Нарачы́та ’назнарок’ (Яруш., Бяльк.), нарочыта ’тс’ (Растарг.), рус. нарочито ’наўмысна; даволі многа’, польск. naroczyto ’поўна, дастаткова, значна; урачыста’, славац. naročitě ’ўрачыста, ’серб.-харв. на́рочито ’спецыяльна; наўмысна’, балг. нарочито ’тс’. Да *naročitъ > параўн. ст.-слав. нарочитъ ’асаблівы, выдатны, праслаўлены’, гл. нарок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недаўме́ць ’не разумець, недамысліваць’ (Мат. Маг.), недаўмі́ць ’недадумаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж недаўменне ’здзіўленне, стан нерашучасці як вынік неразумення’ (ТСБМ), рус. маск. недоуме́ть ’не здолець, дрэнна зрабіць што-небудзь’. З не і даўме́ць ’дапяць, уразумець’, да ум ’розум’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́смысел ’неразумны, неразважлівы’: Ены обидва несмысли (Нас.), рус. пск., смал. нёсмысел ’дурны, бесталковы’ маюць фармальныя паралелі ў славен. nesmisel ’глупства, лухта, бязглуздзіца’, серб.-харв. не̏смисао ’тс’. Відаць, самастойныя ўтварэнні ад дзеясловаў тыпу смысліць ’разумець’ (славен. smisliti, серб.-харв. смислити ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Несусве́тны (нісусветны) ’надта вядомы, якіх мала ёсць на свеце’ (бялын., Янк. Мат.), несусве́тнік ’нялюдскі, нядобры (пра чалавека) (Янк. 3.), несусве́ціца ’мана’ (там жа), несусве́цце ’недарэчнасць, бязглуздзіца’ (Юрч.), рус. несусветный ’нязвычны; лоўкі’. Гл. сусвет, свет; зыходная семантыка — ’якога свет не бачыў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́рма ў розных значэннях (ТСБМ), у тым ліку ’участак калгаснага поля, які выдзяляецца для апрацоўкі аднаму чалавеку’ (слуц., Нар. словатв.), ’зямельны надзел — 5 дзесяцін’ (ветк., Яшк.). Запазычана праз рус. норма ці польск. norma з ням. Norm ці франц. norme (< лац. norma).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паве́тра ’сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу; свабодная прастора над зямлёй’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), пове́трэ ’паветра; пошасць’ (ТС). З польск. powietrze ’тс’. У значэнні ’пошасць’, відавочна, з рус. пове́трие ’пошасць’. Параўн. наступнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павія́н ’буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцн і Аравіі’ (ТСБМ). У бел. з рус. павиа́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое ў сваю чаргу праз ням. Pavian запазычана з гал. baviaan ад франц. babouin, першапачаткова ’дурань’ (Фасмер, 3, 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́пка ’лупцоўка’ (Юрч., Ян., Мат. Гом.; браг., Нар. словатв.; глус., Мат. Маг.), укр. лу́пка ’тс’, рус. лу́пка ’лупленне, здзіранне кары’, польск. łupka ’лупцоўка’, чэш. lupka ’удар’. Паўн.-слав. lupъka < lupiti > лупі́ць 1 (Слаўскі, 5, 343; Слаўскі, SP, 1, 94–95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любім ’любісцік, Levisticum officinale L. Koch.’ (Кіс.), рус. цвяр. ’ятрашнік плямісты, Orchis maculata L.’, уфімск. ’чарнакорань, Echinospermum Lappula Lehm.’ Утворана ад прыметніка лю́бы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ім (< з прасл. ‑imъ — суфікса, які ўтварае словы са значэннем сваяцтва пабрацім, отчым).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люк ’адтуліна (звычайна з векам) для пранікнення ўнутр або на паверхню чаго-небудзь’ (ТС), ’лаз у пограб’ (клім., Мат. Маг.). Запазычана з рус. люк ’тс’, якое ў пач. XVIII ст. (люйк) з гал. luik < с.-н.-ням. lûke (Фасмер, 2, 545).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)