цё́тка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цё́тка цё́ткі
Р. цё́ткі цё́так
Д. цё́тцы цё́ткам
В. цё́тку цё́так
Т. цё́ткай
цё́ткаю
цё́ткамі
М. цё́тцы цё́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі.

2. Жанчына наогул (часцей пажылая; разм.).

|| ласк. цётачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. і цётухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

|| прым. цётчын, -а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цётка ж.

1. тётка, тётя;

яна́ мая́ ц. — она́ моя́ тётка;

2. прост. (о женщине вообще) тётка, тётенька;

го́лад не ц.посл. го́лод не тётка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі. Вярнуўшыся ў прыцемках з поля, .. [Аня] зайшла да Андрэевай цёткі. Мележ.

2. Разм. Дарослая жанчына наогул; зварот да старэйшай па ўзросту жанчыны. У калідоры стаялі Міколавы аднавяскоўцы — дзядзька Лявон і цётка Тэкля. Корбан. — Ты думаеш, цётка, я не ведаю? Усе ведаюць! А я не вмоўчу. Чорны.

•••

Голад не цётка — пра стан галоднага і таму непераборлівага ў ядзе чалавека (жывёлы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цётка / дзядзькава жонка: дзядзіна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

не́ма, прысл.

1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.).

2. Моўчкі, без слоў.

Цётка н. енчыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тэ́йка ‘сяброўка’ (калінк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Гл. тайка ‘тс’, магчыма, з экспрэсіўнай заменай а > э пад націскам. Калі прыняць ідэю т. зв. дзіцячых слоў, то можна параўнаць з балг. те́йкацётка’ (ВЕР, 7, 899; з те́та ‘цёця’), н.-луж. дыял. tejka ‘бабуля’ (Шустар-Шэўц, 1502; параўн. в.-луж. ćetaцётка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́сцам, прысл.

Тое, што і месцамі. Месцам хваля стогнам рыкне. Цётка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зусю́ль, прысл.

Разм. Тое, што і адусюль. Добрыя весці зусюль ідуць. Цётка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тётя в разн. знач. цётка, -кі ж.; (при обращении детей к взрослой женщине) цёця, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)