база́р м.

1. Markt m -(e)s, Märkte; Mrktplatz m -(e)s, -plätze; Basr m -(e)s, -e;

перадсвято́чны [сезо́нны] база́р Snderverkauf m -(e)s;

кні́жны база́р Bücherbasar m;

птушы́ны база́р Brtkolonie f -, -ni¦en (von Vögeln);

база́р адбыва́ецца па панядзе́лках der Markt wird mntags bgehalten;

2. перан. разм. (шум, гамана) Rmmel m -s; Spektkel m -s; Gejhle n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абудзі́ць, абуджу, абудзіш, абудзіць; зак., каго-што.

1. Перарваць, перапыніць чый‑н. сон; прымусіць ачнуцца; разбудзіць. Зосю абудзіў рык прыгнаных на ранкі кароў і прарэзлівыя гукі пастуховай трубы. Гартны. Вось і агністае убранне Скідае лес сярод балот. Пара! І крыкам на світанні Ён [жораў] абудзіў увесь свой род. Кірэенка.

2. перан. Парушыць спакой, напоўніць гукамі, галасамі і пад. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі. // Вывесці са стану спакою, вярнуць да жыцця, дзейнасці. Любіць песняю дзяўчына З нашым садам прывітацца, Абудзіць спакой птушыны, З салаўямі паспрачацца. А. Астапенка.

3. перан. Выклікаць, выявіць якія‑н. пачуцці, уласцівасці, якасці. Абудзіць дзіцячую фантазію. Абудзіць творчую думку народа. □ Сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з’явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі — як выніклі? у чым іх прычыны? Колас. Слова здольна суцешыць гора, выклікаць весялосць, натхніць на подзвіг, спыніць злы намер, абудзіць да дзеяння цэлыя народы. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

корм м.

1. с.-г. (харч) Ftter n -s, -, Fttermittel n -s, -; Frssen n -s;

гру́бы корм Rufutter n;

сі́ласны корм Gärfutter n, Slofutter n, Ensilage [ãsi´lɑ:ʒə] f -, -, Silge [-ʒə] f -, -n;

сакаві́ты корм Sftfutter n;

зялёны корм Grünfutter n;

падно́жны корм Widefutter n; Grünfutter n;

птушы́ны корм Vgelfutter n;

канцэнтрава́ны корм Krftfutter n;

запаса́цца кормам Ftter ufbereiten [machen, schniden*];

2. (кармленне) Fütterung f -;

задава́ць жывёле корм das Vieh füttern

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пы́пець ’ціпун, нарасць на языку ў курэй’ (Шымк. Собр.), пыпец ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), лыпаць (пыпоць) ’тс’ (Нас.), pypeć ’любая нарасць, вырастак на целе чалавека; чырвоныя вырасты на дзюбе індыка; хвароба языка ў хатніх птушак’ (Чан.), пы́пыцьптушыны страўнік’ (іван., Жыв. НС), пипуть ’ціпун’ (Растарг.), памянш. пыпцік ’выступ’ (Лёсік), ст.-бел. пыпеть ’кудахтанне курэй’, укр. пипоть ’хваравіты нарост на языку курэй, ціпун’, памянш. пиптик, рус. смал. пыпить ’попел’: ссохнуць на пылить ’схуднець’, польск. pypeć ’засохлыя соплі ў носе; ціпун’, ст.-польск. pipeć (з XV ст.) ’ціпун’, чэш. мар. pipec, pípec ’тс’, славац. pipet’, pipet, pipec ’тс’, балг. пи́пка ’тс’, макед. пипка ’тс’. Прасл. *pitъt’ь ад і.-е. pītu‑ ’слізь, смала’, роднаснае лац. pltulta ’слізь, насмарк’, пазней у асобых славянскіх мовах асіміляванае ў *pīpъ або з метатэзай у tīpъ‑, гл. ціпун (Махэк₂, 643; паводле яго, насуперак Фасмеру, 4, 60, фармальна блізкія ням. Pips, англ. pip ’ціпун’ запазычаны са славянскіх); Банькоўскі (2, 969) пярэчыць запазычанню з захаду, прапануючы рэканструкцыю tipъtь, параўн. літ. piepūtỹs ’ціпун’, piẽpti ’пішчаць’. Урэшце, нельга выключыць другасную сувязь з паткаць ’заікацца’, пуп, пупец ’выраст’ (гл.). Шырокая семантыка (’кудахтанне’, ’курыны страўнік’ і пад.) не выключае магчымай сувязі з гукаперайманнем *pipati ’ціўкаць’, літ. pỹpti ’тс’, параўн. славен. pîpec ’сцізорык’, якое Бязлай (3, 38) лічыць метафарычным утварэннем ад pipa ’кураня’ (< pî-pî ’падзыўныя словы для курэй’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

