Тупкаць, ст.-бел. тупкатитачыць, кляпаць’ (ГСБМ), сюды ж ту́пко — пра нерашучага чалавека (навагр., Нар. словатв.), параўн. літ. tùpkus ‘павольны чалавек’; ту́пканнік ‘той, хто тупае’, ту́пкыньня ‘таптанне, топанне’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр. ту́пкати ‘пераступаць з нагі на нагу на адным месцы’, серб. ту̏пкати, харв. tȕpkati ‘прытоптваць’, ‘таптацца’, макед. тупка ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’. Утварэнне на базе гукапераймальнага туп, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́тачкі ’вотрубі’ (Касп.), вы́тычкі ’дробныя зярняткі’ (Бяльк.). Рус. дыял. дан. вы́точка ’корм для галубоў; адсеў збожжа, круп і г. д.’, укр. ви́точкі ’рэшткі ад ачысткі збожжа на рэшаце’. Хутчэй за ўсё, калі меркаваць па геаграфіі, запазычанне з укр., таксама як і рус.; параўн. укр. точити (зерно) ’ачышчаць збожжа на рэшаце’, адносна апошняга значэння дзеяслова тачыць параўн. таксама чэш. дыял. točiti obilí ’ачышчаць збожжа на рэшаце’ і tok ’сіта, рэшата’ — адваротны дэрыват ад točiti (Махэк₂, 646).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́сы тачы́ць ’марна траціць час у пустых размовах’ (ТСБМ, Юрч. Фраз. 2, Касп.). Укр. ляси підпуска(ти) ’заляцацца’, рус. лясы точить (веять, разводить, подводить, сказывать, строить, строчить) ’марна траціць час у балбатні, пляткарыць’. Паводле пашырэння ў гаворках можна меркаваць аб запазычанні з рус. мовы, у якой гэта запазычанне з польск. balasy ’балясы’ < італ. balaustro ’баляса ў балюстрадзе’ (Сабалеўскі, РФВ, 66, 345; Фасмер, 2, 552). Параўн. рус. кастр. лясы‑балясы ’балбатня, леменда’, ярасл. лясы‑балясы точить ’пустасловіць’, ’жартаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брус, брусо́к. Рус. брус, ‑ок, укр. брус і да т. п., польск. brus, чэш. brus, балг. брус, серб.-харв. бру̑с і г. д. Слав. *brusъ ’брус; тачыльны камень’. Аблаутная форма да *brъs‑ (параўн. ц.-слав. бръснѫти ’скрэбці, брыць’). Далей параўноўваюць літ. braũkti ’выціраць і да т. п.’; ст.-ісл. brúnaтачыць’ і інш. Бернекер, 91; Праабражэнскі, 1, 42; Брукнер, 42; Фасмер, 1, 220; Слаўскі, 1, 45 (*bhrou‑k̑‑ ’церці, здзіраць’); Махэк₂, 68 (іншая версія). Булыка (Запазыч.) лічыць ст.-бел. брус паланізмам. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.

Стачы́на ‘жывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл. дыял. *stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпу серб.-харв. steći ‘здабыць, атрымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drążyć

drąży|ć

незак.

1. дзяўбці, дзяўбаць; вымаць асяродак;

2. перан. тачыць, падточваць; зморваць, знясільваць;

woda drążyć skałę — вада точыць камень;

choroba drążyć organizm — хвароба падточвае арганізм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Смы́каць ‘выскубваць, шчыпаць, тузаць’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Гарэц., Байк. і Некр., Ласт., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ТС), ‘часаць’ (Уладз.). Параўн. укр. сми́кати ‘тс’, рус. дыял. смы́кать ‘тузаць, праць, церці’, польск. smykać ‘тузаць, зрываць’, чэш. smýkati ‘цягнуць, валачыць’, славац. smýkat’ ‘тс’, в.-луж. smykać ‘слізгаць’, н.-луж. śmykaś ‘соўгаць, тачыць’, серб.-харв. сму́цати ‘сцягваць, зрываць’. Прасл. *smykati, роднаснае літ. šmùkti ‘спаўзаць, спадаць’, лат. šmukt ‘уцякаць, саслізгваць’ < і.-е. *(s)meuk‑/*(s)meug‑ (Фасмер, 3, 694–695; Шустар-Шэўц, 1325–1326; SEK, 4, 325–326). Гл. таксама формы без рухомага s‑ пад мыкаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аточыны ’нутраное сала’, ’ператоплены тлушч’ (Лекс. Палесся, 134, 136; слонім, Арх. Бяльк.). Укр. оточини ’кішачны тлушч’, ’зерне ці мука, што застаецца пасля прасявання праз рэшата’, рус. оточа, оточка ’агрызкі, смецце, што нагрызлі мышы’. Славац. дыял. otoky, otočky ’нутраное сала’, славен. obtòč ’клаака’ (ці сюды?). З суф. *‑iny (мн. л.) ад дзеяслова *otočiti; верагодна, паводле Вештарт, Лекс. Палесся, 136, першага ’кішачнае сала’, г. зн. тое сала, што аточвае, акружае кішкі’. Аднак і ’ператопленае сала’, хаця менш пашыраная назва, можа тлумачыцца ў сувязі са значэннем ’абцякаць’, нельга выключыць і сувязі з назвай клаакі, якая звязваецца з дзеясловам *odtočiti зліваць’. Параўн. тачыць ’ліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брусні́ца. Рус. брусни́ка, укр. брусни́ця, польск. bruśnica, чэш. brusnice і г. д. Слав. *brus‑ ’брусніца’ тлумачыцца як этымалагічна звязанае з брус (гл.), *brъs‑nǫti ’здзіраць’, *brusiti ’гладзіць, тачыць’ (ягады брусніцы быццам лёгка зрываюцца). Як семантычную паралель параўн. ням. Streichbeere (да streichen гладзіць’). Бернекер, 90; Траўтман, 36; Праабражэнскі, 1, 47; Фасмер, 1, 221; Махэк₂, 70 (апошні лічыць назву «праеўрапейскім» словам). Форму брушні́ца ’брусніца’ (Сцяшк. МГ, Нас., Бяльк.) Кюнэ (Poln., 46) лічыць запазычаннем з польск. brusznica. Да слав. *brusьnica ’брусніца’. Бернекер (90) адносіць па паходжанню і бел. брусне́ць ’чырванець; загараць’, брусне́лы ’чырванаваты; загарэлы’ (Нас.). Гл. яшчэ Лучыц-Федарэц. Бел.-рус. ізал., 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачы́ла ’тачыльны камень і станок для тачэння’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), точы́ло ’тс’ (Сержп. Грам., Сл. ПЗБ, Пятк. 2, ТС, Арх. Вяр., Вруб.): сам камень точыло і усё са станком (нясвіж., Нар. словатв.), сюды ж тачы́льнік ’тс’ (бераст., ЛА, 2), точы́лʼнік ’тс’ (Вруб.). Укр. точи́ло, рус. точи́ло, польск. toczydło, в.-луж. tóčnik, н.-луж. tocnik ’тс’, славац. točidlo ’паваротны круг, дыск’, серб.-харв. то̀чило ’такарны станок’, балг. точи́ло ’тачыльны камень’, макед. точило ’тс’. Вытворныя ад *točiti, гл. тачы́ць1 ’заточваць’; формы з суф. ‑нік (назоўнікі са значэннем інструмента) утвораны з мэтай размежаваць ’станок для тачэння’ і ’брусок для тачэння’, параўн. Шустар-Шэўц, 1511.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)