ПЫ́Р’ЕЎ (Іван Аляксандравіч) (17.11.1901, г. Камень-на-Обі Алтайскага краю, Расія — 7.2.1968),

расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. СССР (1948). Скончыў Дзярж. эксперым. тэатр. майстэрні (1923). Быў акцёрам т-раў Пралеткульта і У.​Меерхольда. З 1925 у кіно. Некалькі гадоў узначальваў кінастудыю «Масфільм», пасля кіраваў там творчым аб’яднаннем «Прамень». Паставіў фільмы «Чужая жанчына» (1929), «Дзяржаўны чыноўнік» (1931), «Партыйны білет» (1936). Па-наватарску асвойваў жанр муз. камедыі ў кінафільмах «Багатая нявеста» (1938), «Трактарысты» (1939), «Свінарка і пастух» (1941), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944), «Сказанне пра зямлю Сібірскую» (1948, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Марыянске-Лазне, Чэхія), «Кубанскія казакі» (1950, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія), якія вызначаюцца рамант. прыўзнятасцю, тэмпераментам, камедыйнасцю і лірычнасцю нар. вобразаў. Зняў адзін з першых фільмаў пра партызан Вял. Айч. вайны «Сакратар райкома» (1942). Пазней звярнуўся да творчасці Ф.​Дастаеўскага: паставіў фільмы «Ідыёт» (1958), «Белыя ночы» (1960), «Браты Карамазавы» (1969, 3-я серыя закончана К.​Лаўровым і М.​Ульянавым). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946, 1948, 1951.

Тв.:

Избр. произв. Т. 1—2. М., 1978.

Літ.:

Михайлов А. Народный артист СССР И.​Пырьев. [М.], 1952.

І.А.Пыр’еў.

т. 13, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́йскі

(ст.-польск. wojski)

службовая асоба ў Польшчы (13—18 ст.) і Вялікім княстве Літоўскім (16—18 ст.), чыноўнік, які ахоўваў маёнткі шляхціцаў-апалчэнцаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

clerk

[klɜ:rk]

n.

1) канцыляры́ст -а m., канцыляры́стка f.; сакрата́р -а́ m.

2) чыно́ўнік, працаўні́к, адміністра́тар -а m.

bank clerk — ба́нкаўскі працаўні́к

3) прадаве́ц -ўца́, кра́мнік -а m., прадаўшчы́ца, кра́мніца f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Трыбуна́л ‘судовы орган для разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Ст.-бел. трибуналъ (трыбуналъ) ‘вышэйшы апеляцыйны суд’ (1540 г.). Запазычана са ст.-польск. trybunał ‘вышэйшы апеляцыйны шляхецкі суд (з 1578 г.)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 52), якое з лац. tribūnal ‘узвышэнне, на якім сядзелі магістраты (трыбуны) пры выкананні службовых абавязкаў’, ‘крэсла суддзі, палкаводца’ < tribūnusчыноўнік’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 634; SWO, 1980, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каміса́р, ‑а, м.

1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі, арганізацыйнымі, адміністрацыйнымі функцыямі. Батальённы камісар. Ваенны камісар. Народны камісар. □ У вайну Пракоп Пракопавіч партызаніў: спачатку быў камандзірам атрада, .. пасля — камісарам брыгады. Шамякін.

2. За мяжой і ў Расіі ў 18 — пачатку 20 стст. — чыноўнік, які выконвае паліцэйскія функцыі; прыстаў. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць. Колас.

[Фр. commissaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афіцыя́л

(лац. officiallis = урадавы, службовы)

1) чыноўнік, які загадваў урадавай канцылярыяй у Стараж. Рыме;

2) службовая асоба пры епіскапе, якая ў сярэдневяковы перыяд выконвала царкоўна-судовыя функцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фіска́л

(лац. fiscalis = казённы)

1) чыноўнік у Расіі 18 ст., які назіраў за законнасцю ў галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб;

2) перан. даносчык, паклёпнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экзеку́тар

(лац. exsecutor = выканаўца)

1) чыноўнік, які загадваў гаспадарчымі справамі і наглядаў за знешнім парадкам у якой-н. дзяржаўнай установе царскай Расіі;

2) той, хто ўчыняе экзекуцыю 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ла́ўнік1чыноўнік магістрата, які мае права засядаць на дзяржаўнай лаве’ (Нас.), ’член суда’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лавникъ ’тс’ (1514 г.), смал. лавник ’чалавек, які выганяў сялян на паншчыну’. Да лава5 (гл.). Запазычана са ст.-польск. ławnik або пад яго ўплывам (Слаўскі, 5, 55; Булыка, Запазыч., 21). Параўн. запазычанае з польск. таксама ўкр. лавник, лавний, рус. архаічнае лавник, літ. lóvininkas, lóvynykas.

Ла́ўнік2 ’старшы плытагон’ (дняпроўска-прыпяцкі арэал, Лобач, Рэгіян. трад.). Да ла́ва2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбу́на ‘ўзвышэнне для выступлення прамоўцы’, ‘месца, дзе праходзіць грамадская дзейнасць каго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘месца для выступоўца’ (Вруб.), трібу́на ‘тс’ (Бяльк.). Праз рускую ці польскую мовы запазычана з франц. tribune ці італ. tribuna, якое з с.-лац. tribuna ‘трон епіскапа’, а апошняе — з лац. tribūnal ‘вышэйшае, узнятае месца для абвяшчэння прамоў’, ‘трыбуна суддзі, правадыра’ < tribūnus ‘начальнік гарадскога квартала, які ў Старажытным Рыме называўся tribusчыноўнік, народны трыбун’ (Чарных, 2, 262; Голуб-Ліер, 489; SWO, 1980, 779; ЕСУМ, 5, 634).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)