note

[noʊt]

1.

n.

1) за́піс -у m., за́цемка, ната́тка f.

2) ува́га f.

3) заўва́га, зно́ска, спасы́лка f.

4) запі́ска f.

5) (дыпляматы́чная) но́та

6) но́та f.

7) птушы́ны сьпеў або́ крык

8) пе́сьня, мэлёдыя f.

9) расьпі́ска f. (дакумэ́нт)

10) банкно́т -а m., ба́нкаўскі біле́т

2.

v.

1) запі́сваць

2) ува́жна глядзе́ць, уважа́ць, заўважа́ць; браць на ўва́гу

3) пака́зваць на што, абазнача́ць, зна́чыць

- compare notes

- strike the right note

- take note of

- take notes of

- make a note of

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

чуць¹, чу́ю, чу́еш, чу́е; чу́ты; незак.

1. каго-што. Успрымаць што-н. на слых, пры дапамозе органаў слыху.

Ч. птушыны спеў.

Ч. музыку.

2. без дап. Мець слых.

Ён дрэнна чуе.

3. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. Атрымліваць якія-н. звесткі, даведвацца.

Ці чулі навіну? Я чуў, што ў вас былі госці.

4. каго-што і з дадан. Успрымаць, пазнаваць шляхам адчування; адчуваць.

Птушкі чуюць пахаладанне.

Ты чуеш, што пахне дымам?

5. (са словам «сябе»). Мець пэўныя (фізічныя, псіхічныя) адчуванні; адчуваць.

Ён чуў сябе тут як дома.

6. у знач. пабочн. сл. чу́еш (чу́еце). Ужыв. для пацвярджэння сказанага, як настойлівае ўказанне, патрабаванне чаго-н. (разм.).

Толькі не спазніся, чуеш!

Прыязджай абавязкова, чуеш!

Дух чуць чый (разм.) — адчуваць чыю-н. строгасць, баяцца каго-н.

І чуць не чуў (разм.) — поўны адказ ад чаго-н.

На свае (уласныя) вушы чуць, сваімі вушамі чуць — непасрэдна самому чуць што-н.

Не чуць душы ў кім (разм.) — вельмі моцна, бязмежна любіць каго-н.

Не чуць зямлі пад сабой (разм.) — адчуваць вялікую радасць, захапленне.

Не чуць ног пад сабой (разм.) — вельмі стаміцца ад бегу, доўгай хадзьбы і пад.

Чуць з трэціх вуснаў — чуць што-н. не непасрэдна, а праз каго-н.

Чуць краем вуха (разм.) — часткова, няпоўнасцю, няправільна чуць што-н.

|| зак. пачу́ць, -чу́ю, -чу́еш, чу́е; -чу́ты (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двор м.

