Донжуа́н ’донжуан’ (БРС). Рус. донжуа́н, укр. донжуа́н ’тс’. Ад уласнага імя Дон Жуан (Дон Хуан). Літаратурны герой, уведзены ў іспанскую літаратуру Цірса дэ Маліна (Tirso de Molina), ’бессаромны спакуснік’. Гл. Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 3. Leipzig, 1972, с. 656a.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дубі́ца ’човен, выдаўбаны ў выглядзе карыта’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. дыял. дуби́ца ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 91), да прасл. *dǫbica (< *dǫbъ ’дуб’), якое азначае розныя рэаліі (агляд матэрыялу ў Трубачова, там жа, але без бел. лексемы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́пель 1 ’назва птушкі’. Рус. ду́пель, ду́бель. Лічыцца запазычаннем з ням. duppelt, Doppelschnepfe або праз польск. dubelt ’тс’ з н.-ням. dubbelt. Фасмер, 1, 554 (са спасылкай на Бернекера, 1, 238; Брукнера, 101; Гараева, 99).
Ду́пель 2 ’дупло’. Гл. дупло́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэсе́рт ’дэсерт’ (БРС). Рус. десе́рт, укр. десе́рт. Першакрыніцай з’яўляецца франц. dessert ’тс’. Запазычанне або прама з франц. (так Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 83), або праз ням. Dessert (< франц.; так Фасмер, 1, 505, які дапускае і прамое запазычанне з франц.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жа́рнік ’касцёр’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. паўн.-ўсх. жа́рник ’тс’. Ад жар (гл.) з суфіксам ‑нік або ад прыметніка *жарны ’такі, што змяшчае жар’ (паўн. польск. żarny ’тс’) з суфіксам ‑ік. Пра назоўнікі з ‑нік гл. Сцяц., Афікс. наз., 55.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жмаць ’ціснуць’ (Касп., Сл. паўн.-зах.), жмяць ’прыціскаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. жмать ’тс’. Варыянтнае афармленне дзеяслоўнага кораня, прадстаўленага ў жаць 2. Параўн. н.-луж. žmuś, чэш. žmouti ’сціскваць’. Адлюстроўвае спалучэнне кораня *žьm‑ з тэматычным галосным ‑a‑: *žьm‑a‑ti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус. смал. забор ’зборкі ў адзенні’, укр. забо́рка ’зборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кавяра́йка ’крук падплятаць лапці’ (Касп.). Утворана ад *кавяраць ’плесці, падплятаць лапці’, якое ад *коверати (коверяти), прэфіксальнага вытворнага ад *верати ’плесці і да т. п.’, параўн. рус. дыял. верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеці і да т. п.’). Параўн. яшчэ кавыраць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падге́йстра, падгейсцер ’падгерац’ (Мат. Гом.). Рус. курск. пыдгейстер, подгейстра, укр. підгейстор, підгейстра, підгерсть ’тс’. Няясна. Магчыма, звязана з падгерац; не выключана, што гэта метафарычны перанос з гайстер ’чорны бусел’. Такія пераходы ў розных тэхнічных прыстасаваннях існуюць. Бел. слова, відаць, з укр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паланці́н ’жаночая накідка ў выглядзе шырокага шаля з футра або аксаміту’ (ТСБМ). З рус. паланти́н (уст. палатин) ’тс’ < франц. palatine ад palatin прым. ’пфальцскі’, таму што гэта ўпрыгожанне было ўвезена ў Францыю пры Людовіку XIV з Пфальца (гл. Фасмер, 3, 190).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)