РАДЗЬКО́ (Усевалад Пятровіч) (н. 24.1.1937, г. Шклоў Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Томскі ун-т (1962), дзе і працаваў. З 1972 у Магілёўскім аддзяленні Ін-та фізікі (з 1987 нам. дырэктара), з 1992 дырэктар Ін-та прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, па вывучэнні фіз. асноў працэсаў фарміравання планарных аптычных хваляводаў, методыках і тэхналогіі стварэння кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі з новымі аптычнымі і фотаэл. ўласцівасцямі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Введение в интегральную оптику. Мн., 1975 (разам з А.М.Ганчарэнкам);
Кинетика процесса формирования планарных волноводов в стеклах электродиффузией серебра (разам з А.І.Вайцянковым) // Физика и химия стекла. 1986. Т. 12, № 6;
Квантово-размерные структуры селенид кадмия/полимер, изготовленные методом вакуумного испарения (разам з А.С.Барбіцкім, А.І.Вайцянковым) // Письма в ЖТФ. 1996. Т. 22, вып. 13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУВА́ЕЎ (Рыгор Аляксеевіч) (23.8.1895, Масква — 12.2.1989),
расійскі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1927 у Ін-це высокага ціску АНСССР, адначасова ў Ленінградскім тэхнал. ін-це. З 1946 у Горкаўскім ун-це, адначасова ў 1956—62 дырэктар НДІ хіміі пры гэтым ун-це. З 1963 дырэктар-арганізатар Лабараторыі стабілізацыі палімераў, у 1969—88 дырэктар Ін-та хіміі АНСССР (г. Горкі). Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў, арган. пераксідаў, радыкальных рэакцый. Адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў раскладаннем металаалкілаў (1931—35, разам з М.М.Катонам), рэакцыю ініцыіраванага дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці (1954, разам з Ю.А.Альдэкопам, М.А.Майерам), прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю. Распрацаваў метады сінтэзу новых тыпаў металаарган. злучэнняў.
Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1971, 1985.
Тв.:
Металлоорганические соединения в электронике. М., 1972 (у сааўт.).
Літ.:
Воспоминания об академике Г.А.Разуваеве. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЬКО́ (Анатоль Іванавіч) (н. 10.9.1950, в. Доўгае Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне калоіднай хіміі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рхім.н. (1993). Скончыў БДУ (1972). З 1975 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па даследаванні сарбентаў і сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў фіз.-хім. асновы сінтэзу гідраксідсілікатных і гідраксідфасфатных адсарбентаў з высокай тэрмічнай стабільнасцю. Выявіў заканамернасці фарміравання порыстай структуры цвёрдых цел у прысутнасці арган. і неарган. мадыфікатараў. Прапанаваў спосабы атрымання водаўстойлівага сілікагелю, спосаб ачысткі вадкіх харч. прадуктаў (малака, сокаў) і тэхнал. вод ад радыенуклідаў з выкарыстаннем мадыфікаваных прыродных неарган. іанітаў (клінаптылаліту і монтмарыланіту), новыя сенсорныя матэрыялы на аснове аксіду індыю.
