Сплюшчыць (вочы) — пра ўсіх, многіх (гл. сплюшчыць 1).
пасплю́шчваць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Сплюшчыць усё, многае (гл. сплюшчыць 2). Пакуль мы хадзілі, шафёр трошкі пасплюшчваў трубкі, каб не так хутка выцякала вада.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
1. Пагрэцца вельмі моцна, больш, чым трэба. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся.Сабаленка.
2. Знаходзячыся доўга пад сонечнымі праменямі, у лазні і інш., нанесці шкоду свайму здароўю. Перагрэцца на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плёскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Плюхацца. Бліскучаю сталёваю стужкаю ззяе Прыпяць, і толькі ў глыбозных чорных бухтах яе плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі-абручы.Колас.Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся.Шамякін.Вада ў вёдрах зазыбалася і пачала плёскацца цераз краі.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́жалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Штучны вадаём. Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела, патыхала тванню.Хомчанка.
2. Садок для рыбы. У.. [Вашамірскага] быў добра агледжаны садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, гарод, канюшына і кавалак сенакосу.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́рла Адтуліна ў глебе, адкуль б'е вада (Навагр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
крапе́ж Месца, куды сцякае вада са страхі (Маладз.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
прато́чына Месца, дзе сочыцца вада; крынічная мясціна (Ветк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ГІДРААКУМУЛЮ́ЮЧАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ (ГАЭС),
гідраэлектрычная станцыя, прызначаная для зняцця пікаў нагрузкі энергасістэмы. Складаецца з двух басейнаў (вадасховішчаў), размешчаных адзін над адным і злучаных трубаправодам. Прынцып дзеяння заключаецца ў ператварэнні эл. энергіі, атрыманай ад інш. электрастанцый, у патэнцыяльную (акумуляваную ў верхнім басейне) энергію вады з наступным ператварэннем яе зноў у эл. энергію. Дае магчымасць рэгуляваць на працягу сутак, тыдня, сезона дзеянне цеплавых, атамных і інш. станцый, выраўноўвае графік і павышае надзейнасць іх работы.
ГАЭС звычайна абсталёўваюць абарачальнымі гідраагрэгатамі. У часы малых нагрузак (напр., ноччу) пры сілкаванні ад энергасістэмы гідрагенератары працуюць як электрарухавікі і прыводзяць у дзеянне гідраўлічныя турбіны, якія са зменай напрамку вярчэння дзейнічаюць як помпы і перапампоўваюць ваду з ніжняга басейна ў верхні. Колькасць акумуляванай энергіі вызначаецца ёмістасцю верхняга басейна (можа быць штучным або прыродным, напр., возера) і рабочым напорам. У перыяды пікаў (максімумаў) нагрузкі назапашаная вада з верхняга басейна па трубаправодах паступае ў гідраагрэгаты, якія працуюць пры гэтым у генератарным рэжыме і выпрацоўваюць электраэнергію, аддаючы яе ў энергасістэму, а вада назапашваецца ў ніжнім басейне. Будаваць ГАЭС найб. мэтазгодна паблізу ад цэнтраў спажывання электраэнергіі і з як мага большым напорам. Першай у б.СССР дала ток Кіеўская ГАЭС магутнасцю 225 МВт і напорам 73 м (1970). Сярод буйнейшых ГАЭС: Загорская (Маскоўская вобл., Расія) — 1200 МВт, напор 100 м; Віяндэн (Люксембург) — 900 МВт, 280 м; Круахан (Вялікабрытанія) — 400 МВт, 440 м; Том-Сок (ЗША) — 350 МВт, 253 м; Хоэнвартэ-II (ФРГ) — 320 МВт, 305 м.
Літ.:
Гл. пры арт.Гідраэлектрычная станцыя.
У.М.Сацута.
Гідраакумулюючая электрастанцыя: а — разрэз; б — план; 1 — верхні вадаём; 2 — напорны вадавод (трубаправод); 3 — будынак электрастанцыі; 4 — ніжні вадаём; 5 — плаціна з вадаскідам.Рэжымы работы гідраакумулюючай электрастанцыі: 1 — помпавы (перапампоўванне вады з ніжняга басейна ў верхні пры сілкаванні ад энергасістэмы); 2 — генератарны (рэжым звычайнай ГЭС з аддачай электраэнергіі ў энергасістэму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́кід ’тое, што выкінута’ (КТС), спарт. ’выкідванне, выцягванне рэзкім рухам’ (БРС), вы́кіды ’выбрыкі’ (Бяльк.). Бязафіксныя вытворныя ад выкідваць; параўн. рус.вы́кід ’дрэва, хлам, што вада выкінула на бераг’, вы́кіды ’штукі, выбрыкі’ з’яўляецца вынікам семантычнай кандэнсацыі словазлучэння выкідываць штукі (выбрыкі, крэндзязюліны і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памы́і ’брудная вада пасля мыцця чаго-н.’ Рус.помо́и, укр.поми́і, ст.-рус.помынь, царк.-слав.помыѧ, польск.pomyje. Ад памыць < мыць (гл.) з суф. ‑j‑ (гл. Фасмер, 3, 323). Дэрываты: памы́йніца ’памыйная яма’, палес.помы́йнік ’вугал у хаце, дзе ставяць посуд’.