сукупнасць паляўнічых жывёл, што жывуць у стане прыроднай свабоды, таксама выпушчаных у паляўнічыя ўгоддзі з мэтай узбагачэння іх фауны ці развядзення. Выкарыстанне і ахова П.дз.ф. рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету», палажэннямі аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі і інш. нарматыўнымі актамі. Здабыча ласёў, аленяў высакародных, дзікоў, казуль, баброў, выдры, глушцоў вядзецца па разавых дазволах з паляўнічымі пуцёўкамі, астатнія віды паляўнічых жывёл — па паляўнічых пуцёўках. Здабычу дзікіх жывёл плануюць на кожны каляндарны год і паляўнічы сезон з улікам рацыянальнага выкарыстання запасаў і захавання матачнага пагалоўя, здольнага забяспечыць макс. аднаўленне статка. Выдаецца таксама дазвол на адлоў ці адстрэл дзікіх жывёл у навук. мэтах. Штогод праводзіцца ўлік колькасці паляўнічых жывёл. Для павелічэння колькасці і відавога складу праводзяцца мерапрыемствы па выпуску ў паляўнічыя ўгоддзі фазанаў, качак і інш. У П.дз.ф. не ўваходзяць дзікія жывёлы, якіх гадуюць на фермах, у гадавальніках, заапарках, вальерах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
відната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
Пра наяўнасць вялікай колькасці святла дзе‑н. А перад насыпам такая відната, хоць кніжкі чытай: кожная травінка асветлена.Мележ.[Мурашка:] — На дварэ дзень, відната, а мы спаць сабраліся.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дастаць чаго‑н. у вялікай колькасці. Красачка падаставаў аднекуль жалезных і драўляных ложкаў, заставіў імі абедзве палавіны хаты і пачаў драць з кватарантаў шалёныя грошы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажэ́рці, ‑жару, ‑жарэш, ‑жарэ; ‑жаром, ‑жараце; зак., што і чаго.
Груб.
1. і без дап. З’есці ў нейкай колькасці або на нейкую суму.
2. У выніку добрай яды атрымаць, нажыць што‑н. Нажэрці карак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-чаго.
1. Прыгнаць, прымусіць прыйсці, прыслаць у вялікай колькасці. Напрыганяць кароў на пашу. Напрыганяць рабочай сілы.
2.Разм. Едучы на чым‑н., кіруючы чым‑н., даставіць. Напрыганяць машын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напле́сці
1. (увялікайколькасці) (in gróßer Ménge) fléchten*vt, klöppeln vt;