ШАРАМЕ́ЦЕЎ Барыс Пятровіч (5.5.1652, Масква — 28.2.1719),
расійскі военачальнік, дыпламат. Баярын (1682), граф (1706), ген.-фельдмаршал (1701). З роду Шарамецевых. Удзельнік заключэння «Вечнага міру» 1686, дыпламат. місій 1686—87 у Рэч Паспалітую і Аўстрыю для заключэння ваен. саюза супраць Турцыі. У рус.-тур. вайну 1686—1700 камандаваў войскамі Белгародскай абарончай лініі (1687—94) і рус. арміяй на Украіне (1695—96), удзельнічаў у паходах на Крым (1687, 1689), выконваў дыпламат. даручэнні цара ў Рэчы Паспалітай, Аўстрыі, Італіі і на в-ве Мальта (1697—99). УдзельнікПаўночнай вайны 1700—21 і рус.-тур. вайны 1710—13. Камандаваў: дваранскай конніцай у няўдалай бітве пад Нарвай (1700); рус. войскамі ў Прыбалтыцы (1701—05), дзе разбіў швед. войскі пад Эрэстферам і Гумельсгофам (1702), узяў Нотэбург (Шлісельбург, 1702) і інш. крэпасці; войскамі, якія падавілі Астраханскае паўстанне 1705—06; групоўкамі рус. войск на Беларусі (1707—08), якую наўмысна спусташаў, адыходзячы пад націскам шведаў; гал. сіламі рус. арміі на Украіне (1708—09, у т. л. ў Палтаўскай бітве 1709), у Прыбалтыцы, дзе ўзяў г. Рыга (1710), у Пруцкім паходзе 1711; «назіральнай» арміяй на Украіне (1712—13); рус. войскамі ў Памераніі і Мекленбургу (1715—17). Паказаў сябе здольным, але вельмі асцярожным і часам марудлівым палкаводцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́Ў Мікалай Карнілавіч (6.5.1902, Віцебск — 4.7.1973),
савецкі ваенны дзеяч, ген.-лейтэнант артылерыі (1954). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1931). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны. У 1934—36 выкладаў у Ваен.артыл. акадэміі імя Дзяржынскага. У Вял.Айч. вайну на Сталінградскім, Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр., Паўд., 1-м Бел. франтах: камандзір асобнай брыгады, корпуса ППА. З 1945 на адказных пасадах у войсках ППА краіны. У 1959—62 нам. начальніка Ваен. каманднай акадэміі ППА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАГЛЯ́Д Леанід Іванавіч (13.4.1916, г. Ашгабат, Туркменістан — 14.7.1986),
Герой Сав. Саюза (1948), ген.-маёр авіяцыі (1953). Беларус. Скончыў акадэміі Ваенна-паветр. (1941), Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Паўд.-Зах., 2-м і 1-м Укр. франтах: нач. штаба авіядывізіі, камандзір знішчальнага авіяпалка, дывізіі. Зрабіў 146 баявых вылетаў, удзельнічаў у 53 паветр. баях, асабіста збіў 15 самалётаў праціўніка. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК Саламон Аронавіч (7.7.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 22.10.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1932). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах. фронце: пад варожым агнём рамантаваў падбітыя танкі, удзельнічаў у баях як камандзір танка. 22.10.1941 у баі пад Белгарадам яго танк быў падбіты і загарэўся; экіпаж змагаўся да апошняга снарада. Гарэлік загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЙШЫК Мікалай Васілевіч (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1944),
удзельнікпартыз. руху у Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З пач. вайны партыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі, таму Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. У в. Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік, у г. Івацэвічы адкрыты дом-музей Гойшыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУЙ Фёдар Піліпавіч (2.10.1907, в. Іванскія Агароднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1982),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1929. З вер. 1942 на Варонежскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе. Камандзір батальёна маёр Бруй вызначыўся пры вызваленні Украіны: 25—28.9.1943 батальён пад яго камандаваннем на падыходзе да Кіева вызваліў некалькі нас. пунктаў, фарсіраваў Дняпро, на плацдарме адбіў 10 контратак ворага. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНЕ́ВІЧ Павел Мікалаевіч (28.10.1912, в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 28.3.1996),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі ў 1934—40 і з 1941. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну летам 1941 абараняў Гомель, потым у партыз. атрадзе, з 1943 у Чырв. Арміі на фронце. Вызначыўся ў студз. 1945 у час прарыву абароны ворага на правым беразе Віслы. Пасля вайны старшыня калгаса ў Гомельскай вобл., у 1948—67 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТЫ́ЛКІН Віктар Васілевіч (н. 27.10.1923, Масква),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1975). Д-рваен. навук (1969), праф. (1970). Скончыў Разанскае артыл. вучылішча (1942), Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1952). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір батарэі ст. лейт. Бутылкін вызначыўся 15.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. З 1956 на н.-д. рабоце, у 1985—88 заг. кафедры ў Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХАВЕ́Ц Георгій Кліменцьевіч (18.1.1901, г. Віцебск — 27.5.1967),
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1944). Скончыў Віцебскія пях. камандныя курсы (1922), курсы «Выстрал» (1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнікграмадз. вайны. З 1938 нач. штаба стралк. корпуса. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Ленінградскім, 3-м Бел., 1-м Укр. франтах: нач. штаба стралк. корпуса, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Да 1953 нач. штаба ваен. акруг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССМЕ́РТНЫ Аркадзь Львовіч (2.5.1893, г. Сураж Бранскай вобл., Расія — 3.9.1955),
бел. скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1939). Праф. (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1917). Адзін з арганізатараў першай на Беларусі нар. кансерваторыі (Віцебск, 1918), дырэктар Бел.муз. тэхнікума (з 1924), заг. кафедры Бел. кансерваторыі (1932—55). Удзельнік (1-я скрыпка) Дзяржаўнага смыковага квартэта БССР. Кіраваў канцэртамі сімф. аркестраў муз. тэхнікума, Бел. радыёцэнтра, кансерваторыі. Выступаў як скрыпач-саліст, выкананне вызначалася выразнасцю, адухоўленасцю, тэхн. свабодай.