Тв.:
Сорбция 137Cs и 90Sr модифицированными сорбентами на основе клиноптилолита (разам з А.С.Панасюгіным) // Радиохимия. 1996. Т. 38, вып. 1;
Влияние смешанных гидрококсокомплексов Fe—Al на пористую структуру монтмориллонита (у сааўт.) // Коллоидный журн. 1999. Т. 61, №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 12.9.1936, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. фізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1989), д-рфіз.-матэм.н. (1976), праф. (1981). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Сын С.Ф.Рубанава. Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1978 заг. лабараторыі). Адначасова з 1996 старшыня савета Бел.рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па лазернай фізіцы, кагерэнтнай оптыцы і галаграфіі. Распрацаваў фіз. асновы дынамічнай галаграфіі. Выявіў новую фіз. з’яву — абарачэнне хвалевага фронту святла пры чатыроххвалевым узаемадзеянні. Распрацаваў эфектыўныя метады пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў, апрацоўкі аптычнай інфармацыі, вызначэння ўласцівасцей рэчыва, узбуджэння гіпергуку. Дзярж. прэмія Беларусі 1976. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т. 2. Мн., 1968 (у сааўт.);
Тепловой режим твердотельных оптических кванговых генераторов. М., 1973 (разам з Б.Р.Беластоцкім);
Некоторые вопросы динамической голографии // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІНШТЭ́ЙН (Сяргей Леанідавіч) (18.6.1889, г. Адэса, Украіна — 11.1.1960),
расійскі псіхолаг і філосаф. Чл.-кар.АНСССР (1943). Скончыў Марбургскі ун-т (1913; Германія). З 1930 заг. кафедры Ленінградскага пед. ін-та. З 1942 дырэктар Ін-та псіхалогіі АПН Расіі. З 1945 у Ін-це філасофіі АНСССР (да 1948 нам. дырэктара). Аўтар тэорыі псіхічнага як дзейнасці і як працэсу. Лічыў, што чалавек і яго псіхіка фарміруюцца ў працэсе дзейнасці і яны павінны даследавацца праз праяўленні ў асн. відах дзейнасці (у працы, пазнанні, навучанні, гульні і інш.), што псіхіка характарызуецца неперарыўным фарміраваннем, змяненнем. Асобу разглядаў як цэласную сістэму ўнутр. умоў, сярод якіх вылучаў агульныя, устойлівыя (напр., якасці зроку) і тыя, што змяняюцца ў залежнасці ад гіст. этапаў развіцця грамадства (напр., матывацыя). Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Бытие и сознание. М., 1957;
Принципы и пути развития психологии. М., 1959;
Основы общей психологии. [2 изд.] СПб. и др., 1999.
Літ.:
Абульханова-Славская К.А. Брушлинский А.В. Философско-психологическая концепция С.Л.Рубинштейна М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМА́К (Мікалай Уладзіміравіч) (1.7.1941, в. Хойна Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.7.1995),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-ртэхн.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БПІ (1965). З 1967 ў Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі (з 1990 нам. дырэктара). З 1994 старшыня К-та па навуцы і тэхналогіях Мін-ва адукацыі і навукі Беларусі. Навук. працы па мікраэлектроніцы, распрацоўцы тэхнал. рэжымаў вырабу інтэгральных мікрасхем, тэхналогіі фарміравання кампанентаў і элементаў інтэгральных мікрасхем. Распрацаваў новыя метады стварэння высакаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў і мікрасхем на структурах метал—дыаксід крэмнію—крэмній. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Зарядовые свойства МОП-структур. Мн., 1980 (разам з Л.І.Гурскім, В.В.Куксо);
Диэлектрические пленки в твердотельной микроэлектронике. Мн., 1990 (разам з В.У.Хацько);
Процессы саморегулирования при создании многослойных структур (разам з В.У.Хацько, С.С.Васільевым) // Докл.АНБССР. 1990. Т. 34, №8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пра́вы1, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны з таго боку, які з’яўляецца процілеглым леваму. [Палкоўнік] сунуў правую руку ў кішэню і насцярожана азірнуўся.Паслядовіч.Праз правае плячо звесілася цяжкая светлая каса.Корбан.Трэба пераправу Па вадзе зрабіць, Каб па бераг правы Ўсіх перавазіць.Бядуля.
2. Рэакцыйны, кансерватыўны, варожы перадавым плыням у палітычным і грамадскім жыцці (ад традыцыйнага размяшчэння членаў рэакцыйных партый у правай ад старшыні частцы зала). Правая партыя.//(узнач.наз.пра́выя, ‑ы́х). Людзі з кансерватыўнымі, рэакцыйнымі поглядамі. // Які варожа адносіцца да палітыкі камуністычнай партыі ўнутры самой партыі, капітулянцкі. Перамога сацыялізма была дасягнута ва ўпорнай барацьбе супраць трацкістаў і правых капітулянтаў.«Звязда».
пра́вы2, ‑ая, ‑ае.
1. Справядлівы, праўдзівы. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю.Астрэйка.
2. Не вінаваты, які дзейнічае па праўдзе. За яго палезу ў бойку — Вінаваты ён ці правы Мне ўсё роўна: ён мой друг!Панчанка.
3.часцейкар. ф. (праў, права́). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць. Андрэй Міхайлавіч адчуваў, што Гогіберыдзе правы ад першага свайго слова да апошняга, што не мае сёння будучыні ягоны праект.Самуйлёнак.— Пракапенка праў па-свойму, — сказаў Андрэй Давыдавіч, — а Гурба — па-свойму.Кулакоўскі.
