Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
шашлы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шашлыку, уласцівы яму. Шашлычны гарнір. Шашлычны пах.
2.узнач.наз.шашлы́чная, ‑ай, ж.Сталовая, дзе гатуюць шашлыкі. А ў шашлычнай мае землякі-дружбакі З апетытам, якога не бачыла Ялта, Не смакуючы, знізвалі ўміг шашлыкі.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
linen[ˈlɪnɪn]n.
1. палатно́ (ільняное)
2. бялі́зна (асабліва пасцельная і сталовая)
♦
wash one’s dirty linen in public мыць бру́дную бялі́зну на лю́дзях; ≅ выно́сіць сме́цце з ха́ты
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рэстара́н, ‑а, м.
Добра абсталяваная сталовая (звычайна з музыкай, танцамі), дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі, віно. Зранку — тут рабочая сталоўка, Вечарам — шахцёрскі рэстаран.Аўрамчык.— Я таксама віншую, — урачыста сказаў Заранік, — і без усякіх адкладаў уношу прапанову: зайсці ў рэстаран і адзначыць гэты знамянальны дзень.Хадкевіч.
[Фр. restaurant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ КАМІТЭ́Т (БК) у Польшчы, арганізацыя грамадскай апекі для беларусаў у 1940—44. Створаны ў Варшаве з дазволу герм.акупац. улад як Бел. саюз самапомачы (БСС, старшыня Ф.І.Акінчыц), з лета 1940 — БК (старшыня М.Шчорс, нам. М.Ждановіч). У канцы 1940 — пач. 1941 створаны дэлегатуры (прадстаўніцтвы) БК у Бяла-Падлясцы і Кракаве, пазней — некалькі філій на паўд. Падляшшы. Чл. БК (каля 6 тыс.чал., сак. 1942) — пераважна даваен. ўцекачы з паўн.-ўсх. ваяводстваў Польшчы, якія не жадалі заставацца пад сав. адміністрацыяй, а таксама вызваленыя з ням. палону беларусы — ваеннаслужачыя польскай арміі. Асн. дзейнасць — юрыд., мед. і матэрыяльная дапамога членам БК. Працавалі сталовая, бел.пач. школа з інтэрнатам (1942/43—1943/44, у 1943 для вучняў 2 месяцы працаваў летні лагер у Забалацці Бельскападляскай гміны), бел.б-ка, хор і аркестр, драм. секцыя, дзіцячы т-р. БК садзейнічаў заснаванню ў Варшаве бел.правасл. і каталіцкай парафій, царк. брацтва імя св. Юрыя. Дзейнасць БК фактычна спынена 1.8.1944, калі пачалося Варшаўскае паўстанне 1944, управа БК была эвакуіравана ў Кракаў і намінальна існавала да студз. 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙПТА́ЎН, Капстад (англ. Capetown, афр. Kaapstad),
горад на ПдПаўд.-Афр. Рэспублікі. Адм. ц. Капскай правінцыі. 2727 тыс.ж. (1997, з прыгарадамі). Буйны порт на Атлантычным ак., у бухце Сталовая, каля мыса Добрай Надзеі. Пачатковы пункт чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. У К. — рэзідэнцыя парламента Паўд.-Афр. Рэспублікі. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сцьчыг. вагонаў, катлоў, суднаў), хім., нафтаперапр., дрэваапр., тэкст., харчасмакавая (цукр., плодакансервавая, вінаробчая); аграньванне алмазаў, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. АЭС. Ун-т. Паўд.-Афр. музей. Нац. галерэя. Бат. сад. Замак-крэпасць (17 ст.) і інш.арх. помнікі 17—18 ст.
Засн. ў 1652 як прыстань для галандскіх суднаў Ост-Індскай кампаніі. У 2-й пал. 17 ст. заселены галандскімі і франц. каланістамі (пераважна гугенотамі, якія пакінулі радзіму з-за рэліг. ганенняў). У 1806 заняты англічанамі, на працягу 19 ст. галандскія каланісты выцеснены англійскімі. Важны брыт. стратэгічны (у час англа-бурскай вайны 1899—1902 экспедыцыйная база брыт. войск) і транзітны пункт. У 1814—1910 цэнтр брыт. Капскай калоніі, з 1910 канстытуцыйная сталіца Паўд.-Афр. Саюза, з 1961 — Паўд.-Афр. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цыбу́ляж.бат. Zwíebel f -, -n;
зялёная цыбу́ля Schníttlauch m -(e)s;
стало́вая цыбу́ля Spéisezwiebel f;
рэ́пчатая цыбу́ля Küchenzwiebel f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
стало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Рмн. ‑ловак; ж.
Разм. Тое, што і сталовая (у 2 знач.). Марусаў сеў за стол; падышла афіцыянтка — ён заказаў гуляш; ён заўсёды заказваў у такіх сталоўках гуляш — папулярную мясцовую страву.М. Стральцоў.Вось у гэтай сталоўцы партшколы і адбылося маё першае знаёмства з Платонам Галавачом.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́льбаж. Kartóffel f -, -n;
стало́вая бу́льба Spéisekartoffeln pl;
ра́нняя бу́льба Frühkartoffeln pl;
сма́жаная бу́льба Brátkartoffeln pl;
бу́льба ў лупі́нах Péllkartoffeln pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тале́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1.Сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі. Дэсертная талерка. □ Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай.Колас.На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна.Навуменка.// Колькасць стравы, якая ўмяшчаецца ў такую пасуду. [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў.Бялевіч.У міг з’явіўся на стале «журавель» з гарэлкай, а поруч з ім міска мёду і талеркі маласольных агуркоў.Васілевіч.
2.толькімн. (тале́ркі, ‑рак). Ударны музычны інструмент, які складаецца з двух металічных дыскаў. Аркестравыя талеркі.
3.Спец. Назва розных дэталей, якія маюць форму дыскаў. Буферныя талеркі.
•••
Не ў сваёй талерцы — у нязвычным стане, не ў звычайным для сябе настроі.
[Ад ням. Teller.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)