1.што. Коцячы, перамясціць, змясціць куды‑н. Закаціць калёсы ў хлеў. □ Каля магазіна [Вова і Пеця] знайшлі бочку, закацілі яе на самы высокі пагорак.Хомчанка.
2.Разм. Уехаць, заехаць куды‑н. Макара шукалі ўсім калгасам. Але нідзе не знайшлі. Вярнуўся ён толькі назаўтра пад вечар. Закаціў на калясцы ў Язэпаву зямлянку, выцер пот рукавом.Асіпенка.
3.Разм. Учыніць, зрабіць што‑н. надзвычайнае. Закаціць скандал. Закаціць істэрыку. □ Шахцёр спыніўся, падняў угору .. букет і закаціў такую прамову, што ў Міхася міжвольна прайшоўся па спіне халадок.Лупсякоў.
•••
Закаціць (падвесці) вочы — завесці зрэнкі пад верхнія павекі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагары́, прысл.
На спіне, на спіну. Легчы дагары. □ [Міша] ляжаў дагары і моўчкі назіраў, як у блакітнай вышыні плыла маленькая хмарка.Пальчэўскі.//Угору, уверх. Паставіць кубак дагары дном. □ Як ні ары, абы чорным дагары.З нар.
•••
Дагары нагамі — а) на спіну, уверх нагамі (паваліцца, паляцець і пад.); б) у перавернутым, перакручаным становішчы, нізам уверх. У вадзе адлюстроўваліся ліпы, дамы, рыштаванні. Але дагары нагамі.Грамовіч; в) зусім процілегла таму, як павінна было б быць (пра ход якіх‑н. спраў, парушэнне звычайнага парадку). Адбылася другая рэвалюцыя, і прадпрыемства пайшло дагары нагамі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адарваць, аддзяліць рыўком угору што‑н. (добра прымацаванае і пад.). Узадраць маснічыну. Узадраць асфальт на дарозе. □ План узадраць падлогу і зрабіць падкоп адпаў.Колас.Нехта лязом рыдлёўкі ўзадраў дошкі, на зямлю паляцелі прамасленыя стружкі.Беразняк.
2.Разм. Узараць (цаліну, папар і пад.). Цяпер на ніве працуе не сухарэбрая каняка, не плуг з затупленым парогам калупае зямлю, а трактар, які даўно ўжо ўзадраў здзірванелыя межы.Сабаленка.[Міхайла Прымакі] — Я табе зараз, Антонавіч, уздзяру на зябліва ўсё, нават тыя пустыры, дзе не сеялася з сорак першага года.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утулі́ць, утулю, утуліш, утуліць; зак., што.
1. Схаваць унутр чаго‑н. Жанчына падышла, .. асцярожненька, спакваля села і раптам утуліла твар у адварот халата, ціха заплакала.Кулакоўскі.Сінічкін.. падняў каўнер свайго габардзінавага плашча, утуліў у яго вушы.Пестрак.
2. Уцягнуць, увабраць унутр чаго‑н. (пра галаву). Маленькі, шчуплы стараста раптам зрабіўся яшчэ меншым, сціснуўся, утуліў галаву ў плечы, нібы на яго замахнуліся кіем.Шамякін.
