Які мае адносіны да карабля, належыць караблю. Карабельныя снасці. Карабельны журнал. Карабельны грум.// Які служыць на караблі. Карабельны ўрач.// Прызначаны для будаўніцтва і рамонту караблёў. Карабельная сталь. Карабельная верф.
•••
Карабельны лесгл. лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КО́ШАЛЕЎ Васіль Васілевіч (1856, слабада Ровенкі Вобл. Войска Данскога — 1915?),
бел.ўрач, вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-р медыцыны (1901). Скончыў Харкаўскі ун-т (1880). У 1881—1901 працаваў у Клімавічах, Рагачове, Магілёве. З 1904 урачэбны інспектар Гродзенскай губ. Працы па даследаванні сан. стану гарадоў Беларусі, барацьбе з дыфтэрыяй, халерай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРЭ́ЎСКІ Міхаіл Фаўсцінавіч (1817, Віленская губ. — 1872),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. хвароб. Д-р медыцыны (1863). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1843). У 1843—60 працаваў ваен. урачом. З 1863 старшы ўрач Магілёўскай бальніцы прыказа грамадскай апекі. Навук. працы па дыфтэрыйных паралічах, значэнні кухоннай солі ў харчаванні жывёл і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎШ (Kausch) Іоган Іозеф (1751, г. Лёвенберген, цяпер Львувек-Шлёнскі, Дальнашлёнскае ваяв., Польшча — 1825),
нямецкі ўрач, падарожнік. Д-р медыцыны (1773). Прыдворны медык князя Хацфельд-Трахенберга, урадавы саветнік у Лягніцы (Сілезія, цяпер Польшча). Пра сваё падарожжа па Рэчы Паспалітай, у т. л. па Беларусі, напісаў кнігу «Звесткі пра Польшчу» (1793). Аўтар шэрагу прац па медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯНЦІ́ЦКІ Сігізмунд Карлавіч (20.10.1836, в. Красцінава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 21.5.1910),
бел.ўрач, адзін з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі. Д-р медыцыны (1864). Скончыў медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1861). З 1870 урач у Мінску; арганізаваў бясплатную амбулаторыю для бедных (1879). Навук. працы па пытаннях хірургіі. Чл. Мінскага т-ва ўрачоў (з 1870 яго прэзідэнт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯТРАФІ́ЗІКА (ад грэч. iatros урач + фізіка),
кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога спрабавалі растлумачыць усе фізіял. і паталаг. з’явы на аснове законаў фізікі (механікі). Напр., рымскі ўрач Дж.Бальіві сцвярджаў, што рука дзейнічае як рычаг, сэрца падобна помпе і інш. Адыграла станоўчую ролю ў барацьбе са схаластыкай і містыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дакто́ркаідо́ктарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Разм. Жанчына-ўрач. [Дачка нарадавольца] была ўжо не першай маладосці, працавала дакторкаю ў адной з земскіх бальніц.Колас.Вінцусь ураз пазнаў у жанчыне доктарку, што лечыць яго Зоську.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санато́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да санаторыя. Санаторны кветнік. Санаторнае будаўніцтва.// Які жыве або працуе ў санаторыі. Санаторны ўрач.
2. Такі, што бывае ў санаторыі, уласцівы яму. Санаторнае лячэнне. □ [Ніна:] — Ты ж глядзі, татка, выконвай санаторны рэжым...
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІБЕНТА́ЛЬ Карл Іванавіч (1786, Кашырскі р-н Цвярской вобл., Расія — каля 1862),
бел.ўрач. Д-р медыцыны (1805). У 1811—12 аператар і інспектар Мінскай, у 1815—39 Віцебскай урачэбных упраў. Навук. працы па барацьбе з халерай і інш. эпідэмічнымі хваробамі. Прапанаваў шэраг уралагічных прылад. Адзін з першых у Еўропе выкарыстаў гіпс пры лячэнні пераломаў касцей (Мінск, 1812).