дружба́цкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да дружбака, дружбакоў; сяброўскі. [Міхась] наогул быў дружбацкі хлопец і за кампанію гатовы быў аддаць усё. Шахавец. І з тае часіны, дзе б хто з іх ні быў, сувязь дружбацкая між імі не парывалася. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душавы́, ‑ая, ‑бе.
1. Які мае адносіны да душа. Душавая ўстаноўка. □ У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сценныя шафы. Грахоўскі.
2. у знач. наз. душава́я, ‑ой, ж. Памяшканне з душавымі прыстасаваннямі. Зайсці ў душавую.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кароны (у 1, 2 знач.). // Уст. Дзяржаўны, урадавы (пра манархічныя краіны). Каронны суд. Каронныя землі. □ Кароннае войска стаяла кругом, мястэчкі і вёскі карала агнём. Вялюгін.
2. Лепшы, найбольш ўдалы. Каронная роля артыста. Каронны нумар праграмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыялекты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на дыялектыцы (у 1 знач.). Дыялектычны метад. Дыялектычная філасофія.
2. Які мае адносіны да дыялектыкі (у 2 знач.). Класікі марксізма-ленінізма вучаць разглядваць форму і змест у іх дыялектычным развіцці і ўзаемнай сувязі. «Беларусь».
•••
Дыялектычны матэрыялізм гл. матэрыялізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мло́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да млосці. У Ярыгі кружылася галава, але пачуццё звычайнай чалавечай цікаўнасці перамагло млосную слабасць. Лынькоў.
2. перан. Прыкры, цяжкі; моташны. Млосны камарыны гуд. Млосная ноч. □ Стаіць млосная, з густым пахам соснаў і ягад, цішыня. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мядзве́джы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мядзведзя, належыць яму. Мядзведжы след. // Зроблены, прыгатаваны са скуры або з мяса мядзведзя. Мядзведжае футра. Мядзведжая каўбаса.
2. перан. Такі, як у мядзведзя. Мядзведжая паходка.
•••
Мядзведжая паслуга гл. паслуга.
Мядзведжы кут (куток) гл. кут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неаб’екты́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць неаб’ектыўнага. Неаб’ектыўнасць заўваг.
2. Неаб’ектыўныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Такіх апавяданняў, у якіх наглядаецца празмерная трагічнасць, што вядзе да неаб’ектыўнасці і скажэння рэальнага жыцця, у Змітрака Бядулі адно-два. Каваленка. [Удалаў:] — Ты мяне абзінавачваеш у неаб’ектыўнасці. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парашу́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да парашута. Парашутны шоўк. // Прызначаны для скачкоў з парашутам. Парашутная вышка.
2. У склад якога ўваходзяць парашутысты. За паўгадзіны да захаду сонца, у поўным бязлюддзі ўсюды навокал, па той бок лесу,.. сеў парашутны дэсант. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пастэлі. Пастэльны жывапіс. // Зроблены пастэллю. Пастэльны партрэт.
2. Няяркі, мяккі (пра колер і пад.). [Карціну] «Перад шлюбам» Сергіевіч выканаў у далікатных пастэльных танах. Ліс. [Мода] раіць .. і другое: зусім не баяцца светлых пастэльных колераў. «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасце́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пасцелі (у 1 знач.); прызначаны для пасцелі. Ад недахопу пасцельных прылад даводзілася дзяліцца самым неабходным. Гартны. Я папрасіла, каб мае сябры прынеслі пасцельную і нацельную бялізну ды якое цёплае адзенне. Мядзёлка.
•••
Пасцельны рэжым гл. рэжым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)