СТАКУ́Н Міхаіл Восіпавіч (1893, в. Нідзяны Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 27.4.1943),
бел.парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў курсы марксізму-ленінізму пры ЦКВКП(б) (1931). Са студз. 1917 у арміі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі, чл. выканкома Выбаргскага райсавета ў Петраградзе. З 1918 на гасп., з 1924 на парт. рабоце. Са студз. 1935 упаўнаважаны Наркамата харч. прам-сці СССР пры СНКБССР, з чэрв. 1935 1-ы сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б. З 7.7 па 13.11.1937 Старшыня ЦВКБССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1935—37, чл. Бюро ЦК у чэрв. — кастр. 1937. Чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1937. 25.10.1937 пленум ЦККП(б)Б вывеў С. з чл. Бюро і чл.ЦККП(б)Б, зняў з пасады Старшыні ЦВКБССР, і ён прыцягнуты да крымін. адказнасці за «антысав. дзейнасць». 27—29.5.1940 Ваен. калегія Вярх. суда СССР вынесла яму апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярх. суда СССР 29.7.1943 адмяніў яго, а справа спынена ў сувязі са смерцю С. Рэабілітаваны ў 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Юліян Сямёнавіч (8.10.1931, Масква — 5.9.1993),
рускі пісьменнік. Засл. дз. маст. Расіі (1982). Скончыў Ін-т усходазнаўства (1953). Друкаваўся з 1958. Раманы «Пароль не патрэбны» (1965), «Маёр Віхар» (1966—67), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1969; аднайм. тэлефільм, 12 сер., 1973; Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту» (1971), «Гарэнне» (1977—78), «Прэс-цэнтр» (1984), «Экспансія» (кн. 1—3, 1985—87), аповесці «Пры выкананні службовых абавязкаў» (1962), «Пятроўка, 38» (1963), «Агарова, 6» (1972), «ТАССупаўнаважаны заявіць» (1979), «Загадана выжыць» (1983), хроніка «Альтэрнатыва» (1974) і інш. — вострасюжэтныя паліт. дэтэктывы. Аўтар п’ес «Ідзі і не бойся» (1963), «Шаша на Вялікую Мядзведзіцу» (1964), «Шыфроўка для Блюхера» (1966), кінасцэнарыяў (пераважна па сваіх творах), навел, нарысаў, публіцыст. артыкулаў. Большасць твораў С. экранізавана. У т-рах Беларусі ставіліся п’есы С.: «Семнаццаць імгненняў вясны» (у сааўт. з У.Токаравым) — у Бел. т-ры імя Я.Коласа, Гомельскім і Брэсцкім абл.драм. т-рах (усе 1970); «Пятроўка, 38» — у Гродзенскім абл.драм. (1964); «Правакацыя» — у Гомельскім (1969) т-рах.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1983—84;
Альтернатива: Политич хроники. Кн 1—4. М., 1975—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫКО́ВІЧ Фёдар Міхайлавіч (18.2.1903, в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.4.1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу Беларусі імя Леніна (1936). З 1923 на сав., прафсаюзнай, культ.-асв. і пед. рабоце на Магілёўшчыне і Міншчыне. З 1938 дырэктар Рэсп. школы старшынь калгасаў, інструктар ЦККП(б)Б, заг. аддзела, сакратар, 2-і сакратар Палескага абкома КП(б)Б. У пач.Вял.Айч. вайны адзін з арганізатараў партыз. руху на Палессі. Са жн. 1941 у Чырв. Арміі на Цэнтр., Паўд.-Зах., Зах., Бранскім франтах: камісар кав. групы, кав. і стралк. дывізій. З ліст. 1942 упаўнаважаныЦККП(б)Б па Палескай вобл., з лют. 1943 1-ы сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б, камандзір Палескага партыз. злучэння. Загінуў у баі. На месцы яго гібелі (паміж чыг. ст. Брынёва і Старушкі на лініі Калінкавічы—Лунінец) абеліск, на будынку чыг. ст. Старушкі мемар. дошка. У 1977 перапахаваны на Кургане Славы ў Мазыры.
я не полномо́чен э́то де́лать я не ўпаўнава́жаны гэ́та рабі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАСЫ́ГІН Аляксей Мікалаевіч (21.2.1904, С.-Пецярбург — 18.12.1980),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1964, 1974). Чл.КПСС (з 1927), яе ЦК (з 1939) і Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1948—52, 1960—80). Скончыў Ленінградскі тэкст.ін-т (1935). У 1939—40 нарком тэкст. прам-сці; у 1940—53, 1953—56, 1957—60 нам. старшыні СНК (СМ) СССР, адначасова ў Вял.Айч. вайну ў 1941—42 нам. старшыні Савета па эвакуацыі, у 1942 упаўнаважаныДзярж.к-та абароны ў Ленінградзе; у 1943—46 старшыня СНК РСФСР; у 1948 міністр фінансаў, у 1949—53 лёгкай, у 1953 лёгкай і харч. прам-сці, у 1953—54 тавараў нар. спажывання СССР. У 1956—57 1-ы нам. старшыні Дзяржэканамкамісіі, з 1957 1-ы нам. старшыні, у 1959—60 старшыня Дзяржплана СССР. З 1960 1-ы нам. старшыні, у 1964—80 старшыня СМСССР. Адзін з ініцыятараў эканам. рэформы 1965 у СССР (увядзенне гасп. разліку і інш.). У 1970-я г. садзейнічаў працэсу разрадкі міжнар. напружанасці (падпісанне Маскоўскага дагавора з ФРГ, 1970; скліканне Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, 1973).
