Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎЧЫ́НЕР Віктар Якаўлевіч (28.6.1905, Мінск — 15.7.1961),
бел.рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1944). Нар.арт. Літвы (1959). Скончыў Яўр.драм. студыю ў Маскве (1926). Акцёр, рэжысёр, маст. кіраўнік (1942—46) Дзярж.яўр.т-раБССР. РэжысёрБел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ (1930—32), БДТ-1 (Нац.т-р імя Я.Купалы; 1939—42), гал.рэжысёрДзярж.рус.т-раБССР (1948). З 1949 гал.рэжысёр у т-рах Іркуцка, Ташкента, Вільні. Найб. значныя пастаноўкі: «Стрэл» А.Безыменскага (1930) у т-ры імя ЦСПСБ; «Вальпоне» Б.Джонсана (1934), «Фальшывая манета» М.Горкага і «Сям’я Авадзіс» П.Маркіша (1937), «Вядзьмарка» А.Гольдфадэна (1941), «Сіротка Хася» Я.Гордзіна і «200000» паводле Шолам-Алейхема (1943), «Пігмаліён» Б.Шоу ў Дзярж.яўр. т-ры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі (1940) у БДТ-1; «Атэла» У.Шэкспіра (1947) у Дзярж.рус. т-ры БССР; «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954) у Ташкенцкім рус. т-ры. Пастаноўкі Галаўчынера рамантычна ўзнёслыя, у іх яркая тэатральнасць, дынамізм, пластычна зробленыя масавыя сцэны спалучаліся з псіхалагічна распрацаванымі характарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВЕ́НСКІХ Барыс Іванавіч (27.6.1914, Масква — 10.1.1980),
расійскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1935). З 1935 у т-ры У.Меерхольда, з 1940 у Маскоўскім маст.акад. т-ры, з 1941 рэжысёрДрам. студыі (пазней Маскоўскі драм.т-р імя К.Станіслаўскага), з 1951 — Малога т-ра, з 1960 гал.рэжысёр Маскоўскага драм.т-ра А.Пушкіна, у 1970—80 рэжысёр, гал.рэжысёр Малога т-ра. Творчасць адметная публіцыстычнасцю, псіхал. вастрынёй распрацаваных характараў, выразнай формай, эмацыянальнасцю. У сваіх пастаноўках удала выкарыстоўваў музыку, пластычную выразнасць для раскрыцця філас. зместу твора: «З каханнем не жартуюць» П.Кальдэрона (1949), «Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава (1950), «Шакалы» А.Якабсана (1953), «Улада цемры» Л.Талстога (1956), «Чаму ўсміхаліся зоркі» А.Карнейчука, «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані (1961), «Раманьёла» Л.Скуарцыны (1963), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1964), «Драматычная песня» (кампазіцыя Р. і Анчарава паводле рамана М.Астроўскага «Як гартавалася сталь», 1971), «Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога (1973). Дзярж. прэміі СССР 1951, 1972. Дзярж. прэмія Расіі 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМЯ́Н Харэн Бабкенавіч (н. 1.4.1930),
армянскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Арменіі (1969), нар.арт.СССР (1980). Скончыў Ерэванскі маст.-тэатр.ін-т (1951). Артыст, рэжысёр, у 1980—85 гал.рэжысёрДзярж.акад.т-ра імя Г.Сундукяна. Сярод роляў: Арам («Шэсцьдзесят гадоў і тры гадзіны» А.Араксманяна), Пэпо («Пэпо» Сундукяна), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Пастаноўкі: «Аджы Пайлак» Г.Тэр-Грыгарана (1973), «Ацван» паводле Н.Зарана (1980). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія Арменіі 1979. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМБЕ́ТАЎ Азербайджан Мадзіевіч (н. 1.9.1932),
казахскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1957 рэжысёр, з 1964 гал.рэжысёрКаз.акад.т-ра драмы імя М.Аўэзава. Сярод пастановак: «Ваўчаня пад шапкай» і «Свацця прыехала» К.Мухамеджанава, «Летуценнікі» А.Абішава, «Айман Шалпан» Аўэзава, «Абай» Аўэзава і Л.Собалева, «Казы-Карпеш і Баян-Слу» Г.Мусрэпава, «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава, «Кроў і пот» паводле А.Нурпіесава і інш.Дзярж. прэмія СССР 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНТА́Р Леван Аляксандравіч (16.1.1891, Тбілісі — 29.10.1959),
