навясная (на трактар) с.-г. машына для капання ям цыліндрычнай формы пад пасадку саджанцаў пладовых, лясных і інш. культур, а таксама для буд. работ на грунтах сярэдняй шчыльнасці (напр., устаноўкі слупоў).
Рабочыя органы Я. — зменныя буры (двухзаходныя вінты з завостранымі краямі), прывод іх ад вала адбору магутнасці трактара. Дыяметр ям 0,3—1 м, глыбіня да 0,7 м. Я. ЯК-0,7 НВА «Белсельгасмеханізацыя» мае зменныя буры дыяметрам 0,2 і 0,35 м для капання ям глыбінёй да 0,7 м; прадукцыйнасць 100 ям за гадзіну.
Літ.:
Клочков А.В. Механизация работ в плодоовощеводстве. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛЕНКА Георгій Уладзіміравіч (20.7.1915, Кіеў — 18.7.1996),
рускі і бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1990), праф. (1992). Скончыў фіз.-матэм. (1936) і філал. (1955) ф-ты Сафійскага ун-та. У 1920 з бацькамі эмігрыраваў у Балгарыю. У 1956 рэпатрыіраваны ў Казахстан. Настаўнічаў. З 1963 працаваў у Казахскім ун-це, з 1974 у Алма-Ацінскім ін-це замежных моў. З 1981 у Гродзенскім ун-це. Даследаваў лінгвістычную статыстыку, аўтарства ананімных, у т. л.бел., твораў. Аўтар манаграфіі «Ананімныя аўтары і іх творы» (1988), навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Тематическая библиография работ по лингвистической статистике на русском языке. Алма-Ата, 1967;
Статистическое описание языковых явлений. Гродно, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РУСНАСЦЬрасліннасці,
вертыкальны падзел расл. згуртаванняў (фітацэнозаў) на рознавышынныя структурныя часткі — ярусы. Пры Я. расліны і іх органы жыўлення (лісце, карані) размешчаны на рознай вышыні і глыбіні, што памяншае канкурэнцыю за святло і пажыўныя рэчывы і стварае ўмовы для павелічэння колькасці асобін на адзінцы плошчы і інш.Найб. выяўлена Я. у наземных фітацэнозах. Напр., у лесе вылучаюць да 6 ярусаў: I — дрэвы 1-й велічыні (елка, хвоя, дуб, бяроза, асіна); II — дрэвы 2-й велічыні (рабіна, чаромха); III — падлесак з кустоў (ляшчына, брызгліна, шыпшына); IV — падлесак з высокіх кусцікаў і буйных траў (багун, буякі, верас, скрыпень); V — нізкія кусцікі і дробныя травы (журавіны, багноўка); VI — імхі, глебавыя лішайнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯШКЕ́ВІЧ Леанід Аляксандравіч (н. 8.4.1941, г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-рмед.н. (1986), праф. (1995). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1965). З 1975 у Кіеўскім НДІ агульнай і камунальнай гігіены (заг. лабараторыі). З 1988 у Бел.мед. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па гігіенічных метадах вывучэння фіз. фактараў навакольнага асяроддзя і ацэнцы іх дзеяння на арганізм чалавека.
Тв.:
Гигиенические методы исследования физических факторов окружающей среды // Методические материалы СЭВ. М., 1990;
Шумовое загрязнение городов — акустический стресс населения. Мн., 1997 (разам з В.П.Філонавым, С.М.Сакаловым);
Медико-экологические проблемы низкочастотных акустических колебаний в окружающей среде. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РКЛА (Barkla) Чарлз Главер (7.6.1877, г. Уіднес, Вялікабрытанія — 23.10.1944),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1912). Скончыў Ліверпульскі ун-т (1898), дзе працаваў у 1905—09. З 1909 праф. Лонданскага, з 1913 Эдынбургскага ун-таў. Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх прамянёў. Упершыню эксперыментальна ажыццявіў палярызацыю рэнтгенаўскіх прамянёў, чым даказаў іх хвалевую прыроду (1904). Адкрыў характарыстычнае рэнтгенаўскае выпрамяненне з лінейчастым спектрам, якое выпрамяняецца рассейвальным рэчывам і характэрна для яго (1906; гл.Мозлі закон). Паказаў (1911), што характарыстычнае выпрамяненне цяжкіх хім. элементаў бывае двух тыпаў (K- і L-выпрамяненне). Нобелеўская прэмія 1917.