•••
Правая рукачыягл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́з
1. Вялікі ўчастак поля, на якім размешчана некалькі хутароў (Нясв.).
2. Прыстань (Рэч.Макс. Пр.).
3. Участак угноенай зямлі побач з вёскай (Стаўбц.Прышч.). Тое ж навозы (Кар., Стаўбц.).
□ ур. Навоз (поле) каля в. Малева Нясв., вул. Навозная ў в. Ванялевічы Кап., с. Навоз Рэч. (Макс. Пр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Перамо́га (пірямо́га) ’поспех у змаганні, на вайне; поўны поспех, трыумф’, ’пераадоленне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Бяльк.), перамага́ць ’пераадольваць’ (Шат., Касп.), ’браць верх’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’пераганяць каго-небудзь, апярэджваць’ (Ян.), перамагчы́, перамогчы́, пірямо́ч ’перамагчы’ (ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.), рус.смал.взяць перемо́гу ’ўзяць верх’. Укр.перемо́га, палт.перема́га ’перамога’, польск. малаўжывальнае і семантычна адрознае przemoga ’сіла, моц’, якія з’яўляюцца ўтварэннямі з прыстаўкі пера- і дзеяслова магчы (гл.) < прасл.*per‑ і *mogti > *per‑magati (параўн. яшчэ ст.-усх.-слав.перемогати ’намагацца перамагчы’ (1216 г.), перемогати се (1140 г.), перемочи ’перамагчы’ (1216 г.), а таксама польск.przemóc, przemagać, чэш.přemoci, přemáhati, славац.premôcť, premáhať, славен.premȏči, серб.-харв.према́гати ’перамагаць, перамагчы’) пры дапамозе суфікса ‑а з абстрактным значэннем (як слав‑а, кар‑а, а‑барон‑а, трав‑а). Аналагічная будова слоў з той жа семантыкай заўважана ў балт. мовах (Непакупны, Связи, 84–84): з прыстаўкай ap‑/ab‑ і дзеяслова са значэннем ’магчы’ — гэта пруска-літоўска-беларускі арэал (прус.ep‑war(r)īsnan (В. скл.) — літ.жамойцк.ap‑galė < паўд.-літ.ap‑galėti ’перамагчы’ — бел.гродз.абмага́ць (гл.) і з прыстаўкай per‑ літоўска-беларуска-ўкраінскі арэал (літ.per‑galė — бел.пера‑мога — укр.перемо́га).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУСЛА́ЕЎ (Фёдар Іванавіч) (н. 25.4.1818, с. Вадзінск Пензенскай вобл., Расія — 12.8.1897),
рускі філолаг і мастацтвазнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1881, чл.-кар. 1852). Праф. Маскоўскага ун-та (1847). У мовазнаўчых працах прытрымліваўся параўнальна-гіст. метаду; аўтар прац па методыцы выкладання («Пра выкладанне роднай мовы», ч. 1—2, 1844) і гісторыі рус. мовы («Спроба гістарычнай граматыкі рускай мовы», ч. 1—2, 1858) і інш. Заснавальнік комплекснага вывучэння фалькл. і літ. творчасці, выяўл. мастацтва («Гістарычныя нарысы рускай народнай славеснасці і мастацтва», т. 1—2, 1861). Спачатку быў прыхільнікам міфалагічнай школы, потым далучыўся да т.зв.міграцыйнай тэорыі і даводзіў, што радзімай еўрап. фальклору з’яўляецца Усход («Вандроўныя аповесці», 1874). Высветліў паэт. характар шэрагу жанраў і твораў усх.-слав. фальклору і л-ры, устанавіў іх сувязь з маральнымі ўяўленнямі народа («Аб народнай паэзіі ў старажытнарускай літаратуры», 1859). У працах выкарыстоўваў прыклады з бел. прыказак і прымавак. Выдаваў стараж. рукапісы («Гістарычная хрэстаматыя царкоўнаславянскай і старажытнарускай моў», 1861) і каменціраваў тэксты стараж.-бел. помнікаў.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Биобиблиогр. словарь. Мн., 1976. Т. 1. С. 47—55.