рыхтава́цца I несов.

1. гото́виться, подгота́вливаться; пригота́вливаться;

2. (запасаться всем необходимым) снаряжа́ться;

3. страд. гото́виться, подгота́вливаться, пригота́вливаться; снаряжа́ться; см. рыхтава́ць I

рыхтава́цца II несов., страд., тех. рихтова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паказа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тыповы, характэрны, які дае падставу для якіх‑н. вывадаў. Вельмі паказальнай для ідэйна-творчых пошукаў Бядулі з’яўляецца яго работа над паэмай «Беларусь». Перкін.

2. Які арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення. Паказальны суд. □ У той жа вечар ваенна-палявы суд атрымаў загад рыхтаваць паказальны працэс. Мехаў.

3. Узорны, які служыць прыкладам для другіх. Паказальная гаспадарка. Паказальны ўрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

präpareren vt

1) анат. прэпара́ваць

2) набіва́ць чу́чала; засу́шваць (расліны)

3) падрыхто́ўваць, рыхтава́ць (заданне)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

edit [ˈedɪt] v.

1. рэдагава́ць, рыхтава́ць да дру́ку

2. манці́раваць (фільм, тэле або радыёперадачу)

3. быць рэда́ктарам (газеты, часопіса, кнігі і да т.п.)

edit out [ˌedɪtˈaʊt] phr. v. выкрэ́сліваць, выкіда́ць (пры рэдагаванні)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Будара́жыць ’бударажыць’ (БРС), будура́жыць (Нас.), будура́жыць, бутара́жыць ’тс’ (Касп.), бутара́ж ’скандал’ (Касп.). Рус. будора́жить, бутара́жить ’тс’, будара́га ’ўзбуджэнне; неспакойны чалавек’, укр. будора́жити, будара́жити. Няяснае слова. Шахматаў (ИОРЯС, 7 (2), 354) думаў пра сувязь з рус. дыял. буторга́ неспакой, шум’, торга́ть ’рваць’. Трубачоў (ЭИРЯ, 3, 1961, 44) зыходзіць з укр. будара́житирыхтаваць будары, лодкі’ (< будара ’лодка’) і лічыць, што слова запазычана з укр. мовы. Але ўкр. будара́житирыхтаваць будары’ сустракаецца ў фальсіфікаванай думе (так Грынч.!). Шанскі (1, Б, 212–213) зыходзіць з рус. дыял. будорага ’неспакойны чалавек’ (ад будор ’шум’, рус. дыял. бутор ’тс’). Версія Шанскага, мабыць, найбольш верагодная, бо тлумачыць і бел. варыянт бутара́жыць (як і рус. бутара́жить).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́трыць ’біць, даваць прачуханку’ (віц., Нар. сл.); сюды, відаць, putryć: Swiatyj Alaksiej lemiaszy putryć, Błahawieszczeniezorywąjeć (леп., Федар. 8), якое памылкова тлумачыцца як ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’ (там жа, 307), параўн. укр. пу́трити ’валіць (пра дым); лаяць, распякаць’, рус. пу́трить ’лаяць, выгаворваць’. Няясна; магчыма, звязана з путра/ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбушава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; зак.

1. Пачаць моцна бушаваць; стаць бурным (пра стыхійныя з’явы). Пажар разбушаваўся. □ Уначы навальніца разбушавалася зноў. Карпаў. [Акіян] на другі дзень нашага плавання разбушаваўся і злосна са стогнам кідаў на цеплаход свае магутныя хвалі. Філімонаў.

2. перан. Разм. Пачаць буяніць, раз’ятрыцца. [Комлік] чакаў, што Кашын разбушуецца, учыніць скандал, але той толькі спахмурнеў на міг і падаўся ў кухню рыхтаваць закуску. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б Існавала з сак. 1925 замест Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі ў сувязі з утварэннем у КПЗБ сэцэсіі і неабходнасцю яе ліквідацыі. У розны час Прадстаўніцтва ўзначальвалі А.​С.​Славінскі

(Качароўскі),

С.​Т.​Мілер, М.​А.​Блінчыкаў, А.​У.​Канчэўскі, Г.​М.​Дуа, Ю.​Брун, Р.​Д.​Вольф, С.​А.​Мергэнс, Е.​І.​Шоламаў, І.​Ф.​Сяменікаў. Працавала пад кіраўніцтвам Прадстаўніцтва КПП пры Выканкоме Камінтэрна ў Маскве і фактычна лічылася яго філіялам у Мінску. Рэгулярна інфармавала кіруючыя органы КП(б)Б пра дзейнасць і мерапрыемствы ЦК КПЗБ, стан рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, вяло перапіску па паліт. і арганізац. пытаннях з Бюро і Краявым сакратарыятам ЦК КПЗБ, якія знаходзіліся ў падполлі, дапамагала ім рыхтаваць кадры для падп. парт. работы, выдаваць парт. л-ру, займалася справамі паліт. эмігрантаў і асоб, што прыбылі нелегальна з Зах. Беларусі, рыхтавала з’езды КПЗБ і КСМЗБ, кіравала Мінскай школай КПЗБ, часткай Цэнтр. рэдакцыі КПЗБ, якая выдавала л-ру для Зах. Беларусі, Камісіяй па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР і Зах. сектарам Гістпарта. Функцыянавала да лета 1937.

У.​Ф.​Ладысеў.

т. 12, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

schmeden vt кава́ць;

Pläne ~ стро́іць пла́ны;

Ränke ~ стро́іць падко́пы;

Vrse ~ пле́сці ры́фмы;

inen nschlag ~ рыхтава́ць зама́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чыстым, вычысціць. Пачысціць паліто. Пачысціць зубы. □ Мы пагаліліся, апранулі новыя гімнасцёркі, пачысцілі боты і пайшлі. Няхай.

2. Зняць, выдаліць непатрэбнае, рыхтуючы да чаго‑н. Пачысціць яблыкі на кампот. □ Якуб дастаў з ночваў ладнага шчупака, пачысціў яго, потым прынёс трэсак, пачаў рыхтаваць малым снеданне. Лупсякоў.

3. Разм. Аграбіць, абрабаваць. Чужынцы абадралі Мінск як ліпку, пачысцілі і ўсю Беларусь. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)