палі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.

Міжнародная п.

П. мірнага суіснавання.

2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.

Цікавіцца палітыкай.

Бягучая п.

3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).

Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.

|| прым. паліты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Палітычная актыўнасць мас.

П. дзеяч.

Палітычныя навукі.

П. кругагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

рэ́шата, -а, М -шаце, мн. рашо́ты і (з ліч. 2, 3, 4) рэ́шаты, рашо́т і рашо́таў, н.

1. Рэч хатняга ўжытку — нацягнутая на шырокі абруч густая сетка для прасейвання мукі і інш.

Прасеяць муку на р.

У рэшаце ваду насіць (перан.: займацца чым-н. бескарысным, пустой справай; разм.). Галава як р. ў каго-н. (пра таго, хто ўсё забывае, у каго дрэнная памяць; разм.).

2. Прасейвальнае прыстасаванне ў зернеачышчальных, сартавальных і іншых машынах.

Рашоты ў камбайне.

Цуды ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

|| прым. рашо́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

шыць, шы́ю, шы́еш, шы́е; шы́ты; незак.

1. што. Вырабляць, змацоўваючы ніткай краі скроенай тканіны, скуры.

Ш. касцюм.

Ш. боты.

2. што і без дап. Змацоўваць, злучаць ніткай і інш. матэрыялам.

Ш. альбом.

Хірургу даводзіцца больш ш., чым рэзаць.

3. чым і па чым. Вышываць, расшываць.

Ш. гладдзю.

Шыта-крыта (разм.) — пра што-н. дрэннае, несамавітае, што застаецца ў тайне.

|| зак. сшыць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты (да 1 знач.).

|| наз. шыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. шве́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Швейная майстэрня.

Швейная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жанр

(фр. genre)

1) гістарычна выпрацаванае ўнутранае падраздзяленне ва ўсіх відах мастацтва з уласцівымі яму мастацкімі асаблівасцямі, напр. у літаратуры — раман, паэма, камедыя і інш., у музыцы — сімфонія, кантата, песня і інш., у выяўленчым мастацтве — партрэт, пейзаж, нацюрморт і інш.;

2) жывапіс на бытавыя сюжэты.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Вурва́лак ’кусок палена, цурбалак’ (дзярж., З нар. сл.; Нар. сл.). Ад вы́рваць ’адарваць, аддзяліць’ з пераходам ы > у, гл. вы́рвалак ’вялікі кавалак’ (Бяльк.), або урва́ць ’захапіць, адарваць’; параўн. урвала́ ’жарт, каламбур’ (сакольск., Арх. Федар.), што адпавядае польск. kawał ’тс’ (і ’кусок, кавалак’). Параўн., аднак, бурва́лак ’палена і інш.’ (гл.), для якога ўказваюць літоўскую крыніцу (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 36), і паралельныя формы гродз. ушва́лак і бушва́лак ’кусок палена’ (Цых., ад *шваліць?), брагін. ушва́рак ’тс’ (Шатал., ад шва́рнуць ’шпурнуць’?) і інш., адносна спарадычнай замены в на б у ізаляваных словах параўн. Машынскі, Kultura, 2, 2, 856, 884.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́паўка ’расліна Anthemis tintoria L.’ (Кіс.), рус. пупавка ’тс’ (у тым ліку ’дзьмухавец’), укр. пупова ’расліна Taraxacum officinalis’, пупавка ’рамонак і інш. расліны’, польск. pępawa ’тс’, чэш. pupava ’расліна Carlina acaulis’ (з XV ст.) і інш., славац. ρύρανα ’тс’, серб.-харв. пупава ’від расліны’, балг. пупавка ’расліна Anthemis і інш.’, славен. pumpavo, po(m)pava ’расліна Carlina acaulis’. Прасл. *pppava, ад *рррь (гл. пугі), параўн. БЕР, 5, 855 (магчыма, русізм); Голуб-Копечны, 306; Бязлай, 3, 87 (слова з няяснай этымалогіяй); Махэк₂, 500 (збліжае з грэч.απο-παποΰται ’вытварае пух’). Згодна з ЕСУМ (4, 635), з-за выпуклай формы кветак, што нагадвае пуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грані́т

(іт. granito, ад лац. granum = зерне)

цвёрдая горная парода зярністай будовы, якая складаецца з палявых шпатаў, кварцу, слюды і інш.; выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, для вырабу скульптур і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Анэ́гды ’на днях’ (Касп.). З польск. onegdy (Мар. дыс., 63), утворанага тым жа шляхам, што анагдысь і інш. (Брукнер, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашкалёпак ’асколак’ (Касп.). Гл. аскалёпак, параўн. варыянты з ск/шк: скура/шкура, скабы/шкабы, скурат/шкурат, скрабаць/шкрабаць і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́труд ’вялікае непраходнае балота’ і мікратапонім Нетруд (мазыр., БММ, 38). З не і труд ’работа і інш.’ (гл.)? Параўн. нетраў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)