Літ.:
Forman P. Barkla, Charles Glover // Dictionary of Scientific Biography. New York, 1970. Vol. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІТНО́ Леанід Рыгоравіч (н. 4.6.1945, г. Заслаўе Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1968). З 1971 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (з 1978 нач. лабараторыі). З 1990 дырэктар навук.-вытв. фірмы «Окулюс». З 1995 у НДІфіз.-хім. праблем БДУ. Навук. працы па стварэнні аўтаматаў, аснашчаных тэхн. зрокам для абсталявання зборкі вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады і апаратуру распазнавання крышталёў інтэгральных схем і транзістараў і дакладнага вызначэння іх становішча для безаператарнай зборкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Автоматическая сборка ИС: Технол. процесс. Оборудование. Управление. Техн. зрение. Мн., 1990 (разам з В.А.Зяньковічам, Я.Я.Анегіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБА́ЦКІ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.8.1956, в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Д-ртэхн.н. (1999), дац. (1989). Скончыў БДУ (1978), дзе і працуе (з 1991 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Адначасова ў 1989—95 у Мін-ве адукацыі Беларусі (з 1992 нач. упраўлення). Навук. працы па стварэнні карпаратыўных інфарм. сістэм, праблемах інфарм. і камунікацыйных тэхналогій і выкарыстанні іх у інфарматызацыі працэсаў адукацыі.
Тв.:
Канцэпцыя інфарматызацыі адукацыі. Мн., 1990 (разам з М.І.Лістападам);
Информационный метод анализа и оптимизации в системах поддержки принятия решений. Мн., 1999 (разам з В.А.Чэвушавым);
Автоматизация обработки документов. Мн., 1999;
Проектирование информационно-технологических систем. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВЫ́Х Мікалай Мікалаевіч (15.9.1937, Мінск — 19.12.2002),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1992). Скончыў ун-т у г. Растоў-на-Доне (1960). З 1965 у Бел. геолагаразведачным НДІ, з 1971 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (з 1992 вядучы, з 1993 гал.навук. супрацоўнік), адначасова ў 1994—99 выкладаў у Гомельскім ун-це. Навук. працы па комплексным вывучэнні працэсаў выветрывання парод фундаменту і платформавага чахла з адзнакай іх металагенічнай спецыялізацыі, вызначэнні крыніц зносу матэрыялу ў басейны седыментацыі.
Тв.:
Литология и геохимия кор выветривания, развитых на кристаллическом фундаменте Белоруссии. Мн., 1973 (разам з А.С.Махначом);
Генетические особенности каолинитов Белоруссии. Мн., 1988;
Коры выветривания запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1999.
Засн. ў 1993 у г. Магілёў В.П.Кавалёвым (гл. Дадатак) як недзярж. фінансава-эканам.ін-т. З 2001 сучасная назва. У 2003/04 навуч.г. адзін фінансава-эканам.ф-т; спецыяльнасці: камерцыйная дзейнасць (спецыялізацыя «Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў народнага спажывання»); фінансы і крэдыт (спецыялізацыя «Фінансы»); эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (спецыялізацыя «Дзелавое адміністраванне»). Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. У ін-це 1146 студэнтаў, з іх 267 на дзённым аддзяленні. Навуч.-выхаваўчы працэс забяспечвае 71 выкладчык, у т. л. 37 д-роў і канд.навук. Мае камп’ютэрную залу, музей, б-ку. Штогод праводзяцца рэгіянальныя навук.-практ. канферэнцыі (Кавалёўскія чытанні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЙПАЛ (Naipaul) Відзьядхар Сураджпрасад (н. 17.8.1932, каля г. Порт-оф-Спейн),
трынідадскі пісьменнік індыйскага паходжання. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. З 1950 жыве ў Англіі. Піша на англ. мове. У раманах «Таямнічы масажыст» (1957), «Дом для містэра Бісваса» (1961), «Несапраўдныя» (1967), «У свабоднай краіне» (1971), «Герылья» (1975), «Загадка прыбыцця» (1987) і інш. праблемы асіміляцыі імігранта з былой калоніі, культ. маргінала з посткалан. краіны. Яго раманы — сумесь маст. прозы, аўтабіяграфіі, сац. даследавання і рэпартажу; у іх атмасфера элегічнай меланхоліі, адзіноты, песімізму, страхаў і комплексаў, мужнасці і іроніі. Аўтар аўтабіягр. кніг «Дарога ў свет» (1994), «Палова жыцця» (2001), зборнікаў аповесцей і апавяданняў, эсэ, дарожных нататак. Нобелеўская прэмія 2001.