1. Hof m -(e)s, Höfe;

за́дні двор Hnterhof m;

уну́траны двор nnenhof m;

2. (сялянская гаспадарка) Hof m, Buernhof m, Gehöft n -(e)s, -e;

3. (маёнтак) Gtshof m; (манарха) Hof m;

зае́зны двор inkehr f -, -en; Hrberge f -, -n; Wrtshaus n -es, -häuser;

птушы́ны двор Geflügelhof m, Hühnerhof m;

мане́тны двор Mǘnz(präge)stätte f -, -n, Münze f -, -n;

на дварэ́ (на вуліцы) drußen, im Frien;

ні кала́ ні двара́ wder Haus noch Hof

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дворI м.

1. двор, род. двара́ м.; (возле дома — ещё) панадво́рак, -рка м.; (большой) дзядзі́нец, -нца м.;

на дворе́ на двары́;

вход со двора́ увахо́д з двара́;

моне́тный двор мане́тны двор;

постоя́лый двор зае́зны дом;

скотоприго́нный двор жывёлапрыго́нны двор;

пти́чий двор пту́шнік, птушы́ны двор;

2. (отдельное крестьянское хозяйство) двор, род. двара́ м.; ха́та, -ты ж.;

в дере́вне сто дворо́в у вёсцы сто дваро́ў (хат);

быть не ко двору́ быць не да кампа́ніі;

ни кола́ ни двора́ ні кала́ ні двара́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АСТРАНО́МІЯ (ад астра... + грэч. nomos закон),

навука пра рух, будову, паходжанне і развіццё касм. целаў, іх сістэм і Сусвету ў цэлым. Вывучае розныя аб’екты: планеты і іх спадарожнікі, каметы і метэорнае рэчыва, зоркі, зорныя сістэмы (галактыкі), міжзорны газ і дыфузнае рэчыва, рассеянае ў касм. прасторы, эл.-магн. выпрамяненне нябесных целаў. Асн. раздзелы астраноміі: астраметрыя, астрафізіка, зорная астраномія, касмагонія, касмалогія, нябесная механіка, пазагалактычная астраномія, радыёастраномія.

Астраномія ўзнікла ў глыбокай старажытнасці з практычных патрэб чалавецтва. Рух Месяца, планет і сузор’яў дапамагаў вызначаць прамежкі часу і змены пораў года, весці каляндар, арыентавацца на мясцовасці. Практычны характар астр. ведаў адлюстраваўся ў нар. назвах касм. аб’ектаў (напр., Млечны Шлях — «Птушыны Шлях», планета Венера — «Вечарніца» і інш.) і ў стварэнні найпрасцейшых аграрна-астр. «абсерваторый». Адно з такіх збудаванняў дахрысціянскіх часоў з арыентаваных валуноў выяўлена і на Беларусі каля воз. Янова ў Полацкім раёне. Астраномія паспяхова развівалася ў Вавілоне, Егіпце, Стараж. Грэцыі, Індыі і Кітаі. Стараж.-грэч. вучоны Пталамей распрацаваў у 2 ст. геацэнтрычную сістэму свету, якая была агульнапрынятай амаль 1,5 тыс. гадоў. У сярэднія вякі астраномія дасягнула значнага развіцця ў дзяржавах Усходу. У 15 ст. Улугбек пабудаваў паблізу Самарканда астр. абсерваторыю з дастаткова дакладнымі на той час вугламернымі інструментамі. Узнікненне сучаснай астраноміі звязана са стварэннем геліяцэнтрычнай сістэмы свету (М.Капернік, 16 ст.), вынаходствам тэлескопа (Г.Галілей, пач. 17 ст.), адкрыццём законаў руху планет (І.Кеплер, пач. 17 ст.) і сусветнага прыцягнення закону (І.Ньютан, канец 17 ст.).

