Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адве́дкі, ‑дак; адз.няма.
1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Цётка Параска.. частавала за сталом жанчын. Як павялося ў вёсцы, суседзі і знаёмыя калгасніцы прыйшлі ў адведкі.Гроднеў.
2. Тое, што і адведзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Шаптацца некаторы час. Як помніла [Юля], усё жыццё вось гэтак прашапталася цётка Юстыня. Ніколі не відно было, каб радавалася яна ці смяялася, ці ў госці да каго хадзіла.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Зняславіць, зганьбіць, нагаварыўшы на каго‑н.; абгаварыць. Было і яшчэ адно апраўданне [у Руневіча]: «Я ж не цётка якая, што садзіць нос у шчыліну, каб потым абрахаць».Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязле́сны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены лясоў; бедны на лес. Сама цётка атрымлівала пенсію і жыла пры сыне — дырэктару школы ў бязлеснай, але ўрадлівай мясцовасці.Сачанка.Гусараўка, у адну вуліцу, выцягвалася на высокай бязлеснай градзе.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖДАНО́ВІЧ (Фларыян Паўлавіч) (28.10.1884, Мінск — 22.10.1937),
тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў бел.прафес.т-ра. Скончыў драм. школу ў Варшаве (1902). У арганізаваных ім драм. калектывах ставіў спектаклі на бел. мове («Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, 1907, «Паўлінка» Я.Купалы, 1913). Адзін са стваральнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, у 1917—20 маст. кіраўнік і рэжысёр. У 1919 некаторы час працаваў у Вільні, дзе паставіў «Раскіданае гняздо» Я.Купалы. Як рэжысёр абапіраўся на практыку папярэднікаў (І.Буйніцкага і інш.) і традыцыі бел.нар.т-ра, імкнуўся да жыццёвай дакладнасці і праўдзівасці, шырока выкарыстоўваў у пастаноўках нар. музыку, спевы. Быў арганізатарам і першым маст. кіраўніком (1920—21), у 1922—29 вядучым акцёрам БДТ-1 (цяпер Нац.т-р імя Я.Купалы). Перанёс на яго сцэну свае лепшыя пастаноўкі з таварыства: «Рысь» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Міхалка» Далецкіх, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Апошняе спатканне» У.Галубка, «Сягонняшнія і даўнейшыя» К.Буйло і інш.; паставіў новыя: «Прымакі», «Сон на кургане» і «Адвечная песня» Я.Купалы, «Ганка» У.Галубка і інш. У БДТ-3 паставіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1929), «Ярасць» Я.Яноўскага (1930). Акцёр шырокага творчага дыяпазону, стваральнік яркіх драм. і камедыйных вобразаў. Яго акцёрскай індывідуальнасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў псіхал. сутнасць характару, асэнсаванне сац. прыроды персанажаў, выразны вонкавы малюнак ролі, жанравая разнастайнасць: Быкоўскі, Сымон («Паўлінка», «Раскіданае гняздо»), Рычард Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу), цётка Чарлея («Цётка з Бразіліі» Б.Томаса). З 1926 пачаліся ганенні на Ж. 18.7.1930 ён арыштаваны. засуджаны на 5 гадоў зняволення, працаваў на Беламорканале. 8.7.1937 зноў арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.:
Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч: Біягр. нарыс. Мн., 1972;
Сабалеўскі А. Асоба мастака. Літ. -крытыч. артыкулы. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бурно́с, ‑а, м.
Уст. Даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна. Цётка Хіма аддала Галі яшчэ свой дзявочы бурнос.Сабаленка.Фельчар стаў апранацца ў доўгі карычневага сукна свойскай работы бурнос з башлыком.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цётачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Ласк.дацётка. Сціснуў губы доктар, пастаяў трошкі, падумаў: — Не можам, цётачка, нічым памагчы твайму сыну.Крапіва.[Камбрыг:] — Трэба туды [у Праглую] завесці вось гэтую цётачку з дзяўчынкай.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пабегчы трушком. Абціраючы чорныя вочы падолам, цётка Катрына патрухала ў хату.Брыль.Конь дарогу знаў. Ён сам павярнуў каля гумнаў і міма лесапілкі патрухаў па наезджанай дарозе да ракі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)