каля в. Рудня Полацкага р-на Віцебскай вобл. Датуецца 9—10 ст. Каля 70 насыпаў, выш. 0,8—2,5 м, дыям. 6—10 м, у асн. круглыя, ёсць чатырохвугольныя і падоўжаныя. Пахавальны абрад — трупаспаленне, у адным — трупапалажэнне. У некат. курганах па некалькі пахаванняў. Перапаленыя косці змяшчаліся пад курганом ці ў яго насыпе. Знойдзены ляпныя гаршкі (частка падпраўлена на ганчарным крузе), жал. нажы, шкляныя пацеркі, сярэбраныя шыйныя грыўні, бронзавыя спіралькі, спражкі, пярсцёнкі, бразготкі, гліняныя прасліцы, касцяная галоўка каня з арнаментам і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кансо́рцыя
(лац. consortio = супольнасць)
група відаў жывёл і раслін, больш-менш звязаных з адным з індывідуумаў або з цэлай папуляцыяй якога-н. віду жывёл ці раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэзульта́нт
(лац. resultans, -ntis = які адлюстроўвае)
алгебраічны выраз, які выкарыстоўваецца пры знаходжанні агульных вынікаў двух або некалькіх ураўненняў, кратныя карані ўраўнення з адным невядомым і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скаля́р
(фр. scalaire, ад лац. scalaris = ступеньчаты)
мат. велічыня, кожнае значэнне якой, у адрозненне ад вектара, характарызуецца адным сапраўдным лікам (напр. даўжыня, плошча, аб’ём, вага цела).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)