3. Прыціснуць вушы да галавы (пра каня і пад.). Конь зноў ірвануў угору галаву, утуліў вушы і неяк вінавата маргнуў вялікімі, кожнае па лапцю, павекамі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Трубо́й ‘вертыкальна, прама, уверх, угору’ — жыты … ўсталі трубою (ТСБМ); дым валіць трубой (Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, у трубы віцца ‘вельмі добра расці’ (ТСБМ): Каб наша жыта / У трубы павілося (навагр., Песні нар. свят). Няясна; параўн. рус.труба́ трубо́ю валить (пра вялікую колькасць людзей, Даль). Хутчэй за ўсё, да труба1 ‘сцябло збожжа перад калашэннем’, пра выключнае значэнне гэтай стадыі развіцця расліны для земляробаў сведчаць спецыяльныя тэрміны трубкава́нне ‘ўтварэнне сцябла ў злакавых, выхад у трубку’ (ТСБМ), укр.трубкува́ння ‘тс’, рус.трубить ‘выпускаць, утвараць сцябліну (пра расліны)’: озими уже трубят (Даль), а таксама сімвалічнае выкарыстанне трубы: «вечарам пасля вяртання з поля селянін браў трубу і пачынаў трубіць. Гэта рабілася для таго “щобы так трубыло жыто”, г. зн. каб забяспечыць добры ураджай» (Теодорович Н. И. Волынь в описании городов, местечек и сёл. Т. V. Почаев, 1903, 391). Паводле Талстых, у гэтым выпадку «народная этимология порождает … ритуал» (Слав. языкозн. X, 259–260).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стром ‘спілаванае завіслае дрэва’, ‘схіл страхі’, ‘куча галля’ (ТС), ‘прыстасаванне для лазення на дрэва’ (ЛА, 1), ‘строп страхі’ (узд., ЛА, 5), стро́ма ‘дах’ (Шушк., Сл. Брэс.), ‘круты схіл, абрыў’ (ТСБМ, Гарэц.), страмо́віна ‘выварочанае з коранем дрэва’ (Нар. Гом.). Укр.дыял.стром ‘фруктовае дрэва’, ‘круча’, стрім ‘схіл; тое, што тырчыць угору’, рус.стро́мы ‘кроквы; поручні’, польск.дыял.strom ‘дрэва; фруктовае дрэва’ (ведаць, з чэш., славац. — Борысь, 580), чэш., славац.strom ‘дрэва’, старое н.-луж.strom ‘дрэва’, старое серб.стром, харв.strum ‘ствол дрэва’, славен.strȍm ‘тс’, ‘страха над загарадкай для авец’. Прасл.*stromъ ‘тое, што ўзносіцца ўгару, стаіць вертыкальна’, адпрыметнікавы назоўнік ад прым. *stromъ ‘стромкі, круты’ (Борысь, 580) ці паралельны да прыметніка аддзеяслоўны назоўнік ад *strьměti ‘тырчаць, выдавацца’ (Борысь, Etymologie, 181); гл. яшчэ Фасмер, 3, 781 з аглядам літ-ры. Бязлай (3, 332) праславянскае слова лічыць першасным nomen agentis ад дзеяслова *strēmti > прасл.*stręti, *stręnǫ, параўн. застра́ць ‘застрагнуць у праходзе, захраснуць’ (Нас.). Сюды ж строме́ц ‘козлы, якія прыціскаюць салому на вільчыку’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пракі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Кідацца некаторы час. Пракідацца ўсю ноч у гарачцы.
2.Разм. З цяжкасцю, як-небудзь пражыць. — Ведаеце што, — нарэшце рашыла.. [Ганна Сяргееўна]. — Вазьміце мой гадзіннік.. Прадайце.. — Што вы? Не трэба, — адступіла Марыя Цімафееўна. — Мы і так пракідаемся.Няхай.
пракіда́цца, ‑а́ецца; незак.
Пападацца, трапляцца паміж чым‑н. Лес неўпрыкмет гусцеў — пачалі пракідацца бярозы, сосны, ясені...Сачанка.Бацька.. насыпаў сыну жменю духмяных сакаўных суніц, сярод якіх пракідаліся і чарніцы.С. Александровіч.У русых валасах, зачэсаных угору, пракідалася па адной сівай валасінцы.Пестрак.//перан.Разм. Праяўляцца (пра пачуцці, перажыванні). Шмат у чым пракідалася яго [настаўніка] слабая вера ці і зусім нявера на погляд тутэйшых людзей.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сноп, снапа; мн. снапы, ‑оў; м.
1. Звязаны пук зжатых сцёблаў збажыны і некаторых іншых культур. [Аня] паволі перавязала хустку, устала са снапа, выпіла з гладышкі цёплай вады і падалася да сястры жаць.Мележ.Жанкі на густым жыце панажыналі па пяцьдзесят снапоў.Мурашка.//чаго. Вялікі пук, бярэмя якіх‑н. раслін. Цэлы сноп .. [кветак], белых, светла-ружовых, малінавых, стаяў на стале.Васілевіч.
2.перан.; чаго. Паток чаго‑н. (праменяў, іскраў і пад.), які разыходзіцца пучком. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў.Колас.Угору шугануў сноп іскраў.Ваданосаў.
•••
Як сноп (паваліцца, упасці і пад.) — усім целам, цяжка (паваліцца, упасці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
níeder
1.
a
1) ні́зкі, невысо́кі
2) ніжэ́йшы
3) по́длы, ні́зкі
2.
adv
1) уні́з
~! — лажы́ся!
auf und ~ — уго́ру і ўніз
2) дало́ў, прэч
~ mit (D)! — дало́ў (каго-н., што-н.)!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)