ПЕТРАШКЕ́ВІЧ Алесь (Аляксандр Лявонавіч; н. 1.5.1930, в. Пярэвалачня Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. пісьменнік, драматург. Канд. гіст. н. (1967). Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1955). Працаваў у ЦК ЛКСМБ, ЦК КПБ. У 1967—75, 1979—91 адказны сакратар, нам. гал. рэдактара ў выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1975—76 рэктар Мінскага ін-та культуры. У 1991—98 кіраўнік арганізац.-метадычнага цэнтра па выданні гіст.-дакумент. хронік «Памяць». Друкуецца з 1954. Першая камедыя — «Адкуль грэх?» (паст. Бел. т-рам імя Я.​Купалы, 1969). Камедыі «Укралі кодэкс» (паст. Гомельскім абл. т-рам, 1976), «Злыдзень» (паст. 1973), «Ка-тастро-фа» («Куды ноч, туды сон», паст. 1987, абедзве Магілёўскім абл. т-рам драмы і камедыі), драмы «Трывога» (паст. Бел. т-рам імя Я.​Коласа, 1974), «Соль» (паст. Дзярж. рус. драм. т-рам, 1981), «У спадчыну — жыццё» (паст. Бел. рэсп. т-рам юнага гледача, 1985), «Дагарэла свечачка...» (паст. 1997), гіст. п’есы «Напісанае застаецца» (паст. 1979, абедзве т-рам імя Я.​Купалы), «Русь Кіеўская» (паст. Гомельскім абл. т-рам, 1983), «Прарок для Айчыны» (тэлеспектакль, 1995) і інш. адлюстроўваюць розныя перыяды з жыцця краіны, надзённыя маральныя праблемы. Значнае месца ў творчасці займае распрацоўка гіст. тэматыкі. П’есам уласцівы канцэптуальнасць, сцэнічнасць, дынамізм, вострая інтрыга, публіцыстычная страснасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі вобразаў. Аўтар п’ес «Мост упоперак ракі» (1986), «Дзівак чалавек» (1996), «Інтэлігент» (1999), «Прагноз на паслязаўтра», «Воля на крыжы», «Меч Рагвалода» (усе 2000), апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, памфлетаў, сцэнарыяў маст. фільмаў «Уваскрэсная ноч» (1977), «Нас выбраў час» (з У.​Халіпам, 5 серый, 1976—78), дакумент. фільмаў «Францыск, сын Скарынін» (1990), «Гетман найвышэйшы» (1992), радыёспектакляў «Злавеснае рэха» (1984), «Надзвычай цяжкая пасада» (1986), лібрэта оперы «Новая зямля» паводле аднайм. паэмы Я.​Коласа (муз. Ю.​Семянякі, паст. Дзярж. т-рам оперы і балета Беларусі, 1982) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

П’есы. Мн., 1976;

Соль: П’есы. Мн., 1988;

Воля на крыжы: Гіст. п’есы. Мн., 2000;

Рус. пер. — Избранное. М., 1986.

Літ.:

Сабалеўскі А. Сучаснасць і гісторыя. Мн., 1985;

Смольскі Р. Тэатр у прасторы часу. Мн., 1998;

Баравік Р. Рэжысура Беларусі: праблемы канцэптуальнасці спектакляў. Мн., 2000.

І.​У.​Саламевіч.

т. 12, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

crisscross

[ˈkrɪskrɔs]

1.

adj.

1) які́ перакрыжо́ўваецца

2) перакрыжава́ны (до́пыт)

2.

adv.

1) крыж-на́крыж, упо́перак

2) кры́ва, ко́са, няпра́вільна

3.

v.t.

перакрыжо́ўваць, аплята́ць не́шта крыж-на́крыж

4.

n.

дзіця́чая гульня́ ў кры́жыкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пераме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. перамёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. перамяці; зак., што.

1. Падмесці нанава, яшчэ раз. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.

2. Падмесці ўсё, многае. Перамесці ўсе пакоі.

3. Падмятаючы, перамясціць куды‑н., цераз што‑н. Перамесці смецце цераз парог.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замесці, засыпаць снегам упоперак (дарогу, шлях і пад.). Мяцеліца перамяла дарогу. / у безас. ужыв. Заняткі скончыліся раней, каб слухачы з іншых вёсак маглі дайсці дадому, покуль не перамяло дарог. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Est arbuscula non truncus curvandus in uncum

Трэба гнуць у дугу дрэўца, а не сагнуты ствол.

Нужно гнуть в дугу деревце, а не изогнутый ствол.

бел. Гні дрэва, пакуль маладое. Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць. Тады трэба сеч, як упоперак лаўкі мог леч, а тагды не ўзмог, як уздоўж лёг.

рус. Гни дерево, пока гнётся, учи дитятко, пока слушается. Учи сына, когда поперёк лавки лежит, а когда вдоль вы тянется ‒ трудно будет. Секи ребёнка поперёк доски, а вдоль протянется ‒ тебе достанется.

фр. L’arbre se redresse quand il est jeune (Дерево выпрямляется, когда оно молодое). Vieux bois n’obéit pas à la main (Ста­рое дерево не послушно руке).

