3.што. Спец. Правесці (праводзіць) нейтралізацыю (у 2 знач.). Нейтралізаваць раствор. Нейтралізаваць кіслотнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аксіда́цыя
(ад фр. oxyder = акісляць, ад гр. oksys = кіслы)
уздзеянне акісленнем на верхні слой металу, каб засцерагчы ад карозіі або надаць прыгожы знешні выгляд.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАРСАНВАЛІЗА́ЦЫЯ,
метад лек. выкарыстання пераменнага імпульснага току высокай частаты (110—140 кГц), напружання (дзесяткі тысяч вольт) і малой сілы (100—200 мА); адзін з метадаў электралячэння. Прапанаваны франц. вучоным Ж.А.Д’Арсанвалем у 1891.
Адрозніваюць Д. мясцовую і агульную. Пры мясц. Д. ўздзейнічаюць на асобныя ўчасткі цела хворага пры неўралгіі, галаўных болях, вагінізме, гемароі, варыкозным расшырэнні вен галёнкі, незагойванні ран і язваў, абмаражэнні, скурным свербе, пачатку аблітэруючых захворванняў сасудаў і ў касметычных мэтах. Агульная Д. — уздзеянне на ўвесь арганізм хворага пры гіпертанічнай хваробе, неўрастэніі, парушэннях сну, некат. хваробах абмену рэчываў. Д. мае заспакаяльнае дзеянне, стымулюе абмен рэчываў, паніжае высокі артэрыяльны крывяны ціск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРЫТЭ́Т (ням. Autorität ад лац. auctoritas улада, уплыў),
ідэйнае і сац.-псіхал. ўздзеянне адной асобы або групы (арг-цыі, партыі) на інш. асобу або групу, нават народ; адна з формаў ажыццяўлення ўлады. Аўтарытэт праяўляецца ў здольнасці яго носьбітаў (асоб, груп) уплываць, не прыбягаючы да прымусу, на паводзіны і погляды інш. людзей у якой-н. галіне дзейнасці або грамадскага жыцця ў цэлым. Уздзеянне носьбітаў аўтарытэту абумоўлена іх высокай кампетэнтнасцю, ведамі, вопытам, маральнымі якасцямі. У залежнасці ад сферы і спосабу ўплыву адрозніваюць аўтарытэт палітычны, маральны, рэліг. і інш. формы, у якіх аўтарытэт рэалізуецца, і сіла яго ўздзеяння залежаць ад узроўню развіцця культуры грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНАМІ́ЧНАЯ РАЎНАВА́ГАў жывой прыродзе,
стан адноснай раўнавагі біясістэм. Накіраваны на падтрыманне іх асноўных характарыстык у пэўных межах, якія забяспечваюць існаванне гэтых сістэм.Уздзеянне знешніх і ўнутраных сіл (у т. л. антрапагеннага паходжання) на біясістэмы розных узроўняў (арганізм, біяцэноз) пры Д.р. не выклікае рэзкіх якасных змен асобных экалаг. сістэм (падсістэм біясферы) і пераходу іх да тэрмадынамічнай раўнавагі, уласцівай сістэмам неарганічнай прыроды. Вывучэнне заканамернасцей, механізмаў і ўмоў падтрымання Д.р. пры пастаянным росце антрапагеннага ўздзеяння на біятычнае і абіятычнае асяроддзе — цэнтр. задача аховы прыроды. На Беларусі вывучаецца ў некат. запаведніках.
