прапанава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапанаваць.

2. Спец. Паступленне тавараў на рынак. Прапанаванне перавышае попыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапі́л, ‑у, м.

Спец.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прапілоўваць — прапілаваць (у 1 знач.).

2. Прапілаванае месца. Шырокі прапіл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапіле́і, ‑яў; адз. няма.

Спец.

1. Парадны, архітэктурна аформлены ўваход, брама.

2. Назва літаратурных зборнікаў, звычайна тыпу анталогіі.

[Ад грэч. propýlaia — перад уваходам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратра́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Ачысціць, вызваліць ад мін з дапамогай трала. Пратраліць уваход у бухту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыфугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Спец. Падагнаць драўляныя паверхні фуганкам або на фугавальным станку. Прыфугаваць канты дошак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псамафі́ты, ‑аў; адз. псамафіт, ‑у, М ‑фіце, м.

Спец. Расліны, якія растуць на пяску (напрыклад, пясчаная асака, саксаул).

[Ад грэч. psámmos — пясок і phytón — расліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуансо́н, ‑а, м.

Спец.

1. Верхняя пукатая частка штампа для апрацоўкі металу ціскам.

2. Тое, што і пунсон.

[Фр. poinçon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаспо́равы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Такі, характэрнай прыкметай якога з’яўляецца наяўнасць спораў двух родаў — буйных і дробных. Разнаспоравыя папаратнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рафінёрны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Прызначаны для рафінавання. Рафінёрны цэх. Рафінёрны апарат.

2. Які паддаецца рафінаванню. Рафінёрная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руха́ч, ‑а, м.

Спец. Устройства (вінт самалёта, кола аўтамабіля і пад.), якое забяспечвае рух якога‑н. транспартнага сродку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)