англ. A tree must be bent while it is young (Гни дерево, пока оно молодое).

нем. Den Baum muß man biegen, weil er noch jung ist (Дерево нужно гнуть, потому что оно молодо).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

quer

1. a папярэ́чны

2. adv упо́перак, напо́перак;

kreuz und ~ уздо́ўж і ўпо́перак;

~ über die Stráße géhen* перасячы́ ву́ліцу;

~ géhen* не ўдава́цца, не ла́дзіцца;

~ im Kopf sein разм. быць шалапу́тным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Папяро́чка 1 ’брус, жэрдка, планка і пад., замацаваныя ўпоперак чаго-н. або паміж чым-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Тарнацкі, Studia), поперэчка ’тс’ (Шушк.), поперэ́чка ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад папяро́чны < папярок (гл.).

Папяро́чка 2 ’папярочны загон’ (Сл. ПЗБ), поперэ́чка ’папярочнае ўзворванне’ (Выг.), папярэ́чняк ’папярочны загон’ (Сл. ПЗБ), поперэчня́к, попяро́чніца ’тс’ (Выг.). Суфіксальныя дэрываты ад папярочны < папярок (гл.). Аналагічныя дэрываты ў інш. славянскіх мовах. Выгонная (Лекс. Палесся, 54 і наст.) адзначае ўсх.-палес.-паўдн.-слав. ізалексу (попярочніца — славен. poprečnica ’папярочная баразна’) і зах.-палес.-польск. (вармінскую) (поперэчняк — popršyčnak ’папярочны загон з краю поля’).

Папяро́чка 3 ’вельмі шырокая саматканая спадніца ў палоскі, якія ляжаць упоперак’ (ДАБМ, 934). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад папяро́чны (гл. папярок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

града́, ‑ы́; мн. гра́ды (з ліч. 2, 3, 4 грады́), град; ж.

1. Палоска зямлі, спецыяльна прыгатаваная для вырошчвання агародніны, кветак. Рабіць грады. Града агуркоў. Палоць грады. Паліваць грады. □ Зелянее многа град. Тут — цыбуля, памідоры, Морква, рэпа і салат. Муравейка. У агароднай брыгадзе высаджвалі з парнікоў на грады расаду капусты. Бялевіч.

2. Ланцуг невысокіх гор, узгоркаў. Сонца было ўжо зусім нізка над градою узгоркаў. Брыль. Граду раскалоўшы клінам, Пераліваецца водамі Ля скал Енісей. Калачынскі.

3. Мноства аднастайных прадметаў, размешчаных у адзін рад. Града камення загароджвала шлях вадзе, і разгневаны паток дыбіўся, лез на каменне. Шамякін. // Паласа лесу. [Пархвен] мінуў доўгую граду хмызу, перайшоў упоперак шашу і як бы ўпаў у вільгаць логу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удо́ўж, прысл. і прыназ.

1. прысл. У даўжыню, па даўжыні. Тры лініі мераюць мой пакой удоўж, ушыркі і ўвысь. Арочка. Я пачаў дзяліць загон упоперак, а .. [бацька] папрасіў падзяліць яго ўдоўж. Сяргейчык. [Юрка:] — Збоку кожны [свінню] пераскочыць. Ты ўдоўж паспрабуй. Скрыпка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «удоўж» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на накіраванасць дзеяння па даўжыні чаго‑н., а таксама на размяшчэнне чаго‑н. па даўжыні якога‑н. прадмета. Удоўж сцен стаялі лавы. Колас. Неўзабаве адхілілася шырмачка з квяцістай фасолькай удоўж столак і ў пакой заглянула Алеся. Кулакоўскі.

•••

Удоўж і ўпоперак — а) ва ўсіх напрамках, усюды. Удоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі, доўгімі і глыбокімі тонямі, заросшымі аерам. Колас; б) вельмі добра, да дробязей (ведаць каго‑, што‑н. і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.

1. Узараць нанава, яшчэ раз. — Ніхто не паедзе скародзіць таго поля, пераараць перш трэба, — толькі ўсяго і сказаў Якім, падтрымліваючы хлопцаў. Дуброўскі. Усякага чалавека пашкадуе зіма, нават неахайных трактарыстаў, якія дапусцілі агрэхі пры ворыве, нават няўпраўных брыгадзірам, якія не паспелі пераараць бульбу. Ермаловіч.

2. Прыараць у час ворыва частку чужога поля. Невядома праз што пасварыўся ён са сваім братам, які жыў па суседству; можа, той пераараў калі яго мяжу ці залез касой у Язэпаву траву. Шахавец.

3. Правесці баразну ўпоперак чаго‑н. Пераараць дарогу. □ А для гэтага трэба было да ўсходу сонца пераараць упоперак Нёман, яго дно, ды каб саху не конь і не валы цягнулі, а самі жанчыны. Колас.

4. і чаго. Узараць усё, многае. Колькі чаго перавазілі, колькі зямлі перааралі, перабаранавалі?.. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)