пераці́снуцца, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Пераламацца, раздзяліцца на часткі ад ціску.

2. Вельмі моцна, занадта перавязацца (звычайна ў паясніцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́унд, ‑а, М ‑дзе, м.

У боксе: прамежак часу (звычайна тры мінуты), на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

[Англ. round.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́стры, ‑аў; адз. няма.

Спец. Пляцоўкі, звычайна крацістыя, якія робяцца над палубай судна для шлюпак, катэраў, баркасаў і пад.

[Гал. rooster — рашотка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанг, ‑у, м.

Трыкатажны матэрыял з аднолькавым правым і споднім бакамі, які звычайна ідзе на выраб цёплых спартыўных касцюмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырванагру́ды, ‑ая, ‑ае.

З чырвонымі грудзьмі (звычайна пра птушак). Чырванагрудыя дзятлы парамі, адзін за другім, праляталі над дарогай. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспатрыя́цыя, ‑і, ж.

Дабравольнае ці прымусовае высяленне каго‑н. за межы радзімы, якое звязана звычайна з пазбаўленнем праў грамадзянства.

[Ад лац. ex — з і patria — радзіма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pipeline

[ˈpaɪplaɪn]

1.

n.

1) трубаця́г, трубаправо́д -у m. (для вады́, га́зу); нафтаправо́д -у m.

2) крыні́ца інфарма́цыі, звыча́йна неафіцы́йная

2.

v.

1) перапампо́ўваць трубаправо́дамі

2) будава́ць трубаправо́ды

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уво́гуле прысл.

1. (у цэлым) im llgeminen, im Gnzen, im Grßen und Gnzen;

2. (заўжды) überhupt; für gewöhnlich (звычайна); mmer;

гэ́тай з’я́вы ўво́гуле не існуе́ dese Erschinung existert überhupt nicht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Падшкля́нак ’падстаўка з ручкай (звычайна металічная), у якую ўстаўляюць шклянку’ (ТСБМ). Да шклянка. Калька рус. подстаканник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круга́н ’чыстае сухое месца сярод лесу, звычайна пясчанае, пясчаны ўзгорак’ (Яшк.), ’куча, гурба’ (Сцяшк. Сл.). Гл. курган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)