эстонскі спявак (лірычны барытон). Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1951, клас Ц.Куузіка), у 1951—52 яе рэктар. З 1945 саліст т-ра оперы і балета «Эстонія». Валодаў моцным голасам прыгожага аксаміцістага тэмбру, вял. дыяпазону, бездакорным густам і артыстызмам. Выступаў у оперы, аперэце, як камерны і эстр. спявак. Сярод партый: у нац. операх — Мэеліс («Лембіту» В.Капа), Вампа («Агні помсты» Э.Капа), Пятроў («Бераг бур» Г.Эрнесакса); інш. партыі — Яўген Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Дон Жуан, Папагена, Фігара («Дон Жуан», «Чароўная флейта», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Яга, Рэната, Рыгалета («Атэла», «Баль-маскарад», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Джані Скікі, Марсель («Джані Скікі» і «Багема» Дж.Пучыні), Малатэста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці); у аперэтах — Юры («Руму Юры» Л.Нормета і Э.Ара), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), містэр Ікс, Тасіла, прынц Раджамі («Прынцэса цырка», «Марыца», «Баядэра» І.Кальмана), Марка («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Дон Кіхот і Сервантэс («Чалавек з Ламанчы» М.Лі). Першы выканаўца многіх песень сучасных кампазітараў. Здымаўся ў кіно («Святло ў Коардзі», 1952; «Містэр Ікс», 1958; «Выпадковая сустрэча», 1961; «Кала Бруньён, 1974). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952, 1968. Дзярж. прэмія Эстоніі 1975. У 1975 заснавана прэмія імя Г.Отса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РТУ (Tartu),
горад на Пд Эстоніі. Каля 115 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Эмайыгі. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр., хім., харч., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, дрэваапр., паліграфічная. Тартускі універсітэт, с.-г. акадэмія. Музеі. Тэатр.Арх. помнікі: сабор Пятра і Паўла (13—15 ст.), касцёл Яані (14 ст.), ратуша (18 ст.), комплекс будынкаў ун-та (19 ст.).
У 10—11 ст. на месцы Т. было паселішча стараж. эстаў Тарпату. Упершыню ў летапісах упамінаецца пад 1030 як г. Юр’еў, пабудаваны Яраславам Мудрым. У 1224 захоплены ням. крыжаносцамі і перайменаваны ў Дэрпт; цэнтр біскупства. У 1-й пал. 13 ст. атрымаў гар. права. У 13—16 ст.чл.Ганзы, пасрэднік у гандлі з Псковам і Ноўгарадам. У час Лівонскай вайны 1558—83 заняты рус. войскамі, з 1582 пад уладай Рэчы Паспалітай, з 1625 — Швецыі. У 1632 засн.ун-т. У Паўночную вайну 1700—21 заняты рус. войскамі (1704) і паводле Ніштацкага мірнага дагавора 1721 далучаны да Расіі. З 1783 цэнтр павета Рыжскага намесніцтва (з 1796 — Ліфляндскай губ.). У 1893—1919 наз. Юр’еў, з 1919 — сучасная назва. У 1920 у Т. падпісаны мірны дагавор паміж Эстоніяй і РСФСР (гл.Савецка-эстонскія пагадненні). У 1919—40 і з 1991 у складзе незалежнай Эстоніі; у 1940—91 у Эст. ССР. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ням. фашыстамі (1941—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Са́йка1 ’невялікая булка з пшанічнай мукі’ (ТСБМ), ’перапечка з ільнянога семя’ (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус.са́йка ’тс’, якое лічыцца вытворным ад *сая < эст.sai, Род. с. saia ’белы хлеб’, фін.saija ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 245; Фасмер, 3, 546; Каліма, 212). Адваротны напрамак запазычання — з рускай у балтыйскую мову — прымае Кіпарскі (гл. у Фасмера, там жа).
