Які злёгку высах, стаў больш сухім. У пакоях свежа пахла падсохлай фарбай.Мележ.Дзьмуў свежы вецер, на падсохлым асфальце ўжо курыўся пыл.М. Стральцоў.// Які часткова засох. Каля плоту, што адгароджваў сад ад двара, стаяла падсохлая чарэшня.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрацо́ўны
1.árbeitslos, erwérbslos;
2.у знач.наз.м.Árbeitslose (sub) m -n, -n; Erwérbslose (sub) m -n, -n, Kúrzarbeiter m -s, - (часткова заняты працай)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
2) уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр.: ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;
3) які лжэ, хавае ісціну, напр.: ілжэсведка, ілжэсведчанне;
4) у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр.: ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыту́хнуць1, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
1. Зменшыцца, збавіць сваю сілу (пра агонь, святло і пад.); часткова, на некаторы час патухнуць. Кірыла кінуў у касцёр ламачча .. Агонь прытух, і ў цемры ніхто нікога не бачыў.Шамякін.На ўсходзе пасвятлела, зоркі на небе прытухлі.Гаўрылкін.
2.перан. Зменшыцца, страціць сваю вастрыню. Пачуцці прытухлі. □ Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар.Купала.Іменна праз Собіча да гэтага часу яшчэ не прытухла як след .. сварка [Марыны і Ермаліцкага].Скрыган.
3.Спец. Аслабнуць, часткова або на некаторы час спыніцца. Радыёхвалі прытухлі.
прыту́хнуць2, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
Трохі сапсавацца, стухнуць (пра харчы, корм і пад.). Мяса прытухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стрыві́ць ‘азярэдзіць’ (бялын., Нар. сл.), стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (там жа). Да астрова (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑, характэрным для гаворак Магілёўшчыны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэстудыні́ды
(ад лац. testudo, -dims = чарапаха)
сямейства паўзуноў атрада чарапах; пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ўмераных зонах усіх кантынентаў, акрамя Аўстраліі; наземныя чарапахі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эгутэ́р
(фр. égoutteur)
валік папераробнай машыны, якім выраўноўваюць паверхню папяровага палатна і часткова выціскаюць з яго ваду, а часам выдаўліваюць на паперы вадзяныя знакі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Парла́мент ’вышэйшы заканадаўчы орган буржуазнай дзяржавы, заснаваны часткова або цалкам на выбарных органах’ (ТСБМ). З рус.парла́мент ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83). У рус. м. праз польск.parlament ад італ.parlamento ’абмеркаванне, перагаворы, сход’ (Брукнер, 396; Фасмер, 3, 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лісто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Друкаваны або рукапісны лісток, звычайна злабадзённага палітычнага зместу. Пад вечар лістоўкі былі адасланы ў вёску, а часткова былі раздадзены для расклейкі па горадзе.Галавач.Каціўся на папялішчах Падпольных лістовак гром; Лістовак, якіх не знішчыць Ні полымем, ні штыком.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́льшага, прысл.
Разм. У асноўным, у галоўных рысах. Праз які тыдзень атрад збольшага быў укамплектаваны.Краўчанка.— Не бойся, — пачаў .. [незнаёмы] і, хвалюючыся, пераскокваючы з аднаго на другое, збольшага расказаў пра сябе.Сачанка.// Не ў поўную меру, часткова. Перакусіўшы збольшага, хлопцы паклалі рэшту хлеба ў чамаданы і выйшлі на вуліцу.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)