У 18 — пач. 20 ст. назіральная астраномія атрымала шматлікія звесткі пра Сонечную сістэму, фіз. прыроду зорак і інш. касм. аб’ектаў, што спрыяла стварэнню навук. карціны свету. Выкарыстанне ў астр. даследаваннях метадаў спектраскапіі, фатаграфіі і фотаметрыі прывяло да ўзнікнення астрафізікі. Вялікае значэнне мела заснаванне многіх астранамічных абсерваторый, удасканаленне астранамічных інструментаў і прылад, складанне зорных каталогаў з указаннем дакладных каардынат зорак. Гэтыя дасягненні астраноміі звязаны з працамі У.Гершэля (Вялікабрытанія), Ж.Лагранжа, П.Лапласа, У.Левер’е (Францыя), М.В.Ламаносава, В.Я.Струве, Ф.А.Брадзіхіна (Расія), К.Доплера (Аўстрыя) і інш. Значны ўклад у назіральную астраномію і астрафіз. метады даследавання зрабілі астраномы Віленскай астранамічнай абсерваторыі і астраномы — выхадцы з Беларусі: С.М.Блажко, Дз.І.Дубяга, Г.А.Ціхаў, В.К.Цэраскі. Астр. даследаванні ў б. СССР звязаны з працамі В.А.Амбарцумяна, А.А.Белапольскага, С.У.Арлова, Я.К.Харадзе і інш. Даследаванні спектраў галактык дазволілі Э.Хаблу (ЗША) выявіць у 1929 агульнае расшырэнне Сусвету, прадказанае рас. вучоным А.А.Фрыдманам (1922) на падставе тэорыі гравітацыі А.Эйнштэйна (1915—16). Сярэдзіна 20 ст. характарызавалася з’яўленнем новых сродкаў назірання і выкарыстаннем касм. тэхнікі, што значна расшырыла магчымасці астр. даследаванняў. Стварэнне аптычных і радыётэлескопаў з высокай раздзяляльнай здольнасцю, выкарыстанне штучных спадарожнікаў Зямлі, ракет, а таксама аптычных і электронных сістэм, у стварэнні якіх бралі ўдзел вучоныя Беларусі, дало магчымасць у 1960—80 выявіць і даследаваць новыя касм. аб’екты: радыёгалактыкі, квазары, пульсары, крыніцы рэнтгенаўскага і нейтрыннага выпрамяненняў. Астраномія стала эксперыментальнай навукай, здольнай непасрэдна даследаваць касм. прастору, вывучаць Месяц і бліжэйшыя планеты. З дапамогай касм. апаратаў (напр., «Венера», «Марс», «Меркурый», «Рэйнджэр» і інш.) атрыманы фотаздымкі Месяца і амаль усіх планет Сонечнай сістэмы (акрамя Плутона), адкрыты новыя спадарожнікі планет, кольцы вакол планет-гігантаў, сфатаграфавана ядро каметы Галея.

Літ.:

Бакулин П.М., Кононович Э.В., Мороз В.И. Курс обшей астрономии. 5 изд. М., 1983;

Мартынов Д.Я. Курс обшей астрофизики. 4 изд. М., 1988;

Климишин И.А. Астрономия наших дней. 3 изд. М., 1986;

Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ. М., 1966.

А.А.Навіцкі.

т. 2, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

двор I (род. двара́) м.

1. в разн. знач. двор; (место вне жилых помещений — ещё) у́лица ж.;

увахо́д з двара́ — вход со двора́;

на дварэ́ гарачыня́ — на у́лице жара́;

у вёсцы дзе́сяць дваро́ў — в дере́вне де́сять дворо́в;

жывёлапрыго́нны д. — скотоприго́нный двор;

птушы́ны д. — пти́чий двор;

2. ист. (помещичья усадьба) уса́дьба ж.; поме́стье ср., име́ние ср.;

па́нскі д. — поме́щичья уса́дьба, поме́стье;

мане́тны д. — моне́тный двор;

зае́зны д. (дом) — постоя́лый двор;

прахадны́ д. — проходно́й двор;

ні кала́ ні двара́погов. ни кола́ ни двора́

двор II (род. двара́) м. (в монархических странах) двор;

ца́рскі д. — ца́рский двор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)