Наўга́д ’наўздагад’ (Нас., Гарэц.; калінк., З нар. сл.), ’наўрад’ (Гарэц.), наўгады ’наўгад, усляпую’ (Ян.; пін., Нар. лекс.; ТС). Да гадаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́віца ’п’яўка’ (бераст., Сцяшк. Сл.; пін., бераст., ЛА, 1). Да п’яўка (гл.). Аб мене лʼ > й гл. Карскі, 1, 322.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ту́бал, ту́бол ‘тулава’, побач з ту́лоб, ту́луб ‘тс’ (пін., Дразд.). У выніку перастаноўкі зычных л…б > б…л. Гл. ту́лаб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лю́ліць, пін. люлі́ты ’лашчыць, любіць’ (Булг.), люля́ны ’дагледжаны’ (гродз., Сцяшк. Сл.). У выніку семантычнага пераносу ў лексемы люля́ць ’калыхаць’ > ’клапаціцца’ > ’лашчыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ззя, му́зя ’працёрты бульбяны суп’, ’павідла з ягад і мукі’ (драг., пін., Вешт.; іван., стол., Сл. Брэс.). Да муза 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смагарэ́льцы ‘прыгарэлая вараная бульба’ (пін., Нар. лекс.; івац., Жыв. сл.), смагарэ́лцы, смагорэ́лці ‘тс’ (Сл. Брэс.). Гаплалогія з смага + гарэць. Параўн. смаржок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Струпці ‘раскладка снапоў для малацьбы’ (пін., ДАБМ, камент., 872). Форма адз. л., відаць, *струпец. Магчыма, да струп 1, але семантыка няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Траўша́, троўша́ ‘трапло’ (пін., Жыв. сл.). Няясна, магчыма, ад аргат. травіць ‘гаварыць лухту, жартаваць’ на аснове травіць (гл.), словаўтваральна нагадвае балтызмы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Немаве́сць, немове́сць ’немаведама’ (ТС), нэмові́сты ’тс’ (пін., Нар. лекс.). Параўн. у спалучэнні нема́ ве́сці ’тс’ (ТС), да весць ’паведамленне, слых, чутка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́кі, ла́кы (мн.) ’рогі драўляных віл, прызначаных для сена або саломы’ (пін., Нар. лекс.) — усечаная форма з відлакі, якое з польск. widłaki.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)