ФЕЛЬДШТЭ́ЙН Яўген Эмануілавіч (н. 15.10.1947, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),

бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў і тэхналогіі машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1997), праф. (1999). Сын Э.І.Фельдштэйна. Скончыў БПІ (1969). З 1973 у Бел. політэхн. акадэміі. З 1999 у Зеленагурскім ун-це (Польшча). Навук. працы па апрацоўцы новых канстр. і інстр. матэрыялаў, удасканальванні метадаў даследавання рэзальных інструментаў. Распрацаваў рэжымы апрацоўкі парашковых матэрыялаў і зносаўстойлівых пакрыццяў.

Тв.:

Теория резания. Физические и тепловые процессы в технологических системах. Мн., 1990 (разам з П.​І.​Яшчарыцыным, М.​Л.​Яроменкам);

Режущий инструмент: Курсовое и дипломное проектирование. 2 изд. Мн., 2002 (разам з М.​А.​Карніевічам, В.​І.​Шагуном).

В.​З.​Анісовіч.

т. 16, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІКО́ЦКІ Міхаіл Яўгенавіч (н. 20.2.1922, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. мовазнавец, журналіст. Сын Я.К.Цікоцкага. Д-р філал. н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1950). З 1950 працаваў у друку, У 1953—89 у БДУ (з 1965 заг. кафедры). Даследуе пытанні стылістыкі бел. мовы і стылістыкі газетных жанраў: «Некаторыя выпадкі стылістычнага выкарыстання сінтаксічных сродкаў беларускай мовы» (1958), «Практычная стылістыка беларускай мовы» (ч. 1—2, 1962—65), «Стылістыка публіцыстычных жанраў» (1971), «Сугучнасць слоў жывых...; Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры» (1981). Аўтар кн. па тэорыі і практыцы журналістыкі «З гісторыі беларускай журналістыкі XIX ст.» (1960) і інш.

Тв.:

Стылістыка беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1995;

Стылістыка тэксту. Мн., 2002.

т. 17, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭ́САРАЦ (Cesarec) Аўгуст (4.12.1893, Заграб — 17.7.1941),

харвацкі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. У 1919 з М.Крлежам выдаваў час. «Plamen» («Полымя»), супрацоўнічаў у перыяд. друку «левіцы». Друкаваўся з 1909. У кнігах аповесцей і апавяд. «Судзіце Мяне» (1925), «За новай дарогай» (1926), «Навелы» (1939), раманах «Імператарскае каралеўства» (1925), «Залаты юнак і яго ахвяры» (1928), «Уцекачы» (1933) і інш. сац. матывы, падпарадкаваныя духу часу. Аўтар зб. паэзіі «Вершы» (1919), п’есы «Сын айчыны» (1940), кніг публіцыстыкі «Са свету прыгнечаных» (1925), «Іспанскія сустрэчы» (1938), «Падарожжа па Савецкім Саюзе» (1940) і інш. Перакладаў з ням., франц., чэш. і рус. моў.

Тв.:

Рус. лер. — Тонкина любовь: Рассказы. М., 1961.

І.​А.​Чарота.

т. 17, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́КАЎ II (James; 14.10.1633, Лондан — 5.9.1701),

кароль Англіі [1685—88]. З дынастыі Сцюартаў. Сын Карла I, брат Карла II. Імкнуўся аднавіць абсалютызм і яго апору — каталіцкую царкву. У 1685 распусціў парламент і правіў аднаасобна; у 1687 выдаў «Дэкларацыю аб верацярпімасці», якая адкрывала шлях да ператварэння каталіцызму ў дзярж. рэлігію, замяніў на важных дзярж. пасадах прыхільнікаў англіканства католікамі. Палітыка Я. II выклікала кансалідацыю апазіцыйных сіл. Скінуты ў выніку дзярж. перавароту, т.зв. Слаўнай рэвалюцыі (1688—89), якая скончылася перамогай апазіцыі і запрашэннем на прастол Вільгельма Аранскага (гл. Вільгельм III Аранскі). Пасля высадкі Вільгельма ў Англіі Я. II у снеж. 1688 уцёк за мяжу.