Літ.:
Водопьянов П.А. Устойчивость и динамика биосферы. Мн., 1981, Динамическое равновесие человека и природы. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУТАГЕ́НЫ,
фізічныя і хімічныя фактары, уздзеянне якіх на жывыя арганізмы прыводзіць да паяўлення мутацый з частатой, большай за ўзровень спантанных мутацый. Да фіз. М. адносяць іанізавальныя (гама- і рэнтгенаўскія прамяні, пратоны, нейтроны і інш.) і ультрафіялетавае выпрамяненні, высокія і нізкія т-ры; да хім. — многія алкіліруючыя злучэнні, аналагі азоцістых асноў нуклеінавых к-т, некат. біяпалімеры (чужародныя ДНК ці РНК), алкалоіды і інш. Супермутагенамі наз.М., што павялічваюць частату мутацый у сотні разоў. Часта М. з’яўляюцца канцэрагенамі і тэратагенамі (выклікаюць парушэнні ў развіцці зародка). Выкарыстоўваюцца ў селекцыі с.-г. раслін і карысных мікраарганізмаў для атрымання мутацый, якія служаць матэрыялам для штучнага адбору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕДАТЫ́ЎНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя сродкі, якія маюць заспакаяльны ўплыў. Адрозніваюць С.с. расл. паходжання (прэпараты валяр’яны, сардэчніку, півоні, пасіфлоры), сінт. (прэпараты брому, напр., натрыю і калію брамід) і камбінаваныя (валакардзін, валаседан і інш.). Заспакаяльным дзеяннем у малых дозах валодаюць снатворныя сродкі, транквілізатары, сардэчныя гліказіды, нейралептыкі і інш. Зніжэнне эмацыянальнага напружання, часам лёгкі снатворны эфект пры прыёме С.с. абумоўлены ўзмацненнем працэсаў тармажэння або аслабленнем працэсаў узбуджэння ў ц. н. с. С.с. ўзмацняюць уздзеянне снатворных, абязбольваючых і інш. сродкаў, не выклікаюць прывыкання, псіхічнай і фіз. залежнасці, расстройстваў каардынацыі руху. Ужываюцца для лячэння неўрозаў, пры бяссонніцы, павышанай раздражняльнасці, спазмах страўнікава-кішачнага тракта, пач. стадыі артэрыяльнай гіпертаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА АКТЫВАЦЫ́ЙНЫХ ТЭХНАЛО́ГІЙдарожных кампазіцыйных матэрыялаў,
раздзел навукі аб будаўнічых матэрыялах, які даследуе ўплыў штучнай фізіка-хім. актывацыі на павелічэнне іх трываласці і даўгавечнасці. Аснову складаюць электронна-іонныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў, што грунтуюцца на ультрагукавым, электрагідраўлічным, трыбаэлектрызацыйным уздзеяннях і эфекце віхравога слоя (уздзеянне моцнага пераменнага эл.-магн. поля). Штучная актывацыя ініцыіруе хемасарбцыйныя міжфазныя ўзаемадзеянні паміж структурнымі кампанентамі буд. матэрыялаў, што павялічвае іх трываласць і даўгавечнасць; дазваляе выкарыстоўваць для вытворчасці буд. матэрыялаў адходы вытв-сці. На Беларусі даследаванні ў галіне Ф.а.т. праводзяцца ў Бел.нац.тэхн. ун-це.
Літ.:
Ковалев Я.Н. Активационные технологии дорожных композиционных материалов. Мн., 2002.
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1987), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (2000). З 1958 у ЗША. Скончыў Чыкагскі ун-т (1967). З 1982 праф. Прынстанскага ун-та. Навук. працы па цвердацельнай электроніцы, эл. уласцівасцях паўправадніковых мікраструктур і тонкіх плёнак, квантавай фізіцы электронных матэрыялаў (уздзеянне моцных магн. палёў і нізкіх тэмператур). Эксперыментальна адкрыў дробавы квантавы эфект Хола (1982; з А.Госардам і Г.Шцёрмерам). Нобелеўская прэмія 1998 (з Р.Б.Лафлінам і Шцёрмерам).
Тв.:
Рус.пер. — Соотношение беспорядка и взаимодействия в двумерном электронном газе, помещенном в сильное магнитное поле // Успехи физ. наук. 2000. Т. 170, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЛЯЧЭ́ННЕ, электратэрапія,
мясцовае або агульнае ўздзеянне на арганізм чалавека эл. токамі, эл., магн. і электрамагн. палямі з лекавай мэтай. Адносіцца да фізіятэрапіі.
Метады Э.: гальванізацыя, дарсанвалізацыя, дыятэрмія, індуктатэрмія, электрасон (уздзеянне на галаўны мозг чалавека слабым імпульсным эл. токам нізкай частаты), франклінізацыя (пастаяннае эл. поле высокага напружання) і інш. Пры Э. ў арганізме змяняюцца эл. патэнцыялы і пранікальнасць біял. мембран, узмацняецца крова- і лімфазварот, інтэнсіўнасць абменных працэсаў і інш. Аказвае процізапаленчы, абязбольвальны, спазмалітычны і інш. эфекты. Выкарыстоўваецца пры галаўных болях, неўрозах, артэрыяльнай гіпертаніі, бранхітах, пнеўманіях, атытах і інш. хваробах, пры ранах, якія не зажываюць доўгі час, язвах, варыкозным расшырэнні вен і інш.