Кавяра́йка ’крук падплятаць лапці’ (Касп.). Утворана ад *кавяраць ’плесці, падплятаць лапці’, якое ад *коверати (коверяти), прэфіксальнага вытворнага ад *верати ’плесці і да т. п.’, параўн. рус.дыял.верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеці і да т. п.’). Параўн. яшчэ кавыраць (гл.).