атрад ракападобных. 130 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі 2 віды: К. звычайны, або рыбіна вош (Argulus foliaceus), і К. японскі (A. japonicus). Крывасмокі. Паразітуюць на скуры, плаўніках, шчэлепах і ў ротавай поласці карпавых і ласасёвых рыб.
Даўж. да 30 мм. Цела шырокае, авальнае, пляскатае, шаравата-зялёнае. Пярэдняяч. цела ўкрыта шчытком (карапаксам). Маюць смактальны хабаток, 4 пары двухгалінастых плавальных канечнасцей. Раздзельнаполыя.
Карпаеды: 1 — рыбіна вош (а — выгляд спераду; б — знізу); 2 — японскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Vórderteilm, n -(e)s, -e
1) пярэ́дняя ча́стка
2) марск. нос (судна)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
авансцэ́на, ‑ы, ж.
Пярэдняя, адкрытая частка тэатральнай сцэны, крыху высунутая ў глядзельную залу. У змроку авансцэны Прагучаў акторскі голас.Глебка.Трыбуна стаяла з процілеглага ад Івана Паўлавіча боку і была крыху ссунута на авансцэну.Місько.
[Фр. avant-scène.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́рдаж.
1. Schnáuze f -, -n (пярэдняя частка морды);
2.груб. (твар) Frésse f -, -n, Frátze f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АРТРАДЫ́РЫ, членісташыйныя (Arthrodira, або Coccostei),
падклас вымерлых марскіх і прэснаводных храстковых рыб кл. пласцінаскурых. 11 атрадаў. Выяўлены ў адкладах позняга сілуру — позняга дэвону ўсіх мацерыкоў, на Беларусі — у Аршанскай упадзіне ў лагунна-марскіх адкладах сярэдняга дэвону. Тыповыя прадстаўнікі артрадыраў — плаурдастэусы.
Даўж. да 6 м. Форма цела і памеры разнастайныя. Шкілет храстковы. Галава і пярэдняяч. тулава ўкрытыя касцявым панцырам, які ўтвораны касцямі вонкавага плечавога пояса. Сківіцы ў выглядзе касцявых пласцін з рэжучымі краямі і біўнепадобнымі выступамі. Грудныя плаўнікі пад касцявымі шыпамі. Хвост звычайна голы. Прыдонныя драпежнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАСНАРО́ТЫЯ (Protostomia),
падраздзел двухбакова-сіметрычных беспазваночных жывёл, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца на месцы першаснага рота (бластапора) або яго пярэдняй часткі, анальная — на заднім канцы цела. Уключае імшанак, кольчатых чарвей, круглых чарвей, малюскаў, немертын, мечаногіх, плоскіх чарвей, фаранід, членістаногіх, аніхафор, калючагаловых. Проціпастаўляюцца другаснаротым, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца незалежна ад першаснага рота.
Шкілет вонкавы (кутыкула, хіцін ці ракавіна); пярэдняя і задняя кішкі развіваюцца праз прагінанне эктадэрмы; нерв. сістэма прадстаўлена нерв. ствалом і гангліямі (нерв. вузламі), выдзяляльная — нефрыдыямі. Драбленне яйца спіральнае (калі не зменена другасна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
przodek
przod|ek
м.
1. продак;
2. ~ku — перадок; перад; пярэдняя частка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
грудзі́на, ‑ы, ж.
1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рабрын і часткі плечавога пояса.
2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі. Грудзіна ў рубашцы расшпілілася, і з-пад яе свеціць голае цела.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Начэ́льнікі ’абіўка з тонкіх дошак у вушаках’ (гродз., КЛА). Да чало ’пярэдняя частка’, параўн. рус.начёльники ’два брусы над чалом печы’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ры́ла, ‑а, н.
1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл; лыч. Носам хмыкнула Хаўроння, Адвярнула рыла, Рада тым, што дзівака Лоўка абхітрыла.Дзеружынскі.
2. Верхняя або пярэдняя выцягнутая частка чаго‑н. З кішэні капота тырчала куртатае рыла бутэлькі.Асіпенка.Юрка пачуў, як зноў яму балюча ткнулі ў плечы рылам аўтамата, што тупым і цяжкім жалезным прутам.Пташнікаў.Кулямётчыкі павярнулі тупое рыла «максіма» на коннікаў.Хомчанка.
3.Груб. Твар чалавека. — У цябе ж не твар, а такое зладзейскае рыла, якога свет не бачыў!Чорны.
•••
Ні вуха ні рылагл. вуха.
Суконнае рыла (уст.) — гандляр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)