ты́пчык, ‑а, м.

Разм. пагард. Тып (у 7 знач.). Перада мною стаяў не страшна запушчаны Іван Дулька, а зусім мала на яго падобны чысценькі, прылізаны, як бы памазаны алеем, прыгладжаны тыпчык. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

volluf a удо́сталь, уво́лю, до́сыць;

das genügt ~ гэ́тага зусі́м хапа́е;

~ zu tun* hben быць заня́тым па го́рла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Арсена́л, Рус., укр. арсена́л. Беларускае слова з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 82), дзе ў канцы XVII ст. з італ. (Шанскі, 1, А, 146) < арабск. Не зусім дакладна сцвярджэнне аб французскай крыніцы беларускага слова (Курс. суч., 166; БелСЭ, 1, 455).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кузу́бам ’насуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рша ’адходы ад воску’ (паст., Сл. ПЗБ). Не зусім ясна. Хутчэй за ўсё, звязана з поршы ’парша’ (гл.), параўн. польск. parch ’лускавінка, струп’, што ўзыходзіць да *рыхь ад *рыхпо/і ’лушчыцца’, параўн. Банькоўскі, 2, 500. Параўн. парх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́чыкі ‘агаткі двухдомныя, Antennaria dioica Gaertn.’ (Кіс.), ско́чкі ‘тс’ (Жд. 2). Відавочна, да скочыць (гл. скакаць). Матывы намінацыі не зусім ясныя, магчыма, аналагічна папярэдняму слову, таму што ад парасткаў расліны, якія ляжаць на зямлі, адрастаюць новыя разеткі лісцяў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абнасі́цца сов.

1. обноси́ться; (в какой-л. степени — ещё) пообноси́ться;

я зусі́мі́ўся — я совсе́м обноси́лся;

2. (стать удобным в носке) обноси́ться;

бо́ты яшчэ́ не ~сі́ліся — сапоги́ ещё не обноси́лись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вато́ ’нядаўна, зусім нядаўна’ (Янк. II); ’хутка’ (Жд.: «Вато́ я вы́йду, пачака́й»). Здаецца, адпавядае рус. вот ’вось’ у розных дыял. формах: во́та, во́то. Не выключаецца і паходжанне ад *въ то (параўн. чэш. vtom ’у гэты момант; але вось; раптам’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па-сёлему ’па-мойму’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Не зусім ясна. Відаць, генетычна звязана з займеннікам , да якога ў форме се быў далучаны канчатак -Ому/‑ему. Пазней ‑и‑ змянілася -л’- і е (пад націскам) > ё. Да ся, сябё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапо́лы ў выразе: пераполае поле ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (Ян.). Відаць, са стараж.-рус. прѣполыйзусім пусты’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’ (1665 г.), переполейцо (1640 г.) ’тс’. Да пера- і полы (гл.). Параўн. таксама перапалявіца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)