Гарла́ты. Гэта бел. дыял. слова Трубачоў (Эт. сл., 7, 203) адносіць да ліку прасл. дыялектызмаў: прасл. *gъrdlatъ(jь): серб.-харв. гр̀лат, чэш. hrdlatý, польск. gardłaty, рус. горла́тый і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грэ́бень ’грэбень’. Рус. гре́бень, укр. гре́бінь, польск. grzebień, чэш. hřeben, серб.-харв. гре̏бе̑н. Прасл. *greby *grebene (да асновы *greb‑ ’грэбці’). Гл. Фасмер, 1, 454; Трубачоў, Эт. сл., 7, 112–113.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́каць ’гікаць’, гік, гі́кнуць, гі́канне (БРС). Рус. ги́кать, гик ’тс’, чэш. hýkati ’крычаць ад здзіўлення’, славац. hykať ’плакаць’. Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 374; Фасмер, 1, 405; Трубачоў, Эт. сл., 7, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Даста́так ’дастатак’ (БРС). Рус. доста́ток, укр. доста́ток, чэш. dostatek, серб.-харв. до̀статак ’тс’ і г. д. Прасл. *dostatъkъ ’тс’ — утварэнне ад дзеяслова *dostati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 84–85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды злучнік, часціца. Відавочная, фанетычная па паходжанню варыяцыя злучніка і часціцы да (гл.); параўн. Трубачоў, Эт. сл., 4, 180. Сюды адносяцца і камбінацыі тыпу дый (< ды + i), дык (< ды + к).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біс, вызываць на біс. Рус. бис, укр. біс. Запазычанне з франц. bis (< лац. bis ’двойчы’). Фогарашы, SSlav., 3, 413–416. Гл. яшчэ Трубачоў, Дополн., 1, 168; Шанскі, 1, Б, 124.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ась ’выгук водгуку’ (Касп.). Рус. ась, чэш. asi. Ась з часціцы а‑ і займенніка сь (се). Праабражэнскі, 1, 1; Фасмер, 1, 95; Трубачоў, Зб. Васіленку, 335. Параўн. асечка, аслі, ат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпулу́ска ’птушка рэпалоў’ (Бяс.). Рус. ре́полов, ре́пел ’тс’, реполиха ’самка рэпалова’, польск. rzepołuch ’канаплянка’. Прасл. *rępelъ/*rępolъ утворана ад *rępъ/*rępь ’хвост’ і суф. *‑elъ/*‑olъ (Трубачоў, Этимология–1964, 7).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саксау́л ’невысокае бязлістае дрэва (або хмызняк) сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях’ (ТСБМ). Праз рус. саксау́л (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з казах. seksevil (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 547).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сарома́ха ’расамаха’ (ТС). Укр. дыял. сорома́ха ’тс’. Магчымы рэлікт; Трубачоў (гл. у артыкуле расамаха), напр., бел. і укр. ⁺росомаха лічыць вынікам табуістычнай замены *соромаха ад слав. *sormaxa. Падрабязней гл. расамаха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)