Са́йка2 ’балкон’ (Касп.). З салька (гл.) у выніку дыялектнага пераходу й ⟷ лʼ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДЛЮСТРАВА́ННЕ МАСТА́ЦКАЕ,
спецыфічная форма асваення рэчаіснасці. Метадалагічнай асновай разумення сутнасці адлюстравання мастацкага з’яўляецца адлюстравання тэорыя, якая раскрывае агульныя заканамернасці і спосабы адэкватнага спасціжэння свету. Ужо ў антычнасці піфагарэйцы, а потым Платон і Арыстоцель сцвярджалі ідэю аб мімесісе (перайманні) як асн.эстэт. прынцыпе і сутнасці мастацтва. Наследаванне прыродзе было дамінантай у эст. трактоўках эпохі Адраджэння, класічнай эстэтыцы 16—17 ст. Гётэ выступаў супраць змешвання прыроды і мастацтва, недаацэнкі суб’ектыўнай творчасці «сапраўднага мастака». М.Г.Чарнышэўскі замацаваў у тэорыі мастацтва паняцце «ўзнаўленне». Сцвярджэнне ў мастацтве прынцыпу канкрэтна-гіст. ўзнаўлення абумоўлівае рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці (гл.Рэалізм). Канцэпцыя актыўнага ўздзеяння мастацтва на духоўны свет чалавека праяўлялася ў адраджэнні ант. тэорыі мімесісу (М.К.Сарбеўскі), развівалася Ф.Скарынам, М.Гусоўскім, Сімяонам Полацкім і інш. У эпоху Асветніцтва элементы адлюстравання мастацкага выявіліся ў арыентацыі на пазнавальныя і выхаваўчыя функцыі мастацтва (А.Доўгірд, Л.Бароўскі). К.Каліноўскі, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка, А. і І.Луцкевічы, А.Гарун і інш. развівалі ўяўленне пра маст. праўду як адлюстраванне праўды жыцця, гісторыі і самабытнай культуры бел. народа. Адлюстраванне мастацкае прадугледжвае асабістыя адносіны творцы да аб’ектаў, што пазнаюцца. Сэнс маст. абагульнення заключаны ў адборы істотнага і заканамернага, у раскрыцці тыповых характараў і сітуацый.
Літ.:
Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972;
Крюковский Н.И. Логика красоты. Мн., 1965;
Юлдашев Л.Г. Искусство: философские проблемы исследования. М., 1981;
Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сіг ‘паўночная праснаводная прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), сіга ‘падуст’ (басейн Нёмана, Жукаў). З рус.сиг, дзе вядома з 1563 г. (Шмялёў, ВСЯ, 5, 193; Чарных, 2, 160 — з пачатку XVI ст.). Паходжанне рускага слова спрэчнае. Большасць даследчыкаў схіляюцца да запазычання з прыбалтыйска-фінскіх моў, параўн. карэл, siiga, вепс. sīg, фін.siika, эст.siig, Р. скл. siia ‘сіг і розныя яго падвіды’ (Фасмер, 3, 617; Анікін, 494; Каламіец, Рыбы, 117–118; Папоў, Из истории, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ца ’прывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваецца бярвенне з пакладзенымі на іх жэрдкамі’ (З нар. сл.). Рус.ви́ца ’дубец, галузка; скрутак дубцоў для звязвання чаго-небудзь’, польск.wić ’дубец, галузка’, серб.-харв.ви̏цкаст ’стройны, гібкі’, славен.vjȋǎ ’дубцы івы, якімі ўмацоўваецца саламяная страха’, балг.ви́ца ’гнуткі дубец’, макед.вица ’тс’. Да віць (Міклашыч, 390; Праабражэнскі, 1, 86; Фасмер, 1, 324; БЕР, 156). Літ.vycas, лат.vica ’івавая галузка’, эст.vits ’дубец’ запазычаны з слав. (Фрэнкель, 1237).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пая́ць ’злучаць металічныя часткі пры дапамозе расплаўленага металу’ (ТСБМ). Укр.пая́ти, рус.пая́ть ’тс’, ст.-рус.паяти ’каваць’. Узыходзіць да прасл.sъ‑pojiti, параўн. польск.spoić, чэш.pojiti, spojiti ’злучаць’, славен.spojíti, серб.-харв.спо̀јити, ц.-слав.