чыно́ўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чыно́ўнік чыно́ўнікі
Р. чыно́ўніка чыно́ўнікаў
Д. чыно́ўніку чыно́ўнікам
В. чыно́ўніка чыно́ўнікаў
Т. чыно́ўнікам чыно́ўнікамі
М. чыно́ўніку чыно́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чыно́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дзяржаўны служачы, які мае чын або займае дзяржаўную пасаду.

2. перан. Той, хто выконвае сваю работу фармальна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі.

|| прым. чыно́ўніцкі, -ая, -ае і чыно́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыно́ўнік м., прям., перен. чино́вник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыно́ўнік, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і буржуазных краінах — дзяржаўны служачы. Я падаў чыноўніку свой дакумент — чорную кніжку з гербам Савецкага Саюза на вокладцы і залацістымі літарамі: «Службовы пашпарт». Новікаў.

2. перан. Асоба, служачы, які выконвае сваю работу фармальна, раўнадушна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі. [Ладынін:] — Малады чалавек, а такі... чыноўнік. Нічога яго не хвалюе, не радуе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыно́ўнік м.

1. Beamte (sub) m -n, -n;

2. перан. Bürokrt m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чино́вник чыно́ўнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чынадра́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Чыноўнік, бюракрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́н

чыноўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чы́н чыны́
Р. чы́на чыно́ў
Д. чы́ну чына́м
В. чы́на чыно́ў
Т. чы́нам чына́мі
М. чы́не чына́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мандары́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйны чыноўнік у феадальным Кітаі.

|| прым. мандары́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карупцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзяржаўны чыноўнік, палітычны або грамадскі дзеяч, замешаны ў карупцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)