вы́скрабціся, ‑буся, ‑бешся, ‑бецца; зак.

Разм. Выбрацца з цяжкага становішча; выкруціцца. Выскрабціся з даўгоў. □ Сяк-так выскрабся [стары] ад хваробы. Чорны. [Алесь:] — Ліха яго ведае, што ён за чалавек. Яшчэ завядзе ў такое месца, што не выскрабешся. Сам то ён выскачыць з лазы і з балота. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накася́к нареч. вкось; (о расположении — ещё) на́кось, ко́со; (о направлении — ещё) наи́скось, наискосо́к;

так-ся́к, накася́к, абы́ не па-лю́дскупосл. тяп-ля́п, лишь бы с рук

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абле́гчыся, ‑ляжацца; зак.

Разм.

1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Быкаў.

2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Самы высокі па тэмбру і дыяпазону чатырохструнны смычковы музычны інструмент. Настаўнік зняў са сцяны скрыпку, настроіў сяк-так струны і пачаў вадзіць па іх смыкам. Колас. З дынаміка паплылі меладычныя гукі скрыпкі. Ваданосаў.

•••

Іграць першую скрыпку гл. іграць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збажына́, ‑ы, ж.

Разм.

1. Агульная назва хлебных злакаў: жыта, пшаніцы, аўса, ячменю. Сеяць збажыну. Зжатая збажына. □ Схіляюцца ў палях у пояс Збажыны калгаснай Каласы. Аўрамчык.

2. зб. Зерне хлебных злакаў; збожжа. Хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок са збажыною, што стаяў на лаўцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узадра́цца, уздзяруся, уздзярэшся, уздзярэцца; уздзяромся, уздзерацеся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, задрацца ўгору. Узадралася салома на страсе.

2. Разм. Узлезці, залезці на што‑н. Узадрацца на хвою.

3. перан. Груб. Рана прачнуўшыся, устаць, падняцца з пасцелі. Узадрацца да світання. □ Узадралася сяк-так, працерла вочы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нева́жно

1. нареч. нява́жна; (плоховато) разг. дрэ́нна, та́к сабе; (кое-как) сяк-та́к;

2. безл., в знач. сказ. нява́жна; не ве́льмі, не ве́льмі што;

всё э́то нева́жно усё гэ́та не ма́е значэ́ння, усё гэ́та пусто́е;

сде́лано нева́жно зро́блена не ве́льмі што;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нішча́ць ’худзець’ (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, звязана з нішчаць (нищЪць) ’бяднець, даходзіць да галечы’ (Нас.), што ў сваю чаргу з нішчы ’бедны, жабрак’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ст.-бел. нищий ’тс’ (XVI ст.; Карскі, 1, 391), якое ўзыходзіць да прасл. *nisti‑, роднаснага ст.-інд. nistyah ’чужы, нетутэйшы’ (Фасмер, 3, 77). Адносна семантыкі параўн. рус. нищий ’жабрак’; ’сухарлявы, хударлявы’, ху́до‑бёдно ’больш-менш, так-сяк’ і інш. Гл. нішчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.

1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.

Туфлі прыйшліся па густу.

Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.

Свята прыйшлося на нядзелю.

3. безас. Выпасці на долю.

Мне не прыйшлося многа вучыцца.

На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.

4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).

Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.

|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рако́мсе ’быццам, як быццам’ (Сержп. Грам.), ракама́сьтак-сяк, абы-як’ (Касп.), параўн. ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), польск. rzekomo ’маўляў; як быццам’. Дзеепрыслоўе ад ракці́ ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць); элемент се (сь) паходзіць са зваротнай формы займенніка *sę (сѧ), параўн. мов‑ся ён и прав ’як быццам бы’ (Нас.), або з указальнага займенніка *sь, параўн. вось (< о‑сь), гл. Карскі 2-3, 71. Гл. таксама ракама́ту.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)