аса́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асадніка; які належыць асадніку. Асадніцкія надзелы. Асадніцкі фальварак, дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асацыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да асацыяцыі (у 3 знач.). Асацыятыўны працэс. Асацыятыўная сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ава́нсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да авансу. Авансавая справаздача. Авансавая сума. Авансавы плацеж. Авансавыя расходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ава́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аварцаў, авараў, уласцівы аварцам, аварам, належыць ім. Аварская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да абруча. Абручная вытворчасць. // Прызначаны для вырабу абручоў. Абручнае жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абструкцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае дачыненне да абструкцыі; які праводзіцца шляхам абструкцый. Абструкцыйныя прыёмы барацьбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асо́басны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да асобы (у 1 знач.), да суб’екта. Асобасныя характарыстыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтамабі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аўтамабіля. Аўтамабільны завод. Аўтамабільныя дарогі. Аўтамабільны транспарт. Аўтамабільная катастрофа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэрадынамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аэрадынамікі, звязаны з ёю. Аэрадынамічная лабараторыя. Аэрадынамічныя якасці самалёта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аятала́, ‑ы, м.

У мусульманскай рэлігіі — вышэйшы духоўны тытул вучонага-багаслова, які мае вучняў і паслядоўнікаў.

[Ад перс.]