Разм. Які мае адносіны да дружбака, дружбакоў; сяброўскі. [Міхась] наогул быў дружбацкі хлопец і за кампанію гатовы быў аддаць усё.Шахавец.І з тае часіны, дзе б хто з іх ні быў, сувязь дружбацкая між імі не парывалася.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)