Міну́ць ’прайсці, праехаць міма’, ’пазбегнуць’, ’скончыцца’, ’споўніцца’, ’прапусціць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), міну́цца ’адысці ў мінулае’, ’здохнуць, прапасці’ (карэліц., Сл. ПЗБ, Нар. словатв.), драг.мыну́тыся ’размінуцца’ (Лучыц-Федарэц). Укр.мину́ти, рус.мину́ть, минова́ть, польск.minąć, н.-луж.minuś, в.-луж.minyć so, чэш.minouti, ст.-чэш.minovati, славац.minúť, славен.míniti, серб.-харв.ми́нути, мак., балг.мине, минува, ст.-слав.минѫти, миновати. Прасл.minǫti. Магчыма, кельтызм. Параўн. с.-уэльск.mynet, гальск.Moenus ’Майн’, а таксама лац.meāre ’ісці, праходзіць’. Да і.-е.*mei‑/*min‑/*moin ’ісці’ (Бернекер, 2, 59; Сольмсэн, KZ, 37, 582; Фасмер, 2, 624). Першапачаткова (паводле Махэка₂, 364) мела значэнне ’сустракацца з некім’, але пазней у славян стала абазначаць ’сустракацца без прыпынку, праходзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́дгалас, ‑у, м.
1. Тое, што і водгук (у 1 знач.). Заціх водгалас грымотнага раскату.Лынькоў.
2.перан. Тое, што і водгук (у 3 знач.). Ідэі Народнага фронту ўсюды знаходзілі жывы водгалас.Танк.З краю ў край прайсці, праехаць Я гатоў пад гэтым небам, Бо не водгалас, не рэха, А сама мне песня трэба!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уе́зд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. уехаць (у 1 знач.).
2.‑а. Месца, праз якое ўязджаюць куды‑н. «А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Распачаць катлаван і пракласці трасу. Там — уезд, тут — выезд».Савіцкі.Пры ўездзе ў вёску на высокай маляўнічай арцы віселі лозунгі.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́ць
1. (прайсці, праехаць) vorbéigehen*vi (s), vorbéifahren*vi (s) (што-н., каго-н. an D);
2. (пазбегнуць) verméiden*vt; áusweichen*vi (s) (D);
3. (скончыцца, прайсці) гл. мінуцца
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.
1.што і церазшто. Праехаць цераз што‑н., на другі бок чаго‑н. Пераехаць цераз мост. Пераехаць гасцінец. □ Пераехалі [сябры] сухі луг і спыніліся начаваць.Якімовіч.
2.каго. Наехаўшы, задушыць, пакалечыць калёсамі, гусеніцамі. — Сцеражыся, дзядзечка, а то пераеду!Васілевіч.Другое дзіця, таксама хлопчыка, пераехаў цягнік.Навуменка.
3. Перамяніць месцапрабыванне; перасяліцца, перабрацца. Рагуля паведаміў Філістовічу, што ён можа пераехаць у Лувен і там скончыць універсітэт.Паслядовіч.Новая кватэра, куды пераехалі Віталік і Раман, знаходзілася ў доме з шыльдай «Дзіцячы свет».Даніленка.[Мікола:] Я мяркую, што Настасся Рыгораўна павінна ў наш калгас пераехаць.Крапіва.
4.Разм.Праехаць — пра ўсіх, многіх. Пакуль Наталька спраўлялася ў сталоўцы, па вуліцы перайшло і пераехала шмат народу.Колас.
5.каго-што. Заехаць далей, чым патрэбна, мінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
überfáhren*IIvt
1) перае́хаць (каго-н.), нае́хаць (на каго-н., на што-н.); прае́хаць (забаронены знак)
2) груб. надуры́ць, абдуры́ць (каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што. Прайсці, праехаць каля каго-, чаго-н., пакінуўшы яго ззаду або збоку.
М. азярко.
2. пераважна з адмоўем, чаго. Пазбегнуць чаго-н.
Не м. бяды (безас.). Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыцца, прайсці (пра час, пару, падзеі і пад.).
Вось і лета мінула.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каму. Споўніцца (пра ўзрост).
Яму мінула сем гадоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Разм.
1. Зрабіць моцны шум, грукат. Зазвіняць галасістым гармонікам, прагрукочуць бубнамі ды стукам капытоў шумлівыя вясковыя вяселлі.Ваданосаў.//Праехаць, прайсці з моцным шумам і грукатам. Састаў з двума паравозамі прагрукатаў па мосце за Дняпро.Грахоўскі.// Пачуцца (пра моцныя раскацістыя гукі). Мацней прагрукатаў гром, наляцеў вецер, стала змрочна.Лупсякоў.
2. Грукатаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Я ўставаў І ішоў па ваеннай дарозе. Верыў — дома мне быць, Дабрыду, дажыву...Броўка.Снегу, снегу — не праехаць, Снегу, снегу — не прайсці! Хоць бы стомленай, у сне хоць Да Лучосы дабрысці...Лось.// Павольна, не спяшаючыся, дайсці. Непрыметна дабрылі да вёскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)