Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
eligible[ˈelɪdʒəbl]adj.
1. (for) той, хто ма́е пра́ва на што-н.;
be eligible to vote мець пра́ва галасава́ць/прыма́ць удзе́л у вы́барах
2. прыда́тны, прыго́дны; падыхо́дзячы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
універса́льны
(лац. universalis)
1) рознабаковы, усеабдымны (напр. у-ыя здольнасці, у. спецыяліст);
2) прыгодны для многіх мэт, з разнастайным прызначэннем (напр. у. станок).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
калёсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калёс, прызначаны для іх. Калёсны скрып. Калёсная мазь.// Заняты вырабам калёс. Калёсны цэх. Калёсны майстар.//Прыгодны для язды на калёсах, пракладзены калёсамі (пра дарогу, шлях). Вузкая калёсная дарога ўецца праз малады калгасны сад.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыда́так, прыда́ток, мн. л. прыда́ткі ’дадатак; зямельная надбаўка да асноўнай паласы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп.; докш., Янк. Мат.; тураў., Выг. дыс.; Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., ЛА, 2). Сюды ж прыда́тны ’прыгодны, здатны, здольны’ (ТСБМ, ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць < прасл.*pridati, прэфіксальнае да *dati (гл. дар).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уты́ль
(лац. utilis = карысны)
рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць быць сыравінай для вырабу іншых рэчаў (металалом, папера, анучы і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
во́рны, ‑ая, ‑ае.
1.Прыгодны для ворыва, пасеву сельскагаспадарчых культур; на якім сеюць або пасеяны такія культуры. Дзе-нідзе паміж лясоў і зараснікаў былі раскінуты лапінкі ворнай зямлі.«Беларусь».// Які мае адносіны да ворыва. Ворны слой.
2. Прызначаны для ворыва. Верныя прылады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядо́мы, ‑ая, ‑ае.
Прыгодны для спажывання, для скарыстання ў ежу. Ядомыя ягады. Ядомыя грыбы. □ Мяне.. цікавіла — збегаць да маці і падлавіць ад яе што-небудзь ядомае, хоць цукру кавалачак.Гарэцкі.Дома і салома ядома, на чужыне і гарачы тук стыне.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУМЯ́НЦАВА (Любоў Рыгораўна) (н. 18.4.1943, г. Пяцігорск Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1978). Скончыла Маскоўскі дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1964). З 1964 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай. З 1966 на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 у Т-ры-студыі кінаакцёра). Выканаўца лірыка-драм. і драм. роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод тэатр. роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А.Гельмана), Жанчына («Чалавечы голас» Ж.Както), Красавіна, Домна Панцялеўна («Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра), Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш. Знялася ў фільмах: «Альпійская балада» (1966), «Прыгодны да нестраявой» (1968), «Бацька» (1971), «Міравы хлопец» (1971), «Дарога на Рубецаль» (1971), «Учора, сёння і заўжды» (1972), «Вялікі ўтаймавальнік» (1974), «Надзейны чалавек» (1975), «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1976), «У профіль і анфас» (1977), «Вялікая — малая вайна» (1981), «Раптоўны выкід» (1984), «Мы едзем у Амерыку» (1990), «Без доказаў» (1992), «Зала чакання» (1995).