захлыну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Задыхнуцца ад вады.

З. ў час купання.

2. перан. Перастаць дзейнічаць.

Кулямёт захлынуўся.

Атака праціўніка захлынулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зні́кнуць, -ну, -неш, -не; знік, -кла; -ні; зак.

Перастаць існаваць, прапасці, схавацца.

Туман знік.

З. у натоўпе.

|| незак. зніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. знікне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбале́ць разм. (перастаць балець) ine Krnkheit überstnden hben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

odkochać się

зак. разлюбіць; перастаць кахаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

cease [si:s] v. fml спыня́ць, спыні́ць;

cease to exist пераста́ць існава́ць;

cease making smth. спыні́ць вы́пуск чаго́-н.;

Cease fire! Спыніць страляніну!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перагусці́, ‑гудзе; зак.

Разм. Перастаць гусці; адгусці. Перагулі сірэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце.

Незак. да перастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запусці́цца, ‑пусціцца; зак.

Перастаць даіцца перад ацёлам. Карова запусцілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасці́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ціх, -хла; зак.

1. Змоўкнуць, уціхнуць часова (пра гукі).

2. Паступова аціхаючы, перастаць, сціхнуць.

Вецер перасціх.

|| незак. перасціха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; зак.

1. Стаць спакойным, не хвалявацца; перастаць шумець, пачаць весці сябе ціха.

С. пасля стрэсу.

Дзеці супакоіліся позна.

2. Задаволіцца дасягнутым, зробленым. перастаць турбавацца.

С. думаць пра кар’еру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аслабіць праяўленне чаго-н.; сціхнуць.

Зуб пад раніцу супакоіўся.

4. Стаць спакойным, нерухомым.

Мора супакоілася.

|| незак. супако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. супакае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)