гані́дыі
(ад гр. gone = семя + -idion = памяншальны суфікс)
1) зялёныя або сіне-зялёныя водарасці, што ўваходзяць у склад лішайнікаў;
2) органы размнажэння ў выглядзе нерухомых клетак у сіне-зялёных водарасцей;
3) рухомыя споры ніткаватых бактэрый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лупоны ’суквецце сланечніку’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да лупі́ць 1. Суфікс ‑он, відавочна, пад уплывам слова бутон.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліся́нкі ’лісіцы (грыбы)’ (добр., Мат. Гом.). Да ліс (гл.). Суфікс, як у ваўнянкі, валавянкі, лісічанкі, паганкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касаві́ла ’кассё’ (Касп.). Нерэгулярна да касіць, каса (гл.). Параўн. матавіла і інш. Скл. суфікс ‑ov‑idlo.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́тны ’дробны’ (Выг. — Смул., БЛ, 3, 21). Да мяць (гл.) > мяты; суфікс ‑н‑, як у дробны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лае́нка ’сукенка’ (Жд. 1). Суфікс па аналогіі да запазычанага з польскай мовы сукенка. Да лайно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адкапсану́ць ’адштурхнуць’ (Янк. II) < літ. atkapsė́ti. Запазычаны дзеяслоў выкарыстаў таксама суфікс ‑ну для абазначэння разавага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыжок ’частка сахі, якая служыць для ўмацавання канструкцыі’ (маз., Смул.). Да лыгаць 2. Суфікс паводле віжок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпу́каць ’плявузгаць’ (жытк., Нар. словатв., ТС). Да ля́паць 2 (гл.). Суфікс ‑ук‑ перадае працягласць дзеяння (параўн. шушукаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бальство́ ’перавага’ (Гарэц.). Утварэнне на аснове слоў тыпу бале́й (слав. bolʼьjь ’большы і г. д.’); суфікс ‑ство.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)