съпоити ’злучаць, звязваць, спаяць’ (Фасмер, 3, 224). Далей збліжаюць з паі́ць, піць (Махэк₂, 427; Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 135), пацвярджаючы наступнымі паралелямі: фін.juottaa, эст.joota абазначаюць ’паіць’ і ’паяць’ — метафарычна гэта выражалася такім чынам: абодва кавалкі нібыта «напойваліся» кроплямі растопленага металу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́йка неадабр. ’пра малога непаслухмянага хлопца’, ’недаразвіты хлопец, дурань’ (брасл., міёр., Праблемы фінал., 92). Непакупны (там жа) выводзіць з лат.риіка ’хлопчык’; гл. таксама Непакупны, Мовознавство, 1969, 3, 24; Лаўчутэ, Балтизмы, 71, дзе звяртаецца увага на запазычанне латышскага слова з эст.poeg (Фрэнкель, 661). Здзіўляе фармальнае і семантычнае падабенства да балг.пу́йка ’індычка’ і ’дурны чалавек’, ’зварот да прыяцеля’, серб.-харв.пгцка ’тс’, апошнія выводзяцца з рум.pulu (< лац.pullus ’маладзей’, мяркуемая праформа *pullius), гл. БЕР, 5, 846.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паў- ’палова, палавіна’, ’папалам’, ’не зусім, амаль’ (ТСБМ, Шпіл., Нас.). Да прасл.polъ (укр.пів‑, рус.пол‑, пол, польск., н.-луж.pół, в.-луж.poł, палаб.pöl‑a, чэш.půl, славен.pȏl, серб.-харв.по̑, макед.пол, балг.пол, полът, ст.-слав.полъ. Прасл.роlъ, роднаснае да алб.palë ’бок, партыя, раздзел’, іран.pahl ’бок’, рашорвск.pahalaw ’бок, край, рабро’, а таксама марыйск.pdlak, удмурцк. эрзянск. pelʼ ’палавіна’, макшанск. pįale, эст.pool, фін.puoli ’тс’, ’бок’. Настратычнае. Махэк (499) лічыць слова «праеўрапейскім». Гл. таксама Фасмер (3, 306).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРТЭ́ГА-І-ГАСЕ́Т (Ortega y Gasset) Хасе (9.5.1883, Мадрыд — 8.10.1955),
іспанскі філосаф, культуролаг; прадстаўнік філасофіі жыцця і філасофскай антрапалогіі. Скончыў Мадрыдскі ун-т са ступенню д-ра філасофіі (1904), вучыўся ва ун-тах Лейпцыга, Берліна і Марбурга. У 1910—36 узначальваў кафедру метафізікі Мадрыдскага ун-та. У 1931—33 дэпутат рэсп. картэсаў, адзін з арганізатараў «Саюза абароны рэспублікі». З 1936 у эміграцыі. Ў 1948 заснаваў у Мадрыдзе Ін-тгуманіт.навук. Паводле А.-і-Г., працэс жыцця — гэта своеасаблівая энергія космасу, сканцэнтраваная ў пэўных рэчах і ў чалавеку ў выглядзе аўтаномнага «ідэальнага праекта»; кожны чалавек займае пэўнае месца ў гіст. «перспектыве», якая залежыць ад вынікаў творчай актыўнасці людзей і ў той жа час сама вызначае розныя тыпы іх светапоглядаў, ідэалаў і перакананняў («Ідэі і вераванні», 1934; «Гісторыя як сістэма», 1941). Упершыню ў зах. філасофіі абгрунтаваў асн. прынцыпы масавага грамадства канцэпцыі. У такім грамадстве, на яго думку, гаспадаром жыцця становіцца «чалавек натоўпу», у культуры, мастацтве, палітыцы пачынае дамінаваць усярэднены стандарт і прымітывізм мыслення, парушаюцца асновы законнасці, адкрываецца прамы шлях да аўтарытарызму і ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыянал-сацыялізм, фашызм і да т.п.). Выхад з «тупіка» масавага грамадства бачыў у захаванні такіх найважнейшых каштоўнасцей цывілізацыі, як лібералізм, паліт. дэмакратыя, парламентарызм, свабода асобы і інш., у перадачы ўлады «абранай меншасці» — духоўнай эліце, якая творыць і захоўвае культуру («Паўстанне мас», 1929—30). У эст. творах («Дэгуманізацыя мастацтва», 1925; «У пошуках Гётэ», 1932) сцвярджаў, што «новае мастацтва» пач. 20 ст. вызначаецца няўхільным выцясненнем чалавечых элементаў і захаваннем толькі чыста мастацкай матэрыі, яно звяртаецца да выяўлення свету ідэй, суб’ектыўных схем, стварэння ідэальных вобразаў і даступнае толькі выбраным маст. натурам. Пры гэтым А.-і-Г. заклікаў абараняць яе ад масы, ад рэв. пачатку, што нясе з сабой канфлікт паміж «розумам мас» і «духам эліты».