т. 18, кн. 1, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯРМО́ЛЕНКА Ігар Мікалаевіч (2.1.1932, Мінск — 22.9.1991),

бел. вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Акад. (1986, чл.-кар. 1972) Нац. АН Беларусі. Д-р хім. н. (1965), праф. (1967). Сын М.Ф.Ярмоленкі. Скончыў БДУ (1952). З 1960 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы. Распрацаваў гарачатрывалыя валокны, новыя віды паперы, мед. прэпаратаў, фотаматэрыялаў, валакністыя і плёначныя цэлюлозныя і вугальныя іонаабменныя сарбенты, каталізатары, субстраты, спосабы стабілізацыі донарскай крыві.

Тв.:

Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.);

Новые волокнистые сорбенты медицинского назначения. Мн., 1978 (у сааўт.);

Элементосодержащие угольные волокнистые материалы. Мн., 1982 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВІРЫ́ДАЎ Дзмітрый Вадзімавіч (н. 23.4.1960, Мінск),

бел. хімік. Д-р хім. н. (1999), праф. (2003). Сын В.В.Свірыдава. Скончыў БДУ (1982), дзе і працуе (у 1982—2002 у НДІ фіз.-хім. праблем). Навук. працы па фота- і электракаталізе, хіміі нанаструктураваных матэрыялаў і іонна-імплантаваных палімераў, фотаэлектрахіміі квантава-размерных неарган. і малекулярных паўправаднікоў.

Тв.:

Ion-implanted Polymers (разам з У.​Б.​Аджаевым, І.​П.​Казловым) // Electrical and Optical Polymer Systems. New York, 1927;

Photoelectrochemistry of nanocrystalline aggregates of cyanine dyes on the semiconductor electrodes // Chemical Physics of Nanostructured Semiconductors. The Netherlands, 2003;

Математическое моделирование физико-химических процессов. Мн., 2003 (разам з У.​Р.​Скацецкім, В.​І.​Яшкіным).

т. 18, кн. 1, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клёкат, ‑у, М ‑каце, м.

1. Перарывісты крык, характэрны для некаторых птушак. Бусліны клёкат. □ Гучаць мелодыі, і сэрца рвецца Туды, дзе ружамі цвітуць даліны, Дзе вінаграднік ля дарогі ўецца, А ў небе клёкат чуецца арліны. Гілевіч.

2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей. Клёкат вады.

3. Пра глухія перарывістыя гукі ў горле, грудзях. Сын гаварыў спакойным тонам, але з нейкім слабым клёкатам у глотцы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́шчапка і зашчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або пласцінкі з прораззю, якое накладваецца на прабой. Заперці дзверы на зашчапку. □ Штурхнуў [Сымон] дзверцы з усёй сілы, — Бразь там зашчапка-кручок! Колас. Бразнула зашчапка, і ў хату зайшоў сын. Федасеенка.

2. Разм. Тое, што і прышчэпка. — Трымай бялізну, я буду адшчэпліваць зашчапкі, — узяўся .. [Антон] памагаць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў асобай ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай палавіны 19 ст.). Буланцоў паводзіў з кантаністаў, з парыяў, вучаных на медныя грошы, з тых, ніжэй за каго на ўсіх абшарах Расійскай імперыі былі толькі вайсковыя пасяленцы ды яшчэ паншчынныя мужыкі ў вельмі дрэнных паноў. Караткевіч.

[Ад ням. Kantonist — навабранец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Аддаць адзін прадмет, атрымаўшы ўзамен яго іншы. Наеўся Тром-сын, напіўся і памяняў гуслі на настольнік. Якімовіч. [Дзед:] — Памяняй свой тавар вось у гэтай вёсцы ды кіруй да маці. Асіпенка. // Замяніць каго‑, што‑н. кім‑, чым‑н. другім. Прыбрала я ўчора пакой. Памыла падлогу. Так ужо вышаравала, проста як новая. Бялізну на ложках памяняла, заслала пасцелі прасцірадламі. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)