Тв.:
К великой цели: Избр. речи и статьи. Т. 1-2. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сі́ндык
(гр. syndikos = абаронца)
1) абаронца, адвакат у судзе ў Стараж. Грэцыі;
2) старшыня гільдыі ў радзе заходнееўрапейскіх краін перыяду сярэдневякоўя;
3) прадстаўнік якой-н. установы, абшчыны ці карпарацыі ў некаторых сучасных краінах (напр. у Італіі, Швейцарыі, ЗША), упаўнаважаны на вядзенне спраў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАМІСА́Р (франц. commissaire ад сярэднелац. commissarius упаўнаважаны),
1) у ВКЛ член камісіі, прызначанай вял. князем, радай або сеймам для разгляду судовай справы або для выканання пэўнага даручэння (гл.Камісарскі суд).
2) Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай 1772 К. — службовая асоба, якая ўзначальвала мясц. адміністрацыю ў Пскоўскай і Магілёўскай губ. Выконваў паліцэйскія функцыі. Пры К. стваралася камісарская ўправа.
3) У СССР і БССР у 1917—46, да ўтварэння мін-ваў, назва члена ўрада (народны К.), які ўзначальваў наркамат (народны камісарыят).
4) З 1918 у Чырв. Арміі ваенны К. — прадстаўнік кампартыі ў часцях (на караблях), установах, злучэннях. Кантраляваў дзеянні камандзіраў, займаўся паліт. і выхаваўчай дзейнасцю. Інстытут ваенных К. існаваў да 1925—28, потым у 1937—40, у Вял.Айч. вайну з 16.7.1941 да 9.10.1942. У Беларусі ваенныя К. існавалі ў партыз. фарміраваннях. Упершыню яны прызначаны 16.7.1941 Віцебскім і 23.7.1941 Палескім абкомамі КП(б)Б у тыя партыз. атрады, якія фарміраваліся на неакупіраванай тэр. рэспублікі. У тыле ворага прызначаліся падп. органамі КП(б)Б. У кастр. 1942 скасаваны (як і ў Чырв. Арміі), але ў студз. 1943 адноўлены па патрабаванні Цэнтр. штаба партыз. руху і ўказанні ЦКВКП(б).
5) У Рэспубліцы Беларусь і некат. інш. краінах ваенны К. — асоба, што ўзначальвае ваенны камісарыят (ваенкамат), орган мясц.ваен. кіравання.
6) У некат. краінах службовая асоба з адм. або паліцэйскімі функцыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРГА́НАЎ Фёдар Анісімавіч (7.6.1911, в. Суднікі Віцебскага р-на —26.12.1976),
дзяржаўны і парт. дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1939). У 1931—34 аграном у сістэме Наркамзема БССР. З 1939 на камсам. рабоце, у 1942—15 сакратар ЦК ЛКСМБ У 1942—43 у складзе аператыўнай групы ЦККП(б)Б і БШПР на Калінінскім фронце. У жн. 1943—ліп. 1944 у тыле ворага: упаўнаважаныЦККП(б)Б і ЦШПР, адзін з кіраўнікоў партыз. руху і падполля на тэр. Вілейскай, Баранавіцкай і Беластоцкай абл. З 1945 нам.заг. аддзела ЦККП(б)Б. У 1947—56 2-і, І-ы сакратар Мінскага абкома КПБ, старшыня Мінскага аблвыканкома. Са жн. 1956 сакратар, з крас. 1959 2-і сакратар ЦККПБ. У 1962—65 старшыня Бюро ЦККПБ па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай. У 1971—76 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР, нам. Старшыні Вярх. Савета СССР. Канд. у чл.ЦК у 1949—56, чл.ЦК і Бюро ЦККПБ у 1956—76. Канд. у чл.ЦК у 1956—61, чл.ЦККПСС з 1961. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—76, нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1955—71. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1954—76, нам. Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1962—66. Загінуў у аўтакатастрофе. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
Тв.:
Белорусская Советская Социалистическая Республика. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАНГО́ВІЧ Васіль Фаміч (4.3.1897, в. Качаны Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 15.3.1938),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення сав. ўлады на Беларусі, грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 на падп. рабоце ў Мінскай губ., быў арыштаваны польск. ўладамі. У 1921—26 нам. наркома юстыцыі, пракурор БССР, заг.арганізац. аддзела і адказны сакратар Цэнтр. Савета прафсаюзаў Беларусі. З 1926 на прафс. рабоце ў Сібіры, 1-ы сакратар Іркуцкага акр.к-таВКП(б). З кастр. 1930 да лют. 1934 2-і сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1934 чл. Камісіі парт. кантролю пры ЦКВКП(б), упаўнаважаныКПК па Казахстане, з 1936 — па Харкаўскай вобл. З сак. да ліп. 1937 1-ы сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. Чл.ЦККП(б)Б у 1925—27, 1932—34, 1937. Чл.ЦВКБССР у 1925—26, 1931—34 і яго Прэзідыума ў 1931—34. Зняты з пасады 1-га сакратара паводле пастановы Палітбюро ЦКВКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27.7.1937 і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Неабгрунтавана абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць сав. улады. 13.3.1938 ваен. калегіяй Вярх. суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957.
Літ.:
Адамушка У.І. Дзесяты першы сакратар // Памяць. Гіст.-дак. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998.