blend traditional and modern styles спалуча́ць традыцы́йны і суча́сны стыль
blend in[ˌblendˈɪn]phr. v.
1. спалуча́цца;
These colours blend in nicely. Гэтыя колеры прыгожа спалучаюцца.
2. падме́шваць, дадава́ць;
Blend in a little sugar into the mixture. Дадайце крыху цукру ў гэтую сумесь.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
early1[ˈɜ:li]adj.
1. ра́нні; пачатко́вы;
in early spring ра́нняй вясно́й, напрадве́сні; на пача́тку вясны́;
in the early 20th century на пача́тку XX стаго́ддзя;
He was in his early forties. Яму было крыху больш за сорак.
2. датэрміно́вы; ху́ткі;
early elections датэрміно́выя вы́бары;
We await your early reply. Мы спадзяёмся на ваш хуткі адказ;
The train was 10 minutes early. Цягнік прыйшоў на 10 хвілін раней.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
touch1[tʌtʃ]n.
1. до́тык;
a sense of touch пачуццё до́тыку;
smooth to the touch гла́дкі наво́бмацак
2. дакрана́нне;
a touch of flu лёгкая фо́рма гры́пу;
have a light/heavy touch мець лёгкую/ця́жкую руку́
3. су́вязь, канта́кт
4.infml тро́хі, тро́шкі; кры́ху, кры́шку
♦
be out of touch губля́ць су́вязь;
get in touch (with) звяза́цца (з кім-н.);
keep in touch падтры́мліваць су́вязь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ледзь
1.прысл. (крыху) kaum; ein wénig, ein bíss¦chen;
ён ледзь ды́хае er átmet kaum;
ледзь не (+ дзеяслоў) fast, beináhe; bald (разм.) (+ conj);
ледзь прыкме́тная ўсме́шка ein kaum mérkliches Lächeln;
ён ледзь не ўпаў er wäre beináhe gefállen;
2.злучн.:
ледзь то́лькі kaum (gleich), nachdém;
ледзь то́лькі я зайшо́ў kaum war ich éingetreten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
недарэ́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца, недарэчы. [Юрка] хмурыўся і з прыкрасцю адмахваўся ад сясцёр, якія.. прыставалі з недарэчнымі роспытамі.Карпаў.Каб скасаваць сваю недарэчную выхадку, [Аніс] узяў пад локці Макара і Есіпа, якія, крыху збянтэжыўшыся, супыніліся ў парозе, і павёў іх наперад.Дуброўскі.
2. Неразумны, бяссэнсавы. Недарэчныя думкі. Недарэчная балбатня. □ Прэч усе недарэчныя разважанні, усе крыўды і дробныя непаладкі!Рамановіч.Самы факт, калі смерць вырывае са строю чалавека, які не прайшоў і паловы таго, што мог прайсці, здаецца недарэчным і несправядлівым.Хадкевіч.// Які робіць падобныя ўчынкі. Недарэчныя людзі.
3. Няўклюдны, няскладны (знешне). Маленькі, недарэчны яфрэйтар Кугель, які ляжаў у шпіталі ў мінулым годзе, выхваляўся, што ўласнымі вачыма бачыў крамлёўскія вежы.Дудо.Прайшлі апошнія рады [вясковых хлопцаў] — самых нізкарослых, крыху недарэчных, у вялікіх, не па росту шынялях.Арабей.
4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам. Снегавыя шапкі елак і хвой ледзь прыкметна пераліваліся недарэчным ружовым святлом.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАБЕ́НШЧЫК,
тамарыкс, тамарыск (Tamarix), род кветкавых раслін сям. грабеншчыкавых. Каля 90 відаў. Пашыраны ў пустынях, паўпустынях і стэпах Паўд. Еўропы, Азіі і Паўн.-Усх. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр.бат. садзе АН інтрадукаваны 4 віды: грабеншчык галінасты (T. ramosissima, расце і ў Лошыцкім парку), Гагенакера (Т. hohenackeri), Меера (Т. meyeri), квітучы (Т. florida). У бат. садах і парках на Беларусі трапляюцца таксама грабеншчык выцягнуты (Т. elongata) і рыхлы (Т. laxa). Цвітуць у чэрв., ліп., магчыма другаснае цвіценне ў вер., кастрычніку.
Шматгадовазялёныя або скідваюць на зіму парасткі, кусты ці дрэвы выш. да 10 м са шматлікімі тонкімі доўгімі галінкамі і глыбокай, моцна разгалінаванай каранёвай сістэмай. Лісце сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя, радзей белыя, сабраныя ў доўгія гронкі. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае, хутка траціць усходжасць. Размнажаецца чаранкамі і каранёвымі атожылкамі. Абмярзаюць, аднак добра аднаўляюцца. Дэкар. і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. Кара і асабліва галы на лісці багатыя дубільнымі рэчывамі (да 47—50%). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падмы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.
1. Памыць каму‑н. некаторыя часткі цела. Падмыць дзіця.
2.Разм. Памыць злёгку, на скорую руку, у асобных месцах. Падмыць падлогу.
3. Размыць знізу. Вада ўжо крыху апала, але падмыла берагі ў рацэ.Пташнікаў.Вада падмыла сцяну катлавана, зямля асела і засынала пляцоўку.Савіцкі./убезас.ужыв.[Стругач:] — Дарогі цяпер кепскія, масты падмыла, будзеш ехаць-ехаць — і раптам плюх у якую-небудзь лужыну.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.звычайнамн. (няго́ды, няго́д і ‑аў). Няшчасце, ліхая гадзіна; непрыемнасці. Прамінуў час бяды і нягод, Каб ён больш не прыходзіў ніколі!Астрэйка.Як ні кажы: удваіх усё-такі лягчэй жыццёвыя нягоды пераадольваць, чым аднаму.Ігнаценка.
2. Дрэннае надвор’е; непагода. На дварэ нягода крыху супакоілася. Вецер сціх, толькі церушыўся дробны рэдзенькі дождж.Чарнышэвіч.Цёплаю парою, калі не было нягоды, Канстанцін Міхайлавіч сядзеў заўсёды.. [пад вязам].Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, каму-чаму, зінф., здадан.сказам і без дап.
Даць якое‑н. абяцанне, абавязацца зрабіць што‑н. Аня крыху пастаяла з Касяй, паабяцала ёй свае канспекты.Карпюк.Семіпалаў паабяцаў у гэты ж дзень азнаёміцца з матэрыяламі следства і ўжо тады даць пэўную параду.Колас.З асаблівым нецярпеннем чакаў гэту вясну .. хлопчык.. Бацька яму паабяцаў: адразу як пацяплее, адвязе яго да дзеда ў вёску.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.
1.Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.
2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор?Гартны.Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне.Кірэенка.
3.перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука.Лобан.
4.перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)