4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).
Усмешка збегла з твару.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні.
Увесь накіп збег.
|| незак.збяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Сцежка збягае да ракі (перан.: спускаецца).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.(звычайнаўспалучэннісасловамі «у мінулае», «у нябыт» і пад.).
Прапасці, знікнуць бясследна. Кануць у вечнасць. □ Амаль з кожнай старонкі на .. [Адэлаіду Сяргееўну] пазіралі невыразныя цені, вочы некалі модных паэтаў. Паэты канулі ў нябыт.Асіпенка.Мне душу смуткам напаўняе, Што ў прошласць канулі гадочкі.Колас.
•••
Кануць у Лету (кніжн.) — быць забытым, знікнуць бясследна, назаўсёды.
Як у ваду кануў — бясследна знік, прапаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.што. Падвергнуць чаму-н., што абазначана назоўнікам; прызначыць што-н.
Н. штраф.
Н. спагнанне.
◊
Налажыць галавой (разм.) — прапасці, загінуць.
Налажыць лапу (руку)на што (разм.) — захапіць што-н., падпарадкаваць сабе.
|| незак.накла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.налажэ́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды.Брыль.// Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі.Купала.// Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загубі́цца, ‑гублюся, ‑губішся, ‑губіцца; зак.
Разм.
1. Згубіцца, загінуць, прапасці. Чамусьці на ліст не атрымала [Ганна] адказу — пэўна загубіўся.Гартны.
2. Стаць нябачным сярод каго‑, чаго‑н., знікнуць з вачэй. Наталька злілася з гэтым людскім патокам і загубілася ў ім.Колас.
3.перан. Аказацца непрыметным, закінутым сярод чаго‑н. Загубіўся і здаецца закінутым і ўсімі забытым у таежнай глушы невялікі домік пуцявога абходчыка.Васілевіч.Маленькая сонная вёска загубілася ў лесе.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Про́пад, про́падам у выразе прападзі ты пропадам! (ТСБМ). Параўн. рус.пропади ты про́падом, укр.про́па́д, про́падом ’тс’, польск.przepad ’страта залогу, закладу’, чэш.propad ’люк; правал’, серб.-харв.propȁd, славен.propàd ’заняпад, упадак’. Аддзеяслоўны дэрыват ад *propadǫ, *propasti. Гл. прапасці. Параўн. пропадзь, пропасць (гл.). Відаць, у спецыяльных значэннях незалежныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах (гл. Фасмер, 3, 376; ЕСУМ, 4, 599; Банькоўскі, 2, 883); Сной₂, 584 (рэканструюе *propadъ ’падзенне, ухіл’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
vermíssenvt не далі́чвацца, заўважа́ць адсу́тнасць;
wir háben dich vermísst нам цябе́ нестава́ла; мы сумава́лі па табе́;
vermísst wérdenпрапа́сці без ве́стак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)