армянскі рэжысёр, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Арменіі (1954). Сцэнічную дзейнасць пачаў пасля заканчэння Пецярбургскага ун-та (1916). Арганізатар і заснавальнік Арм.т-ра імя С.Шаўмяна (Тбілісі, 1921), Арм.т-ра імя Г.Сундукяна (да 1928 гал.рэжысёр) і Працоўнага т-ра імя М.Горкага (1931—35 гал.рэжысёр) у Ерэване. У 1937—43, 1957—59 гал.рэжысёр Ерэванскага рус.драм.т-ра. З 1944 выкладаў у Ерэванскім маст.-тэатр. ін-це (праф. з 1946). Лепшыя пастаноўкі вызначаліся глыбінёй рэжысёрскай задумы, выразнасцю мізансцэн, праўдзівасцю акцёрскіх вобразаў («Дзядзька Багдасар» А.Параняна, 1927; «На дне» М.Горкага, 1929; «Рэвізор» М.Гогаля, 1930; «На світанні» А.Сцепаняна, 1938; «Венецыянскі купец», 1940, і «Атэла», 1956 У Шэкспіра; «Злы дух» А.Шырванзадэ, 1959). Аўтар кн. «Шлях і мастацтва» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЛЁЎ Алег Міхайлавіч (22.12.1923, Масква — 4.2.1984),
бел. і расійскі рэжысёр оперы. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1952). З 1952 рэжысёрДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1960 гал.рэжысёр Горкаўскага т-ра оперы і балета, з 1965 рэжысёрВял.т-ра ў Маскве. Яго пастаноўкі вызначаліся псіхал. выразнасцю ў трактоўцы вобразаў, дынамічнасцю масавых сцэн. Сярод пастановак на бел. сцэне: «Іаланта» (1952), «Яўген Анегін» (1954), «Чарадзейка» (1958) П.Чайкоўскага, «Лакмэ» Л.Дэліба і «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні (абедзве 1953), «Маладая гвардыя» Ю.Мейтуса (1954), «Марынка» Р.Пукста і «Фра-Д’ябала» Ф.Абера (абедзве 1955), «Садко» М.Рымскага-Корсакава (1957), «Дзіця радасці» К.Карчмарова (1959), «Андрэй Касценя» М.Аладава (1970, з Ю.Ужанцавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРВАШЭ́ВІЧ Мікалай Фёдаравіч (н. 10.10.1934, в. Раздзялавічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.рэжысёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў Ленінградскі ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1961). З 1964 дырэктар Дома культуры ў Слоніме, адначасова рэжысёр, з 1967 і дырэктар нар.т-ра. З 1990 гал.рэжысёр і дырэктар Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Сярод пастановак: «Прымакі» Я.Купалы (1993), «Лекі ад кахання» (1992) і «Каханне з падманам» (1995) паводле п’ес У.Галубка «Пісаравы імяніны» і «Ветрагоны», «Хітрыкі бабы Ягі» А.Якімовіча і «Чырвоная Шапачка» Я.Шварца (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ХАЎ Уладзімір Васілевіч (30.9.1922, Даўгінцава Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 18.11.1983),
расійскі кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1964). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1952), з 1969 выкладаў у ім. З 1952 аператар, з 1964 рэжысёр кіно. Аператарскае мастацтва вызначалася драм. напружанасцю, багаццем і тэхн. вынаходлівасцю прыёмаў, вастрынёй пластычных эфектаў: «Скакуха» (1955, з Ф.Дабранрававым), «Вышыня» (1957), «Лёс чалавека» (1959, паводле М.Шолахава; Ленінская прэмія 1960), «Аптымістычная трагедыя» (1963, паводле У.Вішнеўскага). Рэжысёр фільмаў: «Няпрошанае каханне» (1965), «Пра цуды чалавечыя» (1968), «Нечаканы госць» (1972), «Каханне маё вечнае» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУ́НІН Аляксандр Пятровіч (4.11.1909, г. Чыта, Расія — 23.4.1993),
расійскі і бел.рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1960). Скончыў студыю пры драм. т-ры (Чыта, 1929). З 1925 акцёр і рэжысёр у т-рах Расіі. У 1952—54 рэжысёрТ-ра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у 1963—75 гал.рэжысёр Гродзенскага абл.драм.т-ра. Пастаноўкам уласцівы пафас жыццесцвярджэння, спалучэнне маст. формы з сац.-псіхал. накіраванасцю: «Порт-Артур» паводле А.Сцяпанава (1963), «Перабежчык» П. і А. Тур, «Capua на далоні» паводле І.Шамякіна (абодва 1965), «Алека Дундзіч» М.Каца і А.Ржашэўскага (1967), «Амністыя» М.Матукоўскага (1970), «Трыбунал» А.Макаёнка, «Навальніца» А.Астроўскага (абодва 1971), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1972), «Апошні шанц» В.Быкава, «Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага (абодва 1975) і інш. Аўтар п’ес «Адплата» і «Я прысягаў Радзіме» (абедзве паст. ў 1968).