СЯНЬКО́ Уладзімір Лявонавіч (н. 5.8.1946, в. Вішкавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1973), Дыпламат. акадэмію МЗССССР (1987). Працаваў у пасольстве СССР у Польшчы, цэнтр. апараце МЗССССР. У 1991—92 нам. міністра, у 1994—97 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1992 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы, у 1994 — у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі, з 1997 — у Францыі, па сумяшчальніцтве ў Іспаніі і Партугаліі; пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА. Неаднаразова ўзначальваў дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на сесіях Ген. Асамблеі ААН, інш.міжнар. форумах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́РЫН Ілья Лявонавіч (24.11.1893, г. Гродна — 25.5.1961),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1941). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1922). У 1929—39 у Днепрапятроўскім мед. ін-це, з 1939 нам. дырэктара Ялцінскага туберкулёзнага ін-та, з 1940 у ін-це ўдасканалення ўрачоў у Днепрапятроўску (дырэктар клінікі туберкулёзу). У Вял.Айч. вайну нач. эвакашпіталя ў г. Арэнбург. З 1945 дырэктар Бел.НДІ туберкулёзу, адначасова ў Мінскім мед. ін-це (у 1948—57 заг. кафедры). Навук. працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.
Тв.:
Борьба с детским туберкулезом в БССР // Докл. Всебел. совещания педиатров. Мн., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМІЛО́ЎСКІ Георгій Сяргеевіч (3.7.1913, Мінск — 1.9.1990),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1934), курсы «Выстрал» (1949), Вышэйшыя акад. курсы (1954). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, нам. і камандзір дывізіі. Полк на чале з палк. Т. вызначыўся ў ліп.—вер. 1943: у ліку першых фарсіраваў р. Дзясна, Прыпяць, Дняпро, вызваліў сотні нас. пунктаў, нанёс ворагу значныя страты ў баявой тэхніцы. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Да 1959 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЛО́ЎСКІ Васіль Іванавіч (14.8.1902, в. Ачыжа Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 3.10.1990),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1940), курсы нам. камандзіраў рот па паліт. частцы (1943) і ўдасканалення каманднага саставу. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Данскім, Варонежскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Т. вызначылася ў чэрв. 1944 пры прарыве абароны праціўніка ў Сіроцінскім (цяпер Шумілінскі) р-не Віцебскай вобл. і фарсіраванні Зах. Дзвіны, дзе захапіла і ўтрымлівала плацдарм да падыходу гал. сіл дывізіі. Да 1953 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІЛО́ВІЧ (Усціновіч) Аляксандр Харытонавіч
(1897, в. Мянькі Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1937),
дзеяч рэв. руху. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе, падаўлення мяцяжу Керанскага—Краснова. У 1917—18 чл. выканкома Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ў Петраградзе. Са студз. 1918 камісар, з ліп. 1918 нам. кіраўніка справамі Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома). З лют. 1918 камандзір атрада Чырв. гвардыі, які ўвайшоў у Камуніст. атрад Петраградскага к-та РКП(б). Дэлегат Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі ў Маскве (17—21.7.1918). Пасля грамадз. вайны на парт. і сав. рабоце. У 1937 неабгрунтавана арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ШЧАНКА Рыгор Архіпавіч (25.1.1899, в. Камароўка Барзнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 23.12.1942),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Праф. (1935). Скончыў мед.ф-тБДУ (1928). З 1928 у БДУ, з 1930 у Мінскім мед. ін-це, адначасова навук. супрацоўнік Ін-та жывёлагадоўлі Беларусі (1931—35). З 1935 заг. кафедры (адначасова нам. дырэктара) Віцебскага, з 1941 Кіеўскага (у Чэлябінску) мед. ін-таў. Асн. працы па даследаванні ўмоўных рэфлексаў, газа- і мінер. абмену, фізіялогіі харчавання, росту і размнажэння ў жывёл.
Літ.:
Шишко Е. Первый профессор из воспитанников Минского медицинского института // Здравоохранение Белоруссии. 1958. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПАЎ Уладзімір Іванавіч (12.12.1911, в. Стараселле Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.3.1995),
генерал-лейтэнант (1963). Засл. работнік культуры РСФСР (1968). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу імя ЦВКБССР (1932), Ленінградскі ін-т фізкультуры (1960). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м і 2-м Прыбалт. франтах: камандзір танк. батальёна, нам. камандзіра, камандзір брыгады, камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі арміі. Пасля вайны да 1962 у Сав. Арміі, да 1970 старшыня спарт.к-таМін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІХ Барыс Маркавіч (9 6.1923, в. Грушка Каменскага р-на, Малдова — 5.7.1977),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Ціраспальскі (1941) і Мінскі (1948) пед. ін-ты. З 1951 заг. кафедры, нам. дырэктара Мінскага настаўніцкага ін-та. У 1954—76 у Гродзенскім пед. ін-це: заг. кафедры, прарэктар па навук. і навуч. рабоце. Даследаваў гісторыю сялянства і агр. адносін у 1917—20, гіст. краязнаўства. Адзін з аўтараў прац «Гродна» (1960), «Беларуская ССР. Гродзенская вобласць» (1968), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 3, 1973).
Тв.:
Аграрная революция в Белоруссии (1917—1920 гг.). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЕНЕ́І Сеед Алі Хусейні (н. 15.7.1939, г. Мешхед, Іран),
іранскі рэліг. і дзярж. дзеяч, аятала. Атрымаў духоўную адукацыю ў гарадах Мешхед, Кум (Іран) і Неджэф (Ірак). За ўдзел у антышахскім руху ў 1960—70-я г. 6 разоў быў арыштаваны. Удзельнік Іранскай рэвалюцыі 1978—79, паплечнік Р.М.Хамейні. У 1979—80 чл. Ісламскага рэв. савета, нам. міністра абароны, камандуючы «Корпусам абаронцаў ісламскай рэвалюцыі». У 1981—89 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран, з 1989 яе духоўны лідэр (рахбар) і фактычны правіцель.
Літ.:
Зайнабитдинов Е. Духовный лидер ИРИ аятолла Хаменеи // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІЛЬКЕ́ВІЧ Анатоль Паўлавіч (н. 11.6.1934, в. Бярозаўка Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1957). З 1965 у Нац. ін-це бяспекі (у 1976—78 нач. кафедры, у 1978—91 нам.нач. ін-та). З 2000 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі пазнання, праблемах логікі, псіхалогіі, методыкі вывучэння і фарміравання асобы.
Тв.:
Гносеологическая природа гипотезы. Мн., 1974;
Проблема расширения традиционной силлогистики. Мн., 1981;
Психологический портрет личности. Мн., 2002 (разам з Г.М.Явелькіным).